Среда, 20 октября 2021

Метка: вакцинация

Атрымаць прышчэпку ад каранавіруса цяпер можна і без папярэдняга запісу

Атрымаць прышчэпку ад каранавіруса цяпер можна і без папярэдняга запісу

Здоровье, Новости
Атрымаць прышчэпку ад каранавіруса і, тым самым, абараніць сябе ад хваробы па-ранейшаму запрашае Пружанская ЦРБ. Як паведаміла загадчыца паліклінікі В.П.Барысюк, для таго, каб вакцынавацца, цяпер не патрабуецца папярэдне запісвацца. Для гэтага дастаткова звярнуцца ў рэгістратуру з 8.00 да 19.30 гадзін па буднях і з 9.00 да 14.30 гадзін у суботу. Медрэгістратар накіруе вас да тэрапеўта. Пасля агляду ўрача будзе вырашана, ці можаце вы атрымаць прышчэпку ад COVID-19. Вакцынацыя праводзіцца ў асноўным расійскім «Спадарожнікам V». Па словах Вольгі Паўлаўны, гэтая вакцына ўжо даказала сваю эфектыўнасць. Таму прышчэпка — гэта, перш за ўсё, клопат пра ўласнае здароўе. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах Пружанскай ЦРБ: 3-05-60, 2-90-03, 2-91-03 і 2-95-03.