Адпаведная мера была ўведзена 13 жніўня.
Гарачыя ўмовы надвор’я прымушаюць уводзіць абмежаванні. Гэта абазначае, што наведваць лес нельга з 10 да 19 гадзін. Падчас абмежаванняў нельга таксама праводзіць у лесе работы, не звязаныя з вядзеннем лясной гаспадаркі.
На дадзены момант абмежаванні ўвялі амаль усе раёны Брэстчыны – 14 з 16. Аператыўна адсачыць сітуацыю дапаможа інтэрактыўная карта Мінлясгаса.