Среда, 9 июля 2025

Аддзел культуры — з узнагародай абласнога ўзроўню!

654

У Іванаве адбылося выязное пасяджэнне калегіі ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама.

Прадстаўнікі сферы культуры з усіх рэгіёнаў вобласці пазнаёміліся з выдатнымі мясцінамі Іванаўшчыны, наведалі музей Напалеона Орды і іншыя ўстановы культуры. Для гасцей быў падрыхтаваны канцэрт з удзелам лепшых творчых калектываў рэгіёна.

Падчас афіцыйнай часткі мерапрыемства, на якой прысутнічала начальнік аддзела міжнароднага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння са сродкамі масавай інфармацыі Міністэрства культуры Вікторыя Ратабыльская, выступілі начальнік упраўлення культуры аблвыканкама Сяргей Панасюк, які прааналізаваў вынікі работы за мінулы год і пазнаёміў з задачамі на новы, і прадстаўнікі ўстаноў культуры Брэстчыны.

На калегіі былі ўручаны ўзнагароды па выніках работы за 2022 год. Аддзел культуры Пружанскага райвыканкама заняў II месца ў абласным спаборніцтве сярод структурных падраздзяленняў райвыканкамаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры. Дыплом быў уручаны началь-ніку аддзела культуры Пружанскага райвыканкама Канстанціну Панімашу. Такая высокая ацэнка дзейнасці стала вынікам выдатнай працы ўсіх устаноў культуры раёна.

Наталія Пракаповіч