Воскресенье, 13 октября 2024

Абласны семінар выратавальнікаў прымаў Пружанскі раён

274

На базе гасцінічна-турыстычнага комплексу «Мікалаеўскі», што ў аграгарадку Мокрае, 9 чэрвеня прайшоў семінар па пытаннях арганізацыі і ўдасканалення ідэалагічнай, кадравай работы і прафесійнай падрыхтоўкі ў органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС.

Удзел у ім прынялі намеснікі начальнікаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях вобласці, старшыя інспектары сектараў ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння. Пасля завяршэння семінара адбыліся мітынг і ўскладанне кветак да мемарыяла расстраляных мірных жыхароў у вёсцы Казлы.

Пракаментаваў работу семінара намеснік начальніка ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, палкоўнік унутранай службы Алег Міхальчук.

— Сёння мы сабралі ў гэтым цудоўным месцы спецыялістаў з усёй Брэстчыны, — патлумачыў ён. — Актуальная інфармацыя, якой ёсць магчымасць абмяняцца, думкі, нарэшце, жывыя зносіны — усё гэта карысна для далейшай арганізацыі работы на месцах.

— Ці ёсць нейкія нюансы ў рабоце гэтага семінара, якія пытанні разгядаліся?

— Сёння быў разгледжаны даволі шырокі спектр пытанняў: ад умоў праходжання службы да паступлення ў нашы вышэйшыя вучэбныя ўстановы, значная ўвага надавалася патрыятычнаму выхаванню як нашых цяперашніх супрацоўнікаў, так і падрастаючага пакалення.

Скажу, што работа па патрыятычным выхаванні нашымі работнікамі праводзіцца пастаянна. Мы маем свой ваенна-патрыятычны клуб, а таксама прымаем актыўны ўдзел рабоце з дзецьмі і падлеткамі ў лагерах, дзіцячых дашкольных установах.

— Як Вы лічыце, прэстыж службы ў падраздзяленнях МНС павышаецца?

— Служба ў нас застаецца прэстыжнай. Паглядзіце ў сродках масавай інфармацыі, розных пабліках, МНС — на першым месцы. Мноства хлопцаў і дзяўчат жадаюць паступіць у нашы вышэйшыя навучальныя ўстановы.

Віктар Ільюшчанка. Фота аўтара