Як паведаміў начальнік РАСК Максім Басак, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана дзве крымінальныя справы.
Сумленнем з іншым не падзелішся. Яно даецца кожнаму сваё. На жаль, у некаторых яно адсутнічае поўнасцю, таму і крадуць, спадзеючыся разжыцца за чужы кошт.
Не было нічога светлага за душой і ў невядомага зламысніка, які абрабаваў гараж у адной з вёсак раёна. Адметна, што прычыніў шкоду адразу тром чалавекам. Першы пазбавіўся зварачнага апарата за 900 рублёў і фарбапульта за 320 рублёў. У другога знік набор інструментаў коштам 395 рублёў. А ў трэцяга злодзей «пазычыў» шліфавальную машынку, чым прычыніў матэрыяльны ўрон на суму 300 рублёў.
За ўчынены крадзеж зламысніка чакае да трох гадоў пазбаўлення волі.