
Такі грамадскі транспарт ужо выйшаў на гарадскі маршрут. Гэта сумесны праект райаддзела па надзвычайных сітуацыях з аўтапаркам №11.
Для папярэджання вогненных здарэнняў і з мэтай прафілактычнага ўздзеяння на грамадзян было арганізавана тэматычнае афармленне аднаго з аўтобусаў, які будзе перавозіць пасажыраў па ўнутрыгарадскіх маршрутах. На жаль, не ўсе людзі ведаюць, як паводзіць сябе ў розных надзвычайных сітуацыях, а некаторыя ўвогуле ў паніцы забываюцць пра самае асноўнае — тэлефонны нумар выкліку службы выратавання. Менавіта таму і быў створаны «аўтобус бяспекі». Інфармацыя на ім акцэнтуе ўвагу на магчымых праблемах, у тым ліку і дзіцячага траўматызму ў рамках інфармацыйна-прапагандысцкай кампаніі «У стыхіі няма сэрца». Такая нагляднасць будзе выдатным напамінам кожнаму: і дзецям, і дарослым.
Іна Хаваўка, работнік РАНС