Суббота, 12 октября 2024

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі. Ці дазволена страляць па птушках з пнеўматычнай зброі?

177

— У нашым доме пасяліўся аматар пастраляць па варонах з пнеўматычнай вінтоўкі. Ці дазваляецца такое «хобі»?

Адказвае ўчастковы інспектар капітан міліцыі Вячаслаў Міхайлаў:

— Падобныя дзеянні ў нашай краіне кваліфікуюцца як хуліганства — адміністрацыйнае або крымінальнае, у залежнасці ад цяжкасці ўчыненага. У Рэспубліцы Беларусь прымяненне пнеўматычнай зброі дазваляецца толькі на спартыўных аб’ектах або падчас спартыўнага палявання.

Дадам, што і набываць падобную зброю можна толькі з дазволу органаў унутраных спраў, з яе наступнай рэгістрацыяй у 10-дзённы тэрмін пасля пакупкі. Такія абмежаванні дзейнічаюць да любой пнеўматычнай стрэльбы, магутнасць якой перавышае 3 Дж, што неабходна абгрунтаваць адпаведнымі тэхнічнымі дакументамі.

Парушэнне гэтага патрабавання цягне дадатковую адказнасць: згодна з арт. 24.29 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях РБ, прадугледжаны штраф у памеры да 10 базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета.