Воскресенье, 6 октября 2024

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі. Чаму лепш замыкаць свой веласіпед?

227

— Бачыў пакінутыя незамкнёнымі веласіпеды ў цэнтры горада. Няўжо больш не здараюцца крадзяжы двухколавага транспарту?

Адказвае старшы ўчастковы інспектар міліцыі Сяргей Зюзін:

— На самай справе тэндэнцыя крадзяжоў захоўваецца, як заўсёды, з-за нядбайнасці гаспадароў. Напрыклад, у бягучым годзе зарэгістраваны чатыры крадзяжы веласіпедаў і практычна ўсе яны былі пакінуты без нагляду і сродкаў фіксацыі.

Тым, хто вырашыў паквапіцца на чужы двухколавы транспарт, нагадаю, што адказнасць за крадзяжы, згодна з арт. 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, надыходзіць з 14-гадовага ўзросту. І за падобны ўчынак прадугледжана пакаранне да трох гадоў пазбаўлення волі.

А ўладальнікам веласіпедаў нагадаю простыя правілы бяспекі:

— не пакідайце транспарт без нагляду на лесвічных пляцоўках, у падвалах і пад’ездах дамоў, каля магазінаў;
— купіце прыладу для блакіравання і заўсёды выкарыстоўвайце яе, нават калі пакідаеце тэхніку на кароткі час;
— калі прышпільваеце веласіпед да якой-небудзь канструкцыі, пераканайцеся ў трываласці апошняй.