Вторник, 22 апреля 2025

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі. Ці актуальна для Пружаншчыны праблема дамашняга насілля?

186

Ці з’яўляецца актуальнай для нашага раёна праблема дамашняга насілля?

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Руслан Дмітрук:

— Праблема дамашняга насілля не губляе актуальнасці ні ў нашым грамадстве ў цэлым, ні на Пружаншчыне ў прыватнасці. Папярэджанне парушэнняў у сферы сямейна-бытавых адносін — па-ранейшаму адна з асноўных задач у аператыўна-службовай дзейнасці АУС.

Нагадаю, што за прычыненне цялесных пашкоджанняў, нанясенне пабояў, якое не выклікала траўм, наўмыснае прычыненне болю, фізічных і псіхічных пакут, учыненае ў адносінах да блізкага сваяка, цяперашняга ці былога члена сям’і, або парушэнне абарончага прадпісання прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па ч. 2 арт. 10.1 КоАП Рэспублікі Беларусь і накладанне штрафу ў памеры да дзесяці базавых велічынь або грамадскія работы ці адміністрацыйны арышт.

Звяртаюся да тых, хто становіцца ахвярай дамашняга насілля, — гэта рэальная пагроза як вашаму жыццю і здароўю, так і жыццю вашых блізкіх. Адно насілле нараджае другое. Каб не стаць ахвярай гэта замкнутага кола, падумайце пра сваю бяспеку! Калі выпадкі насілля ёсць у вашай сям’і, не маўчыце, звяртайцеся па дапамогу.

Дапамагчы вам могуць у Пружанскім РАУС (тэл.:102, 4-13-25), Пружанскім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (тэл.: 4-01-67, а па пытанні давання паслугі часовага прытулку «Крызісны пакой» +37529-876-05-40), УАЗ «Пружанская ЦРБ» (тэл.: 103, 3-41-02).