Аўстрыйская нафтагазавая кампанія OMV плануе адкрыць у Газпрамбанку рублёвы рахунак для аплаты паставак расійскага газу. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на газету Financial Times.

Паводле даных выдання, дыстрыб’ютары газу ў еўрапейскіх краінах, у тым ліку ў ФРГ, Славакіі, Венгрыі і Аўстрыі, разглядаюць магчымасць адкрыцця рублёвых рахункаў у Газпрамбанку ў Швейцарыі. Гэта дасць магчымасць аплачваць газ з Расіі ў рублях, як таго і патрабуе расійскі пастаўшчык. Такую схему разглядаюць нямецкі канцэрн Uniper і аўстрыйская OMV.
Сёння нямецкая газета Rheinische Post паведаміла, канцэрн Uniper збіраецца скарэкціраваць плацяжы за расійскі газ. Кампанія мае намер пераводзіць плацяжы ў расійскі банк, а не еўрапейскі, як гэта адбываецца цяпер. Такім чынам, канцэрн задаволіць патрабаванні Расіі па аплаце ў яе нацыянальнай валюце і не парушыць санкцыі ЕС.