Среда, 19 февраля 2025

Адбыўся VII Афанасьеўскі інтэлектуальны турнір

275

У раённым этапе VII Афанасьеўскага інтэлектуальнага турніру, які прайшоў у цэнтральнай раённай бібліятэцы, прынялі ўдзел чатыры каманды.

За права паўдзельнічаць у абласным этапе змагаліся «Сабаране» (каманда Свята-Аляксандра-Неўскага храма г. Пружаны), «Каўчэг» (каманда храма святых апосталаў Пятра і Паўла г.п. Ружаны), «Праабражэнне» (каманда Спаса-Праабражэнскага храма г. Пружаны) і «Амафор» (каманда храма свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Пружаны).

Удзельнікаў вітала дырэктар Пружанскай ЦРБ Таццяна Гуторкіна. Перад пачаткам турніру гледачам быў прадэманстраваны невялікі фільм пра прападобнага велікамучаніка Афанасія Брэсцкага, які з‘яўляецца нябесным заступнікам Брэста.

Асноўная гульня складалася з 33 пытанняў, яна была захапляльнай і цікавай. У выніку вызначыліся дзве лепшыя каманды: «Праабражэнне» і «Сабаране», якія набралі аднолькавую колькасць балаў — па 31. Яны «высвятлялі адносіны» ў суперфінале. Барацьба ішла на роўных практычна да апошняга пытання. Абедзве каманды паказалі выдатныя веды, але дакладней у гэты дзень былі «Сабаране», якія ўжо маюць вопыт падобных турніраў. Яны і паедуць у Брэст.

А вось без прызоў не застаўся ніхто. Усе каманды атрымалі салодкія падарункі і граматы.

Руслан БАСАК. Фота аўтара