Пятница, 14 июня 2024

ААТ «Пружанскі малочны камбінат» запрашае наведаць лакацыю прадпрыемства на фестывалі «Вытокі»!

273

Лакацыя будзе працаваць 7 і 8 чэрвеня ў гарадскім парку, побач з дзіцячай пляцоўкай.

Вас сустрэнуць з гульнявымі інтэрактывамі, здзівіць шоу мыльных бурбалак, уразіць пеннае шоу, танцавальны флэшмоб, будзе мноства прыемных сюрпрызаў!

У зоне фудкорта правядуць вялікую колькасць майстар-класаў па прыгатаванні страў з выкарыстаннем прадукцыі, якую вырабляе Пружанскі малочны камбінат. І, канечне, усё можна будзе прадэгуставаць!

Набыць прадукцыю Пружанскага малочнага камбіната можна будзе падчас выязнога гандлю на працягу ўсяго фестывалю, 6-8 чэрвеня! А яшчэ гасцей свята пачастуюць мяккім марожаным, у тым ліку навінкай — шакаладным.

Чакаем вас!