Выдавецкі савет Рускай праваслаўнай царквы праводзіць другі сезон міжнароднага дзіцяча-юнацкага літаратурнага конкурсу імя Івана Шмялёва «Лета Гасподняе».
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца вучні 6-12 класаў агульнаадукацыйных і праваслаўных школ і гімназій, навучэнцы каледжаў краін СНД і замежжа, а таксама выхаванцы нядзельных школ і ўстаноў дадатковай адукацыі не старэйшыя за 18 гадоў.
Жыхары Брэсцкай вобласці, якія жадаюць прыняць удзел у конкурсе, могуць звярнуцца да старшыні епархіяльнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Брэсцкай епархіі протаіерэя Яўгена Ліхоты па тэлефоне: 8-029-720-24-53.