Пятница, 1 ноября 2024

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі. Чаму нельга купацца ў «забароненых» вадаёмах?

211

— У дзяцінстве мы купаліся ў любой «лужыне», а зараз некаторыя вадаёмы лічацца «забароненымі». Чаму нельга там купацца?

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Андрэй Кот:

— Справа ў тым, што спецыяльна да купальнага сезона рыхтуецца шэраг вадаёмаў. Абсталёўваюцца іх берагі, уладкоўваюцца пляжныя зоны і, што вельмі важна, акваторыя, якая абследуецца з пункту гледжання бяспекі. У іншых жа сажалках ці рэчках купацца небяспечна. Вось толькі грамадзяне не звяртаюць на тое ўвагі, з-за чаго штогод павялічваецца сумная статыстыка трагедый. Менавіта для прафілактыкі няшчасных выпадкаў на вадзе ўведзена забарона, а за яе парушэнне — адказнасць па арт. 24.42 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь са штрафам да трох базавых велічынь. Акрамя таго, за ўжыванне спіртных напояў у месцах адпачынку ля вады таксама ўведзена адказнасць: па арт. 19.3 КоАП РБ прадугледжаны штрафныя санкцыі да 8 БВ.

Таксама нагадаю, што нярэдка на пляжах здараюцца крадзяжы маёмасці, таму заклікаю грамадзян захоўваць уважлівасць.