У першы вясновы месяц наш сайт http://www.budni.by наведала звыш 14 тысяч чалавек, што на 3 тысячы больш, чым у кароткім лютым.
Да Міжнароднага жаночага дня мы, як і звычайна, рыхтавалі святочны выпуск, мяркуем, што ў нас гэта атрымалася: ажно тры артыкулы з гэтага нумара трапіла ў ТОП-5 самых папулярных матэрыялаў сайта.

Нашы падпісчыкі актыўна чыталі пра Наталлю Кадука з Бельчыц, якая выгадавала чатырох сыноў, а цяпер апякуе дзвюх дачок, прыйшоўся даспадобы і фотарэпартаж з магазіна «Кветкі і сувеніры», а таксама замалёўка пра жаночы калектыў магазіна «Мясны свет». А ўзначальвае спіс самых папулярных на сайце фотарэпартаж са сходу актыву раёна. Замыкае аповед пра Мікалая Слабаду і яго сына Аркадзя, якія шмат гадоў пражылі ў ЗША, а пасля вярнуліся на малую радзіму бацькі.

Нашы падпісчыкі ў https://vk.com/publicbudniby найбольш падабаек аддалі перадсвяточнаму розыгрышу кветак і настаўніцы СШ №1 Вікторыі Сямашка. Фаварытам у групе https://ok.ru/budni стала іншая гераіня рубрыкі «Першае працоўнае месца» — выхавальніца Вераніка Ярмак. У https://www.facebook.com/budni.by найбольш узрадавала навіна пра перамогу ў рэспубліканскім конкурсе хайтэк-ёлкі, якую змайстравалі бацька і сын Гукі з Лінова.

У сакавіку заквітнела наша суполка https://www.instagram. com/budni.by/, цяпер у ёй амаль штодня з’яўляюцца прыгожыя здымкі Пружаншчыны і яе жыхароў, якія трапляюць у аб’ектыў нашага фатографа Кацярыны Масік. Найбольш падабаек сабраў наш міні-фотарэпартаж са святкавання Масленіцы, які быў размешчаны ў той жа дзень.
Па пытаннях размяшчэння рэкламы на сайце і ў сацыяльных сетках звяртайцеся па нумары 3-58-81.
Падрыхтавала Кацярына Пашкевіч.
Што тычыцца падпісчыкаў суполкі “Пружаны | Раённыя будні” ў Viber, то іх больш за ўсё зацікавіла паведамленне пра наведванне міністрам спорту і турызму С.М.Кавальчуком аб’ектаў спартыўнай інфраструктуры раёна.

На другім месцы па праглядах – фотаздымкі з памятнага мітынга, прысвечанага чарговай гадавіне хатынскай трагедыі з удзелам кіраўніка вобласці Ю.В.Шулейкі. Замыкаюць тройку фота- і відэаматэрыялы, якія размяшчаліся нашым карэспандэнтам непасрэдна падчас святкавання гарадскога свята Масленіцы.

А вось найбольшую колькасць “падабаек” набраў пост пра перамогу выхаванцаў В.А.Уважанай на спаборніцтвах па фігурным катанні “Кубак Косава”, і гэта пры тым, што размешчаны ён быў 29 сакавіка.
Самай праглядаемай у нашым Telegram стала навіна пра перамогі пружанскіх школьнікаў у абласной завочнай алімпіядзе па беларускай мове, якую праводзіў філфак БрДУ імя А.С. Пушкіна.
Далучайцеся да нас у месенджарах і сацсетках, а таксама падпісвайцеся на наш канал! Задавайце свае пытанні па нумары +37529-895-37-45.
Падрыхтаваў Уладзіслаў Шпарла.