Среда, 19 февраля 2025

Аўтапрабег «Сімвал адзінства» пройдзе ў Брэсцкай вобласці 3-4 верасня

611

«Сімвал адзінства». Пад такой назвай на гэтым тыдні, з 3 па 4 верасня, ва ўсіх рэгіёнах Брэсцкай вобласці пройдуць аўтапрабегі з перадачай эстафеты ад аднаго рэгіёна іншаму.

Як сімвал эстафеты будзе перадавацца невялічкі мяшочак збожжа ўраджаю 2021 года.

Аўтапрабег праводзіцца з мэтай аб’яднання ў рамках Года і Дня народнага адзінства жыхароў краіны, прадстаўнікоў мясцовых органаў улады, грамадства. Стартуе мерапрыемства ў Брэсце, ад мемарыяльнага комплексу “Брэсцкая крэпасць-герой”.

3 верасня, у пятніцу, эстафета прыбудзе ў Пружанскі раён. Пасля невялікага прыпынку ў палацавым комплексе Сапегаў удзельнікі аўтапрабегу накіруюцца ў Івацэвіцкі раён. Завяршыць свой маршрут яны плануюць у суботу ў Баранавічах/