Хочаце, каб сябры з іншых населеных пунктаў ведалі, які ён — смак Пружан? Пачастуйце іх мясцовым сырам! Менавіта гэты від прадукцыі — сапраўдны гонар ААТ «Пружанскі малочны камбінат».
Сыры прыносяць прадпрыемству ўзнагароды прэстыжных выстаў і конкурсаў: беларускай і расійскай «Прадэкспа», «Чэмпіёна смаку» ў рамках «Белагра» і многіх іншых. Прафесійнае журы, якое дэгустуе лінейку VAN GOLD, не раз адзначала: гэта сыры еўрапейскай якасці. На камбінаце дадаюць: створаны яны рукамі таленавітых пружанскіх спецыялістаў з прымяненнем мясцовых тэхналогій, на высокаякасным малацэ сельгаспрадпрыемстваў Пружаншчыны.

Сёння над вырабам прадукцыі працуе больш за 500 чалавек. Вытворчасць забяспечваюць тры цэхі: сыраробны, сухіх малочных прадуктаў, участак вытворчасці масла і натуральнамалочнай прадукцыі. Клапоцяцца і пра навакольнае асяроддзе: маюцца ўласныя свідравіны, а ступень ачысткі вады дазваляе скідваць вытворчыя адходы ў раку.
Працуе прадпрыемства над пашырэннем геаграфіі паставак. Зараз гэта Расія, Кітай, Казахстан, Кіргізія, Узбекістан, Таджыкістан, Азербайджан, Грузія, Манголія і В’етнам. Самі за сябе гавораць лічбы: за 6 месяцаў экспартавалі прадукцыі на больш чым $37 млн руб. Часцей за ўсё замежныя партнёры цікавяцца сыроваткай і сухім абястлушчаным малаком.
А да 590-годдзя Пружан тварог, плаўленыя сыры і масла ўпрыгожылі лагатыпы свята. Яшчэ адзін падарунак — вялізны мурал з выявай зубра каля самога камбіната.
А непасрэдна сёння, у дзень нараджэння Пружан, па вуліцы Савецкай каля «Прэстыжа» камбінат арганізуе сваю пляцоўку. Будзе многа музыкі, майстар-класаў і (эксклюзіў!) распрацаваных спецыяльна да 590-годдзя райцэнтра навінак. Сярод іх — тварожная паста з ванільным водарам, вытворчасць якой камбінат аднаўляе. Пляцоўка будзе працаваць да 21.10. Так што прыводзьце сюды сяброў, няхай пра смак Пружан ведае кожны!
Уладзіслаў Шпарла. Фота Кацярыны Масік