Среда, 26 марта 2025

Абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў Пружанскім раёне

151

Абмежаванне на наведванне лясоў уведзена ў Пружанскім раёне з 28 красавіка.

Прычына гэтага – ІІІ клас пажарнай небяспекі, які ўстанавіўся ў лясах Пружаншчыны.

Як нагадалі ў Пружанскім лясгасе, пры ўзнікненні ІІІ класа пажарнай небяспекі з-за ўмоў надвор’я ўводзіцца абмежаванне: наведваць лясы нельга толькі ў вызначаны часовы перыяд – з 10.00 да 19.00 гадзін. У больш раннія ці познія гадзіны сонечныя прамяні не настолькі агрэсіўныя, таму верагоднасць узнікнення пажараў у гэты час зніжаецца.