Падведзены вынікі спаборніцтваў за дасягненне лепшых вынікаў па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на зямлі сярод сельскагаспадарчых філіялаў арганізацый, якія ўваходзяць у склад вытворчага аб’яднання «Белэнерга».

Такія спаборніцтвы сёлета праводзіліся ўпершыню. Прыняў удзел у іх і калектыў філіяла «Аграэнерга Зеляневічы» РУП «Брэстэнерга». Па словах старшыні прафкама філіяла Людмілы Ярашэвіч, камісія ацэньвала парадак на адміністрацыйна-бытавых комплексах і ў майстэрнях, на фермах, зернятоках, мехдварах і не толькі.

Па выніках спаборніцтваў філіялу «Аграэнерга Зеляневічы» РУП «Брэстэнерга» прысуджана другое месца.
Уладзіслаў Шпарла. Фота з групы РУП «Брэстэнерга» ў «Аднакласніках»