Четверг, 15 января 2026

Лукашэнка: Беларусь нацэлена на паглыбленне дружалюбных адносін з Іарданіяй

87

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Караля Іарданскага Хашыміцкага Каралеўства Абдалу II з нацыянальным святам — Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Беларусь высока ацэньвае намаганні Іарданіі па падтрыманні міру і стабільнасці ў рэгіёне Блізкага Усходу і вітае ініцыятывы Караля Абдалы II па захаванні бяспекі ў краіне і суседніх дзяржавах, падкрэсліў беларускі лідар.

«Мы нацэлены на паглыбленне дружалюбных, узаемапаважлівых адносін з вашай краінай і развіццё ўсебаковага беларуска-іарданскага супрацоўніцтва, — канстатаваў Аляксандр Лукашэнка. — Перакананы, з улікам значнага патэнцыялу далейшай інтэнсіфікацыі сувязей у сферах агульнай цікавасці мы зможам адкрыць новую старонку ў адносінах Мінска і Амана».

Прэзідэнт Беларусі пажадаў Каралю Іарданіі моцнага здароўя і поспехаў ва ўсіх пачынаннях на карысць каралеўства, а народу Іарданіі — працвітання і дабрабыту.

БЕЛТА