Суббота, 15 марта 2025

Аддзел унутраных спраў правёў спаборніцтвы па стральбе сярод вучняў СШ № 5. Хто стаў пераможцам?

390

У нашым раёне добра наладжана работа паміж аддзелам унутраных спраў і ўстановамі адукацыі. Пацвярджэннем гэтаму сталі і спаборніцтвы па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі сярод навучэнцаў СШ № 5 г. Пружаны, прысвечаныя 78-й гадавіне з Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Спартыўнае мерапрыемства было праведзена на базе Пружанскага РАУС. Пасля заканчэння спаборніцтваў супрацоўнікі міліцыі арганізавалі для ўдзельнікаў конкурсу салодкі стол. Падчас чаявання вялася прыемная сяброўская гутарка.

Віктар Клімашэвіч уручае грамату і падарунак пераможцы — адзінаццацікласніцы СШ № 5 г. Пружаны Дар’і Люсцібер.

На пачатку мінулага тыдня на агульнашкольнай лінейцы начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Віктар Клімашэвіч уручыў пераможцам граматы і каштоўныя падарункі.

Па выніках конкурсу лепшыя паказчыкі прадэманстравала вучаніца 11 «А» класа Дар’я Люсцібер, другое месца заняў вучань 7 «А» класа Данііл Букса, а замкнуў пераможную тройку Арцём Зеляняк з 8 «А» класа.

Юлія Янушка. Фота Кацярыны Масік