Среда, 20 октября 2021

Метка: Юрий Омельянчук

Каб не папоўніць сумную статыстыку. Таварыства выратавання на водах вучыць дзяцей і кантралюе дарослых (фота- і відэарэпартаж)

Каб не папоўніць сумную статыстыку. Таварыства выратавання на водах вучыць дзяцей і кантралюе дарослых (фота- і відэарэпартаж)

Молодёжный клуб, Новости
Летняя спёка прывяла тысячы адпачываючых на берагі вадаёмаў. Як паведамляюць матросы-выратавальнікі гарадскога паста, толькі на пружанскім возеры ў мінулыя суботу і нядзелю было да 150 адпачываючых. Зразумела, што ў такім натоўпе назіраць за ўсімі немагчыма, з-за чаго дзяжурныя выратавальнікі забаранялі набліжацца да вады дзецям ва ўзросце да 14 гадоў без суправаджэння дарослых. Як расказвае старшыня раённага таварыства выратавання на водах Ю.М.Амельянчук, такія строгія меры поўнасцю апраўданыя.— Толькі за мінулы тыдзень па краіне патанула 30 чалавек, сярод загінуўшых ёсць і непаўналетнія,— зазначае Юрый Міхайлавіч.— Усе яны без ведама бацькоў вырашылі пакупацца ў бліжэйшым возеры або рэчцы. І не ўсюды падобны адпачынак малых закончыўся бяспечна. Другая праблема — ужыванне алкаголю