— Ці сочыць міліцыя за парадкам на чыгунцы?

Адказвае намеснік начальніка аддзела прафілактыкі Аляксандр Трафімовіч:
— Аб’екты чыгуначнага транспарту з’яўляюцца для нашай службы падведамаснымі. З пачатку бягучага года на чыгунцы выяўлена 12 правапарушэнняў з распіццём спіртных напояў у грамадскім месцы (арт. 19.3 КоАП Рэспублікі Беларусь), 4 факты накладання на рэйкі пабочных прадметаў (ч. 4 арт. 18.2), затрыманы адзін скандаліст (арт. 11.1) і аштрафаваны адзін вадзіцель за парушэнне Правілаў дарожнага руху пры перасячэнні чыгуначных пуцей (арт. 18.10).