Суббота, 14 декабря 2024

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі. Чаму за захоўванне афарбаванай саляркі прадугледжана адказнасць?

240

— Чаму за захоўванне афарбаванай саляркі таксама прадугледжана адказнасць?

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Руслан Дзмітрук:

— Фарбаванне дызпаліва ажыццяўляецца ў заводскіх умовах для пастаўкі толькі на прадпрыемствы аграпрамысловага комплексу. У рознічны продаж такія партыі не накіроўваюцца, таму відавочна, што ў прыватных аўтааматараў гэта паліва можа з’явіцца толькі ў адным выпадку: яно было ўкрадзена з сельгасарганізацыі. Механізатары імкнуцца зменшыць расход паліва, а эканомію потым рэалізаваць па нізкім кошце. Але ў любым выпадку яны прадаюць украдзенае, а ў такой сітуацыі вінаваты не толькі той, хто прадае, але і той, хто купляе.

З улікам гэтых абставін Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжана пакаранне за набыццё, захоўванне ці карыстанне афарбаваным дызпалівам: згодна з ч. 3 арт. 13.23 гэта штраф у памеры да 50 базавых велічынь.