Сістэма электроннай чаргі стала функцыянаваць на цэнтральным паштовым аддзяленні Пружаны-3 па вул. Чырвонаармейскай у райцэнтры.

Каб атрымаць ці адправіць пасылку, падпісацца на любімыя выданні, аплаціць паслугі і не толькі, цяпер трэба спярша ўзяць талон. Выдае яго адпаведны інфакіёск, размешчаны на ўваходзе ў залу абслугоўвання кліентаў.
На талоне пазначаецца нумар кліента ў чарзе. Калі яна падыдзе, наведвальніку аб’явяць, да якога акна трэба падысці, каб здзейсніць тую ці іншую паслугу.
Уладзіслаў Шпарла