Четверг, 25 апреля 2024

Адбылася прафарыентацыйная сустрэча старшакласнікаў школ горада і раёна з прадстаўнікамі РГА «Белая Русь»

367

У мінулую пятніцу ў Пружанскім гарадскім Палацы культуры прайшла сумесная дыялогавая пляцоўка, арганізаваная Брэсцкім абласным ваенным камісарыятам, Пружанскім ваенкаматам і Пружанскай раённай арганізацыяй РГА «Белая Русь».

Удзельнікамі мерапрыемства сталі старшакласнікі школ горада і раёна, для якіх пытанні прафарыентацыі і новаўвядзенняў у выніковай атэстацыі і ўступнай кампаніі 2023 года з’яўляюцца актуальнымі тэмамі. Намеснік ваеннага камісара Брэсцкай вобласці па ідэалагічнай рабоце, намеснік старшыні Брэсцкай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь» палкоўнік Андрэй Юруць у даступнай форме расказаў маладым людзям пра асаблівасці воінскай службы, паступленне ў вышэйшыя ваенныя вучылішчы, адказнасць афіцэра перад сваім народам і сваёй Радзімай.

Член савета Пружанскай РА РГА «Белая Русь», намеснік дырэктара СШ № 1 горада Пружаны імя ЧБВА Алена Астапчук спынілася на асаблівасцях выніковай атэстацыі і ўступнай кампаніі 2023 года. Для таго, каб новаўвядзенні не сталі перашкодай для абітурыентаў, прынята рашэнне аб маштабным вядзенні тлумачальнай работы.

Андрэй Іосіфавіч і Алена Васільеўна адказалі на ўсе пытанні, што задавалі ўдзельнікі мерапрыемства. Адміністрацыям школ, педагагічным работнікам, прадстаўнікам грамадскасці і ў далейшым трэба будзе весці сур’ёзную работу па зняцці ўсіх праблемных пытанняў, звязаных з выніковай атэстацыяй і прыёмамі ў ВНУ. Ад дыялогавых пляцовак, а ў зале прысутнічала каля 400 чалавек, павінен быць пераход на кансультаванне выпускнікоў па асабістых, важных менавіта для іх пытаннях.

Таццяна Кашкан, старшыня раённай арганізацыі РГА «Белая Русь».  Фота Кацярыны Масік