У выніку электронных таргоў, якія напачатку ліпеня праводзіў камітэт «Брэстаблмаёмасць», быў прададзены цагляны будынак па вул.Кастрычніцкай у г.Пружаны, які належаў цэнтральнай раённай бальніцы.
Збудаванне прыцягнула інтарэс адразу чатырох удзельнікаў, з-за чаго стартавая цана лота, якая складала крыху больш за тысячу рублёў, вырасла ажно да 20 тысяч.
Новым уладальнікам стала адно з прыватных прадпрыемстваў горада. Яму таксама выдзелены ў арэнду прылеглы зямельны ўчастак плошчай 0,03 гектара тэрмінам на 20 год. Маёмасць рэалізавана з умовамі: для выкарыстання пад аб’екты транспарту, гандлю ці аказання паслуг насельніцтву.
Алег Сідарэнка.