Вторник, 14 июля 2020

Ружанские мотивы

Николай Францевич: «В 16 лет я обошел с миноискателем каждый уголок Пружанщины»

Николай Францевич: «В 16 лет я обошел с миноискателем каждый уголок Пружанщины»

Великая Победа, Ружанские мотивы
— І ўсё-такі я нарадзіўся пад шчаслівай зоркай, — гаворыць жыхар Ружан М.М.Францэвіч, аналізуючы пражытыя гады. Асобнае месца ў сваіх успамінах ён адводзіць вайне. Быццам учора было, Мікалай Міхайлавіч памятае пачатак Вялікай Айчыннай: як з даху клуні назіраў за пажарам на Куплінскім аэрадроме, як у родных Скорцах з’явіліся першыя немцы. Не раз за час акупацыі лёс яго вёскі і жыццё аднавяскоўцаў знаходзіліся пад пагрозай знішчэння. Асабліва яскравым успамінам урэзаўся ў памяць выпадак, як карнікі прыляцелі з бліжэйшай камендатуры на матацыклах і грузавіках па данясенні солтыса лавіць партызанаў, якія наведваліся ў вёску па правізію. Падчас абстрэлу партызанскіх павозак кулю ад сваіх жа злавіў і адзін з немцаў. Вёску акружыла тэхніка, аснашчаная кулямётамі, — Скорцам ужо прызначаўся т
В ОАО «Ружаны-Агро» собрали первый урожай клубники

В ОАО «Ружаны-Агро» собрали первый урожай клубники

Ружанские мотивы, Сельское хозяйство
У садзе ААТ «Ружаны-Агра» — не толькі яблыні. Летась паўгектара зямлі на яго тэрыторыі вырашылі выдзеліць пад клубнічную плантацыю. Сёлета тут атрымалі першы ўраджай. Аграном таварыства Максім Мельнікаў прызнаецца: — Сёлета яшчэ не чакалі асаблівага ўраджаю, паколькі для інтэнсіўнага плоданашэння клубніц патрэбен час. Але літаральна за тыдзень работнікамі саду сабрана амаль тона чырвоных ягад. Напэўна, справа ў добрым пасадачным матэрыяле: у ААТ «Ружаны-Агра» высадзілі нідэрландскі сорт «кімберлі», які адрозніваецца і ўстойлівасцю да хвароб, у тым ліку да шэрай гнілі, і высокай вусаўтваральнай здольнасцю. Яшчэ сярод немалаважных пераваг спецыялісты называюць добрую транспартабельнасць і цудоўныя смакавыя якасці. А галоўнае — з аднаго гектара клубніц гэтага сорту можна сабраць да шасц
«Ружанской брамы» не будет?

«Ружанской брамы» не будет?

Ружанские мотивы
Сёлета абласное свята «Ружанская брама» можа не адбыцца. Правядзенне фестывалю, які арганізатары ладзяць на тэрыторыі Ружанскага палацавага комплексу з 2011 года, як правіла, у пачатку чэрвеня, на гэты раз знаходзіцца пад пагрозай зрыву. Прычынай таму — банальны недахоп фінансаў. Верагоднасць таго, што мерапрыемства, якое збірае шмат людзей — як даследчыкаў гісторыка-культурнай спадчыны, так і проста цікаўных, усё-такі адбудзецца, існуе. Але не раней, чым у жніўні. Марына Вакульская. брамы
Староста в деревне и помощник, и советчик

Староста в деревне и помощник, и советчик

Ружанские мотивы
Стараста вёсак Далкі і Загалічы Таццяна Пятроўна Юдчыц у грамадскай рабоце не навічок. Дагэтуль ажно 16 гадоў выконвала абавязкі вясковага старасты ў Шчарчоўскім сельсавеце, шмат гадоў з’яўлялася дэпутатам мясцовага Савета дэпутатаў. Пасля пераезду на Ружаншчыну першапачаткова працавала ў магазіне в.Бярэзніца. Ветлівую, уважлівую і, галоўнае,  дзелавітую прадаўшчыцу адразу заўважылі аднавяскоўцы. А калі пераканаліся, што яна дадзенае слова трымаць умее, даверылі і клопаты свае, і радасці, і нават бяду. Цяпер да Таццяны Пятроўны, якая працуе загадчыкам гаспадаркі ў ААТ “Ружаны-Агра”, людзі прыходзяць не толькі з просьбамі дапамагчы соткі пасадзіць ці брыкетам забяспечыць, але і  аказаць дапамогу ў арганізацыі вяселля ці пахавання. А яшчэ яна — добры дарадчык: і выслухае, і падтрымае. Там
Ружанский поссовет: плюсы и минусы большой территории

Ружанский поссовет: плюсы и минусы большой территории

Ружанские мотивы
Ружанскі пассавет плошчай каля 49 тысяч гектараў — самы вялікі ў раёне,  займае шостую яго частку. Пасля далучэння да яго Ружанскага, Варанілавіцкага і Паўлаўскага сельсаветаў цяпер  аб’ядноўвае 33 населеныя пункты, у якіх пражываюць каля 6,5 тысячы чалавек. Плюсы аб’яднання... —Цяпер і паліклініка, і рынак, і пассавет — усё на адным месцы, — расказвае пра станоўчыя моманты аб’яднання старшыня выканкама Галіна Мікалаеўна Верхавец. – Тут  працуюць штатныя работнікі райпалівазбыту і землеўпарадкавальнай службы. Раз на месяц, каб весці прыём грамадзян, прыязджае да нас натарыус. Праўда, мяркуючы па чарзе (запіс да натарыуса вядзецца ўжо на жнівень), гэтага недастаткова. Рэгулярнымі сталі і прыёмы работнікаў БТІ. Таму, аднойчы выбраўшыся ў Ружаны, вясковы жыхар можа вырашыць многія свае
30 лет заботится о здоровье ружанцев семья врачей Товстиков

30 лет заботится о здоровье ружанцев семья врачей Товстиков

Профессия, Ружанские мотивы
Калі кажуць, што добрае імя ўстанове робяць яе работнікі, дык гэта – пра ўрачоў Тоўсцікаў. Сямейная пара, якая дагэтуль шмат гадоў адпрацавала ў Ружанскай бальніцы, цяпер гэтак жа паспяхова лечыць людзей у санаторыі «Ружанскі». На працу ў Ружанскую раённую бальніцу №2 (менавіта так яна называлася раней) маладыя муж з жонкай — неўролаг і тэрапеўт — прыехалі пасля заканчэння Гродзенскага медінстытута трыццаць гадоў таму. Там яны набывалі медыцынскі вопыт, там спасцігалі майстэрства ратаваць людзей. Асабліва запатрабаваным быў Васіль Сямёнавіч. З набыццём дадатковай спецыяльнасці анестэзіёлага-рэаніматолага цяжка хворыя людзі атрымлівалі аблягчэнне і папраўляліся часта дзякуючы менавіта яго прафесіяналізму. У бальніцы дагэтуль памятаюць неардынарны выпадак, калі дзякуючы пружанскім і ру
Памяти ружанских учителей, которые во время войны учили и защищали

Памяти ружанских учителей, которые во время войны учили и защищали

Великая Победа, Ружанские мотивы
Мэта — анямечванне Гэтую жудасную вайну немцы назвалі  “татальнай”,  гэта значыць —  усеагульнай. Іншымі словамі кажучы, яны вялі вайну не толькі супраць арміі, але і супраць мірнага насельніцтва, супраць жанчын і дзяцей. Яшчэ ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны наш знакаміты пісьменнік Кузьма Чорны пісаў у газеце “Савецкая Беларусь”: “Нямецкі фашызм пагражае нашым дзецям не толькі знішчэннем. Нямецкая гадзіна мае яшчэ намер залезці ў душу нашых дзяцей, апустошыць яе, пасеяць у ёй атруту абыякавасці да роднай зямлі. Гітлераўскія полчышчы будуць спрабаваць анямечыць нашых дзяцей, знішчаць і аддаваць на пагібель і забыццё роднае, беларускае”. Гітлераўская “школьная палітыка” ў адносінах да славянскіх народаў знайшла адлюстраванне ў афіцыйных інструкцыях. “Калі мы будзем вучыць чытаць і
Директор Ружанской мебельной фабрики: «Выход есть всегда»

Директор Ружанской мебельной фабрики: «Выход есть всегда»

Ружанские мотивы, Экономика
З эканамічнымі праблемамі сутыкнуліся прадпрыемствы шэрагу галін нашай краіны. Не мінуў бокам крызіс і УП «Ружанская мэблевая фабрыка». Каб даведацца, як выглядае сітуацыя сёння, мы пабывалі на прадпрыемстве. Варта прызнаць, што ў мінулым годзе назіралася рэзкае зніжэнне аб’ёмаў вытворчасці, а разам з тым і ўсе вынікаючыя адсюль непрыемныя наступствы, — расказвае дырэктар мэблевай фабрыкі Валерый Сідоранка. — Але праблемныя пытанні стараліся вырашаць аператыўна і разумна, дзякуючы чаму, напэўна, і выходзім дастойна з сітуацыі. Пераламіць сітуацыю сапраўды ўдалося: толькі за два месяцы бягучага года аб’ём вытворчасці склаў 108% да ўзроўню ўсяго мінулага года. Праўда, праблемы з экспартам усё яшчэ існуюць: за мяжу пакуль адпраўляецца мэблі 30% да леташняга ўзроўню. Але ружанскія мэбель
Согреть любовью, научить примером. Семья Дехтяриков из Ружан успешно воспитывает приемных деток

Согреть любовью, научить примером. Семья Дехтяриков из Ружан успешно воспитывает приемных деток

Актуально, Ружанские мотивы
Прасторны дом Дзяхцярыкаў у Ружанах вылучаецца сярод іншых, як і іх вялікая сям’я сярод іншых сем’яў. Акрамя трох уласных дзяцей,  Аляксандр Данілавіч і Алена Валер’еўна выхоўваюць зараз яшчэ трох прыёмных. Сёмы тут — Руслан, які хоць і “выбыў” з прыёмнай сям’і, па-ранейшаму туліцца да цёплага сямейнага ачага і прыязджае з Кобрына, дзе вучыцца. Шлюбу Дзяхцярыкаў дзевятнаццаць гадоў. Алена – мясцовая, Аляксандр пераехаў у Ружаны разам з бацькамі цяпер ужо ў далёкім 1994 годзе. Сустрэліся выпадкова, на пошце. Аднак нават мімалётнага позірку хапіла, каб запасці адзін другому ў душу... Пасля вяселля жылі ў свекрыві. Яна працавала прадаўцом. Ён – у саўгасе, пасля на мэблевай фабрыцы. Выхоўвалі Вікторыю, якая нарадзілася першай, затым Арцёма, Карыну. І жылі, як мноства пасялкоўцаў, у сваіх
В Ружанах пытаются восстановить уникальный театр

В Ружанах пытаются восстановить уникальный театр

Актуально, Ружанские мотивы
У Ружанах у музейна-палацавым комплексе Сапегаў спрабуюць узнавіць унікальны тэатр. Планы аднаўлення ўсходняга тэатральна-манежнага корпуса, у якім ён размяшчаўся, агучаны падчас выязнога пасяджэння Брэсцкага міжведамаснага каардынацыйнага савета па ахове гісторыка-культурнай спадчыны. Па прыблізных падліках, для завяршэння будаўніцтва патрабуецца каля трыццаці мільярдаў рублёў. Плануецца, што фінансаванне будзе ажыццяўляцца як па дзяржаўнай праграме «Замкі Беларусі», у якую ўключаны комплекс у Ружанах, так і  з крэдытных крыніц. Асаблівая каштоўнасць Ружанскага тэатра ў тым, што ён будаваўся ў стылі барока. На сённяшні дзень у Еўропе такіх захавалася толькі два — гістарычны тэатр замка Чэшскі Крумлоў і тэатр шведскага замка Дроттнінгхольм. Алег Сідарэнка.
В музее «Ружанский дворцовый комплекс Сапегов» открылась новая экспозиция

В музее «Ружанский дворцовый комплекс Сапегов» открылась новая экспозиция

Культура, Ружанские мотивы
У музеі «Ружанскі палацавы комплекс Сапегаў» адкрылася новая экспазіцыя. Яна прысвечана Міхаілу Афанасьевічу Магучаму. Міхаіл Афанасьевіч Магучы — ураджэнец Віцебшчыны. У гады вайны быў партызанам, узнагароджаны двума ордэнамі Айчыннай вайны і баявымі медалямі. Пасляваеннае жыццё звязаў з сельскай гаспадаркай. Пэўны перыяд яго працоўнай дзейнасці прайшоў на  Ружаншчыне: ён узначальваў Ружанскую МТС (пазней кіраваў саўгасам “Брэсцкі” і баранавіцкім раённым аб’яднаннем “Сельгасхімія”). Талент  Міхаіла Афанасьевіча як кіраўніка і дасканалыя веды ў сваёй галіне дазвалялі працоўнаму калектыву станавіцца пераможцамі абласных, рэспубліканскіх і нават усесаюзных спаборніцтваў. Неаднаразова ён абіраўся дэпутатам мясцовых і  абласнога Саветаў дэпутатаў. Сярод шматлікіх працоўных узнагаро
В Ружанской больнице новое оборудование и новый главврач

В Ружанской больнице новое оборудование и новый главврач

Актуально, Здоровье, Ружанские мотивы
У Ружанскай гарадской бальніцы адны навіны змяняюць другія: спачатку ва ўстанове прайшоў рамонт з заменай шэрагу медабсталявання на новае, якаснае, больш сучаснае, а нядаўна калектыў бальніцы ўзначаліў новы галоўны ўрач — А.Р.Зыбко. Андрэй Рышардавіч —   чалавек новы ў Ружанах, але не ў медыцыне: перанёсшы ў дзяцінстве сур’ёзную аперацыю ў адной з маскоўскіх клінік, вырашыў стаць медыкам, і вось ўжо яго агульны стаж у гэтай галіне складае 17 гадоў. Дагэтуль ён працаваў урачом агульнай практыкі ў Зэльвенскім раёне. — Не скажу, што для мяне штосьці памянялася карэнным чынам, — дзеліцца сваімі ўражаннямі ад новага месца працы субяседнік. — Зразумела, тут фронт работы большы, ды і некаторыя нюансы прымушаюць глядзець на адны і тыя ж рэчы пад розным вуглом. Перш за ўсё па-іншаму трэба
Медсестра из Ружан освоила технику цумами канзаши и сама создает игрушки и предметы интерьера

Медсестра из Ружан освоила технику цумами канзаши и сама создает игрушки и предметы интерьера

Культура, Ружанские мотивы
Навучыцца можна амаль што ўсяму», — пераканана жыхарка Ружан Кацярына Каляда. І з гэтым складана не згадзіцца, калі яна сама з’яўляецца яскравым таму прыкладам. —Варта прызнаць, мяне заўсёды цікавілі дэкаратыўна-прыкладная творчасць, арганізацыя культурна-масавых мерапрыемстваў, — расказвае дзяўчына пра тое, як знайшла сабе хобі. — Я і ў школе актывісткай была. Атрымаўшы школьны атэстат, Каця нават паступала ў Белдзяржуніверсітэт культуры і мастацтваў, але абітурыентцы не хапіла ўсяго двух балаў, каб аказацца ў ліку студэнтаў установы. Што рабіць далей у такім выпадку, было загадзя абмеркавана з бацькамі: калі не культарганізатар, значыць — медык, як бацькі. І толькі падчас дэкрэтнага водпуску Кацярыне ўсё-такі ўдалося памяняць «кваліфікацыю»: спачатку стала займацца падзелкамі, а
Возле Ружан строится полигон твердых бытовых отходов. Предположительная стоимость — 1 миллиард рублей

Возле Ружан строится полигон твердых бытовых отходов. Предположительная стоимость — 1 миллиард рублей

Актуально, Ружанские мотивы, Экология
Каля Ружан вядзецца будаўніцтва другой карты палігона цвёрдых бытавых адходаў. Прыродаахоўныя праблемы закранаюць не толькі буйныя населеныя пункты, але і вёсачкі. Існуючы палігон ЦБА, які знаходзіцца ў некалькіх кіламетрах ад пасёлка, аказаўся відавочна перапоўнены. Літаральна за апошні год пытанне адкрыцця новага палігона паўстала асабліва востра. І вось нарэшце пачалося будаўніцтва другой карты палігона ЦБА. Работы распачалі каля двух месяцаў таму, завяршыць іх плануецца да канца верасня. Па прыкладных падліках, палігон праслужыць каля 7-8 гадоў, пасля чаго ізноў паўстане неабходнасць адкрыцця новага. Між іншым, як паведаміў намеснік дырэктара КУВП «Камунальнік» па ідэалагічнай рабоце В.І.Казлоў, будоўля падобных аб’ектаў — справа не з танных: згодна з праектна-каштарыснай даку
На благотворительный счет для реставрации каплицы Святого Казимира в Ружанах поступило всего около 3 миллионов рублей

На благотворительный счет для реставрации каплицы Святого Казимира в Ружанах поступило всего около 3 миллионов рублей

Актуально, Культура, Ружанские мотивы
Ружаны хоць і невялікі населены пункт, але з багатым гістарычным мінулым, чым выклікае непадробную цікаўнасць як у гісторыкаў, так і ў турыстаў. Праўда, трэба аддаць належнае роду Сапегаў: у сучаснікаў з магнацкім родам атаясамліваюцца не проста адметныя гістарычныя падзеі, якія адбываліся ў мястэчку, але і багатая архітэктурная спадчына. Штосьці, канешне, з часам змяніла як сваё аблічча, так і прызначэнне. Але засмучанасць выклікае той факт, што ёсць будынкі, якія захоўваліся пакаленнямі, а цяпер сталі разбурацца, і, што яшчэ горш, практычна пакінуты на волю лёсу... Крыху з гісторыі Святы Казімір нарадзіўся ў Кракаве 3 лістапада 1458 года. Яго бацька — Казімір Ягелон, вялікі князь Літоўскі і кароль Польскі. Каралевіч адрозніваўся незвычайна вялікай набожнасцю і ўшанаваннем Прасвя