Воскресенье, 19 января 2025

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі. Чужы сабака без павадка кідаецца на прахожых, ці парушэнне гэта грамадскага парадку?

468

— Суседзі часта выгульваюць свайго сабаку без павадка, і той з брэхам кідаецца на прахожых. Ці з’яўляецца гэта парушэннем грамадскага парадку?

Адказвае маёр міліцыі Сяргей Уродніч:

— У такім учынку напрамую прагледжваецца парушэнне правілаў утрымання жывёл, якія рэгламентуюцца ч.1 i 2 арт.16.30 КоАП Рэспублікі Беларусь. У прыватнасці, ч.1 «Парушэнне правілаў утрымання жывёл» прадугледжвае накладанне штрафу ў памеры ад 1 да 15 базавых велічынь. А парушэнне ч. 2 таго ж артыкула за невыкананне правілаў утрымання жывёл, што прывяло да прычынення шкоды здароўю людзей або маёмасці, — штраф ад 10 да 30 базавых велічынь, або грамадскія работы, або адміністрацыйны арышт.