Выніковая калегія ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама на мінулым тыдні адбылася ў Ганцавічах.
Разам з дэлегацыямі ўсіх раёнаў вобласці ў ёй прынялі ўдзел прадстаўнікі аддзела культуры Пружанскага райвыканкама, кіраўнікі падначаленых арганізацый і працоўных калектываў.
З прывітальным словам да прысутных звярнуўся старшыня Ганцавіцкага райвыканкама Віктар Рафаловіч, які расказаў аб сістэме работы і дасягненнях сферы культуры раёна. На важнай місіі работнікаў культуры ў рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі спынілася начальнік аддзела міжнароднага супрацоўніцтва і інфармацыйнага забеспячэння Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Вікторыя Ратабыльская.
З дакладам «Аб выніках работы ўпраўлення культуры аблвыканкама за 2023 год і задачах на 2024 год» выступіў начальнік упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Панасюк.
Па выніках работы за 2023 год дыплом за ІІІ месца ў абласным спаборніцтве сярод структурных падраздзяленняў райвыканкамаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, быў уручаны аддзелу культуры Пружан-скага райвыканкама. Трэба адзначыць, што аддзел культуры шмат гадоў стабільна трымаецца ў лідарах, гэта сведчыць аб якаснай арганізацыі яго працы і высокім творчым, мастацкім, метадычным і навукова-асвет-ніцкім узроўні работы ўсіх падначаленых арганізацый.
Падчас калегіі была адзначана праца педагогаў дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р. Шырмы г. Пружаны. Грамату ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама атрымала Ірына Антанюк, па-дзяку начальніка ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама — Алена Пятрань.
Удзельнікі калегіі таксама пазнаёміліся з работай устаноў культуры Ганцаўшчыны, паглядзелі канцэрт творчых калектываў.
Наталля Пракаповіч, галоўны спецыяліст аддзела культуры