Пятница, 13 июня 2025

Аўтамабіль «Fiat» і матацыкл «Zid» сутыкнуліся ў Арабніках у суботу

692

ДТЗ адбылося 18 лістапада каля 14.45 гадзін у вёсцы Арабнікі Пружанскага раёна.

61-гадовы жыхар Пружанскага раёна кіраваў аўтамабілем «Fiat» і рухаўся па вуліцы Пружанскай у в. Арабнікі.

Насупраць дома 119, паводле папярэдняй інфармацыі, пры выкананні манеўру развароту не саступіў дарогу і здзейсніў сутыкненне з матацыклам «Zid», які рухаўся ў папутным кірунку, пад упраўленнем 35-гадовага жыхара горада Пружаны.

У выніку ДТЗ матацыкліст з траўмамі шпіталізаваны. Праводзіцца праверка.

ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама