Чарговае пасяджэнне Пружанскага райвыканкама пачалося з прыемнай місіі — узнагароджання Граматамі райвыканкама і Ганаровымі граматамі раённага Савета дэпутатаў тых, хто прымаў непасрэдны ўдзел у арганізацыі і правядзенні Адзінага дня галасавання.
Узнагароды ўручылі старшыня райвыканкама Міхаіл Грышкевіч, старшыня райсавета дэпутатаў Мікалай Кудравец.
Было адзначана, што Адзіны дзень галасавання ў Пружанскім раёне прайшоў на высокім арганізацыйным узроўні.
Далей на разгляд пасяджэння райвыканкама было вынесена тры наступныя пытанні: «Аб выніках работы Пружанскага раённага звяна Брэсцкай тэрытарыяльнай падсістэмы дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый у 2023 годзе і задачах на 2024 год», «Аб стане аховы працы, прафілактыцы вытворчага траўматызму і мерах па забеспячэнні бяспекі вытворчай дзейнасці ў арганізацыях раёна ў рамках выканання патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 года № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны», «Аб рабоце Пружанскага КУВП «Камунальнік» па выкананні патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 сакавіка 2019 года № 7 «Аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны» і Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 года № 2 «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва».
Па першым пытанні выступіў начальнік Пружанскага РАНС Павел Талстой. Каменціраваў сітуацыю па дзейнасці раённага звяна Брэсцкай падсістэмы дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый начальнік Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС Рэспублікі Беларусь Валерый Рудольф, які прыняў удзел у пасяджэнні райвыканкама. Валерый Станіслававіч даў даволі высокую адзнаку дзейнасці Пружанскага РАНС, выказаў падзяку кіраўніцтву райвыканкама за цеснае супрацоўніцтва ў гэтым напрамку.
Па другім пытанні з дакладам выступіў начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Віталій Матвіенка.
З дакладам па трэцім пытанні выступіў дырэктар Пружанскага КУВП «Камунальнік» Сяргей Бабрук.
Па разгледжаных пытаннях былі прыняты адпаведныя рашэнні.
Віктар Ільюшчанка.
Фота аўтара