Понедельник, 2 декабря 2024

Аб выніках ацяпляльнага сезона 2023-2024 года і задачах па падрыхтоўцы да асенне-зімовага перыяду 2024-2025 года гаварылі на пасяджэнні Пружанскага райвыканкама

147

На чарговым пасяджэнні Пружанскага райвыканкама, якое прайшло 16 мая, былі разгледжаны два пытанні: «Аб выкананні органамі, якія ажыццяўляюць уладальны нагляд, ускладзеных на іх абавязкаў па кіраванні належачымі Пружанскаму раёну акцыямі гаспадарчых таварыстваў», «Аб выніках ацяпляльнага сезона 2023-2024 года і задачах па падрыхтоўцы да асенне-зімовага перыяду 2024-2025 года».

Па першым пытанні з дакладам выступіла начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Ірына Ліхтаровіч.

Як пракаменціраваў даклад старшыня райвыканкама Міхаіл Грышкевіч, ролю наглядальных дзяржорганаў у прыбытковасці і дзейснасці акцыянерных таварыстваў трэба ўзмацняць. Каб гэта адбылося, трэба нефармальна падыходзіць да абавязкаў членаў назіральных саветаў. У выйгрышы павінны быць і таварыствы, і дзяржава.

Па другім пытанні дакладваў намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Гук. Было адзначана, што ацяпляльны сезон прайшоў без збояў і непрадбачаных здарэнняў. Але адразу трэба рыхтавацца да новага ацяпляльнага сезона. З гэтай мэтай створана раённая аператыўная група па каардынацыі правядзення падрыхтоўчых, прафілактычных і рамонтных работ, стварэння неабходных запасаў паліва да ацяпляльнага перыяду 2024-2025 года. Зацверджаны мерапрыемствы для падрыхтоўкі да ацяпляльнага перыяду. Дадзены пад персанальную адказнасць шэраг даручэнняў кіраўнікам прадпрыемстваў, арганізацый раёна. Пасля зацвярджэння графіка пачнецца рэгістрацыя пашпартоў гатоўнасці да ацяпляльнага сезона.

Віктар Ільюшчанка