Понедельник, 2 декабря 2024

ААТ «Пружанскі райаграсэрвіс»: а ў нас дзяўчаты проста клас!

662

Адвеку павялося, што жанчына для моцнай паловы чалавецтва з’яўляецца крыніцай натхнення, менавіта ёй прысвячаецца вялікая колькасць твораў, асабліва вершаў, у якіх прыгожа апісваюцца два самыя шчымлівыя і нават складаныя пачуцці — любоў і каханне.

Гэтыя клапатлівыя і пяшчотныя жанчыны могуць стаць надзейным тылам для любога мужчыны. Але іх увагу і разуменне яшчэ трэба заслужыць!

На здымку: начальнік МТК «Шарашова» Галіна Мятліцкая і аператары машыннага даення Ірына Паляк, Святлана Хахлова, Зоя Маразюк і Вольга Паламарчук.

Менавіта яны даюць нам, мужчынам, стымул жыць на гэтым свеце, будаваць планы і здзяйсняць дзеля нашых любімых подзвігі. Жанчыны ж заслугоўваюць таго, каб іх дабіваліся, за іх змагаліся і проста кахалі. І для таго, каб паказаць, на што мы здольныя дзеля сваіх каханых, як мага лепш падыходзіць месяц сакавік, калі адзначаецца Міжнародны жаночы дзень.

Як можна быць абыякавым да такіх чароўных усмешак і неймавернай жаноцкай абаяльнасці?! Вось хто заслугоўвае найпрыгажэйшых кампліментаў у свой адрас!

На здымку: бухгалтар Наталля Даўгапол, галоўны бухгалтар Вольга Ясінская, бухгалтар Юлія Перапяляк, тэхнік па ўліку Наталля Лукашэвіч, бухгалтар Ганна Сёмуха і намеснік галоўнага бухгалтара Таццяна Бруй.

8 Сакавіка — гэта дзень, калі мужчыны, па сутнасці, павінны зрабіць недзе нават немагчымае для сваіх жанчын, стварыць для любімых і каханых казку. Нехта можа сказаць, што гэта складана, ды і не патрэбна. Дарма, бо яны ж для нас цэлы сусвет: матуля дала нам жыццё, бабуля даглядала і дапамагала выхоўваць, каханая прынесла шчасце сям’і. Ужо за гэта нашы мілыя і самыя лепшыя заслужылі непамернай любові і павагі.

Прыгажосць унутраная і знешняя — рэдкая спалучальнасць. Гэтыя жанчыны валодаюць імі ў поўнай меры, а яшчэ адказваюць за чысціню і прыгажосць у будынках райаграсэрвіса і вакол іх, займаюцца азеляненнем і доглядам кветак.

На здымку: тэхнічныя работніцы Таццяна Мардань і Таццяна Рус.

Толькі падумайце, колькі работы выконваюць нашы вытанчаныя, элегантныя, чароўныя і сімпатычныя дзяўчаты. Яны і па доме незаменныя: смачна прыгатуюць, навядуць парадак і дзетак дагледзяць. І гэта ўжо немалы фронт работы. А яшчэ ж ёсць і месца працы, дзе яны таксама паказваюць сябе з самага лепшага боку як адказныя, сумленныя, бясцэнныя, бездакорныя работніцы. Напрыклад, у ААТ «Пружанскі райаграсэрвіс» яны на «выдатна» спраўляюцца з любой даручанай работай. Таму за тыя ўчасткі, дзе занята наша абаяльная палова чалавецтва, мы нават і не перажываем, ведаем, што і самі выканаюць усё на …яць, яшчэ і мужчынам дапамогу акажуць. Вось такі ён, слабы пол, якому пад сілу кіраваць намі, а ў выніку і ўсім светам!

Немагчыма прайсці міма магазіна, калі прадавец — мілавідная дзяўчына?! Зайдзі, каробку цукерак купі і ёй падарунак прыемны зрабі!

На здымку: прадавец магазіна ААТ «Пружанскі райаграсэрвіс» Святлана Жорах.

Жадаю ў веснавы дзень 8 Сакавіка вам, мілыя жанчыны, улюбляць у сябе ўсіх навокал, зачароўваць прыгажосцю знешняй і ўнутранай. Няхай прамяністыя ўсмешкі ўпрыгожваюць вашы твары, ззянне вачэй будзе ярчэйшым за паўночнае ззянне, цеплыня вашых душ растопіць лёд у сэрцах усіх, хто з вамі сутыкаецца! Няхай вашы дні будуць напоўнены яркімі эмоцыямі і сапраўдным чараўніцтвам, а наперадзе чакае шмат добрага і светлага! Яркай вам вясны!

Антон Грышкевіч, намеснік дырэктара ААТ «Пружанскі райаграсэрвіс» па вытворчасці і ідэалагічнай рабоце


Мілыя жанчыны, віншуем вас з Міжнародным жаночым днём!

Быць лепшымі і на рабоце, і дома — для гэтых дзяўчат не стома. Кожная непаўторнасць сваю мае, прывабнасць ніколі не губляе.

На здымку: цялятніцы МТК «Шарашова» Юлія Цішчанка, Ларыса Венска, Алена Дудко і Алеся Гічко.

Жадаем вам здзяйснення ўсіх вашых жаданняў, паболей казкі ў паўсядзённым жыцці і рамантычных вечароў. Няхай вочы зіхацяць зорачкамі, а ваша прыгажосць ніколі не марнее. Увагі вам і прыгожых слоў, бо вы ж — самы незвычайны цуд прыроды, які мы будзем заўсёды любіць, аберагаць і жадаць быць недзе побач з вамі. Будзьце заўсёды прывабныя, няхай бясконца гучыць ваш вясёлы смех. А гэта вясна падорыць вам прыемныя сюрпрызы, шчырыя пачуцці і цудоўны настрой!

З найлепшымі пачуццямі, мужчынская палова ААТ «Пружанскі райаграсэрвіс».