Среда, 20 октября 2021

Метка: раденя

Першыя паверхі «Пружаны-Сіці» ўжо адчынілі свае дзверы

Першыя паверхі «Пружаны-Сіці» ўжо адчынілі свае дзверы

Актуально
Хутка яшчэ адзін даўгабуд, які працяглы час псаваў выгляд горада, пераўтворыцца ў чарговую адметнасць Пружан. А магчыма, стане візітнай карткай нашага райцэнтра, як скульптура на зліцці рэк Муха і Вец, сабор Аляксандра Неўскага, Палац культуры… Гутарка ідзе пра будынак так званай у народзе «гасцініцы» па вуліцы Заводскай у Пружанах. Папярэдні інвестар, які сапраўды меркаваў узвесці гасцінічны комплекс яшчэ ў 2010 годзе, так і не здолеў яго закончыць. З-за чаго шматпавярхоўка чатыры гады таму была выстаўлена на аўкцыёне. І новым уладальнікам стаў дырэктар прыватнага прадпрыемства «ШэрманТры» з г.Івацэвічы Аляксандр Радэня. — Па ўмовах таргоў гэты лот быў выкуплены за адну базавую велічыню з умовай давядзення неабходных работ да фінальнага завяршэння з уводам у эксплуа