Назаві фота

Пад такой назвай «Раённыя будні» зноў аб’яўляюць конкурс. На гэты раз — сярод падпісчыкаў раённай газеты на ІІ квартал. Вас зноў чакае сюрпрыз — 21 мясны падарунак ад ААТ «Ружаны-Агра».
Яго ўмовы простыя: трэба будзе прыдумаць назву для фотаздымка, які надрукаваны ў нумарах газеты за 10 і 13 сакавіка. Пасля запоўніць невялікую анкету на адваротным баку фотаздымка, выразаць яго і даслаць у рэдакцыю.
Падпісчыкі, якія выпісалі «Раённыя будні» на І паўгоддзе 2021 года і даслалі свае падпісныя квіткі ў рэдакцыю ў студзені, аўтаматычна становяцца ўдзельнікамі і гэтага конкурсу. Ад усіх астатніх нашых падпісчыкаў чакаем вестачак па пошце!