Среда, 20 октября 2021

Метка: памятник сожженным деревням

У Пружанах адбыўся мітынг-рэквіем каля помніка «Спаленым вёскам»

У Пружанах адбыўся мітынг-рэквіем каля помніка «Спаленым вёскам»

Актуально, Великая Победа, Год малой Радзімы
Ноччу 22 чэрвеня многім беларусам не спіцца… Генетычная памяць пра загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны салдатаў і мірных жыхароў, як боль, не дае заснуць. Гэта яна штогод вяртае нас у самую кароткую і самую страшную ноч 1941 года…  Гэта яна, памяць, вядзе пружанцаў да журботнага сімвала ахвярам фашызму — помніка «Спаленым вёскам», каб на мітынгу-рэквіеме запаліць свечку і аддаць даніну памяці героям і пакутнікам. Прадстаўнікі раённых улады і прадпрыемстваў, члены грамадскіх арганізацый і святары, навучэнцы каледжа і школьнікі, проста неабыякавыя людзі розных узростаў сабраліся тут, каб узгадаць пра час сусветнага смутку і шматмільённых ахвяраў. Знаёмая ваенная кампазіцыя: гукі званоў і пазыўныя тагачаснага савецкага радыёэфіру дапамаглі прысутным апынуцца ў д