Воскресенье, 20 апреля 2025

ААТ «Ружаны-Агра»: АСНОЎНЫ «ЭНЕРГАРЭСУРС» — МАЛАКО

1 004

Як кажуць у «Ружаны-Агра», акцыянернае таварыства трымаецца «на двух кітах», адзін з якіх — жывёлагадоўчая галіна. Практычна палова работнікаў занята ў гэтай сферы, істотная частка выручкі таксама паступае адсюль. Ды і іншыя напрамкі дзейнасці можна лічыць звязанымі з жывёлагадоўляй.

20161109_0616

Як расказвае намеснік дырэктара па жывёлагадоўлі А.С. Бурак, адна з асноўных задач бягучага года — атрымаць шэсць тон малака ад каровы.

20161109_0597

Па прагнозах будзе крыху больш за 5,9 тоны, што нас не задавальняе,— гаворыць Алег Станіслававіч. Хаця ў параўнанні з мінулым годам мы па гэтым паказчыку  дадалі каля 400 кілаграмаў, — патэнцыял усё ж не вычарпаны. Аб’ектыўна нам перашкодзілі леташнія ўмовы надвор‘я, калі гаспадарцы даводзілася шукаць кармы ў пабочных пастаўшчыкоў, прычым не толькі  ў сваёй вобласці. Таму было немагчыма скласці доўгатэрміновае рацыённае планаванне.

У наступным сезоне ў гаспадарцы мяркуюць пераадолець негатыўную сітуацыю: сёлета назапашана трывалая кармавая база, якой хопіць  з вялікім запасам да зялёных усходаў наступнага года. Самы вялікі ўклад зроблены механізатарам Сяргеем Струкам, які нарыхтаваў 50 тысяч тон травяністых кармоў або амаль палову запасаў.

Далейшыя перспектывы жывёлагадоўчай галіны гаспадаркі А.С.Бурак бачыць у інтэнсіўным выкарыстанні сучасных тэхналогій. Спецыялісты таварыства знаходзяцца ў пастаянным пошуку самых свежых ідэй, маючых добрую рэкамендацыю. Так, напрыклад, на комплексах былі зманціраваны ўстаноўкі, якія дапамагаюць істотна знізіць падзеж у дойным статку. І свае сакрэты тут не  хаваюць, шчыра дзеляцца напрацоўкамі з калегамі. Важнае значэнне мае  і тэхніка, якая з’яўляецца сэрцам любога МТК.

20161109_0549

— Уявіце сабе, што сёння пагалоўе гаспадаркі дасягае амаль 15 тысяч жывёл, і ўручную дагледзець усіх проста нерэальна,— тлумачыць намеснік дырэктара.— Прычым эканомяцца не толькі чалавечыя сілы, але і час, што вельмі важна ў распарадку харчавання. Таму многа ўвагі ўдзяляецца наяўнасці і належнай рабоце пагрузчыкаў, кормараздатчыкаў і  іншай тэхнікі. Як і абслугоўваючага ўсё гэта персаналу.

Стаўка робіцца і на пароды буйной рагатай жывёлы. Актыўна ўкараняецца ідэя «гальштынізацыі»: яна лічыцца прыярытэтнай у беларускай жывёлагадоўлі. Сёння ў ААТ «Ружаны-Агра» бачаць стабільны рост малочнай прадукцыі.

20161109_0579

Па словах Алега Станіслававіча, падзякі заслугоўвае кожны з калектываў сямі комплексаў гаспадаркі. Хоць аб‘екты і тыповыя, кожны мае сваю адметнасць. Адным лепш удаецца трымаць лідарства ў вытворчасці малака, хтосьці паказвае высокі вынік па аднаўленні статка, іншыя больш якасна асвойваюць тэхналогію даення, утрымання і гэтак далей. Задача кіраўніцтва — перанесці станоўчы вопыт на іншыя комплексы.

20161109_0605

Напрыклад, сёння перадавымі лічацца вынікі калектыву МТК «Юндзілы», дзе апошні год праводзіцца своеасаблівы эксперымент па трохразовым даенні. Задавальняе стабільная работа МТК «Поланск», дзе варта адзначыць тэхніка па штучным асемяненні Н.С.Куліну, МТК «Бярэзніца». А таксама калектыў МТК «Далкі», які штогод дабаўляе па малаку.

На здымку: тэхнік па штучным асемяненні Н.С.Куліна; намеснік дырэктара па жывёлагадоўлі А.С. Бурак; машыніст А.П.Дземчык; начальнік МТК «Далкі» Г.М.Шворак.

Алег Сідарэнка

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *