Среда, 19 февраля 2025

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі. Ці дзейнічаюць у нашай краіне спецыяльныя навучальныя ўстановы для непаўналетніх хуліганаў?

138

– Ці дзейнічаюць у нашай краіне спецыяльныя навучальныя ўстановы для непаўналетніх хуліганаў?

Адказвае ўчастковы інспектар Ксенія Козел:

– Так, падобныя вучэбна-выхаваўчыя ўстановы ёсць у нашай краіне, туды накіроўваюцца падлеткі ва ўзросце ад 11 да 18 гадоў, якім з-за парушэнняў правапарадку патрэбны асаблівыя ўмовы нагляду.

У прыватнасці, трапіць у спецшколу могуць непаўналетнія, якія з-за ўзросту не могуць быць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці за ўчыненае імі злачынства. таксама накіроўваюцца ў такую ўстанову адукацыі падлеткі, якія:
– на працягу года тройчы прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці за ўчыненне супрацьпраўных дзеянняў, але ўсё роўна не жадаюць весці законапаслухмяны лад жыцця;
– атрымалі на працягу года чатыры папярэджанні за ўчыненне адміністрацыйных правапарушэнняў або ў дачыненні да іх столькі ж разоў прымаліся меры выхаваўчага ўздзеяння.