Понедельник, 2 декабря 2024

Адказны сакратар «Раённых будняў» Ірына Сядова ўзнагароджана Граматай Пружанскага раённага выканаўчага камітэта

446

Гэтай раніцай у рэдакцыі Пружанскай раённай газеты «Раённыя будні» – сапраўднае свята.

Адказны сакратар газеты Ірына Уладзіміраўна Сядова атрымала Грамату Пружанскага раённага выканаўчага камітэта. Наша калега адзначана за шматгадовую добрасумленную працу, прафесіяналізм і вялікі асабісты ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі.

Уручаючы Грамату, Руслан Супрыновіч адзначыў, што гісторыя «Раённыя будняў» непарыўна звязана з іменем Ірыны Сядовай. Яна – аўтар шматлікіх гістарычных артыкулаў, праектаў, сотняў матэрыялаў пра людзей і гісторыю Пружаншчыны, «Выдатнік друку Беларусі», лаўрэат рэспубліканскага творчага конкурсу «Беларускага саюза журналістаў» «Залатое пяро» і іншых прэстыжных конкурсаў.

У рэдакцыю раённай газеты «Зара камунізму» Ірына Сядова прыйшла у снежні 1984 года. Прайшла шлях ад карэктара, карэспандэнта, загадчыка аддзела пісьмаў да адказнага сакратара.

Віншуем калегу, зычым моцнага здароўя і верым, што яшчэ не адна цікавая ідэя ўвасобіцца на старонках «Раённых будняў».

Уладзіслаў Шпарла

Фота аўтара