Среда, 11 декабря 2019

Рэцэпты на Біс

Рэцэпты на Біс: гарбузовая каша

Рэцэпты на Біс: гарбузовая каша

Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад нашай падпісчыцы Ганны Сяргееўны Магільнай. Гэтую кашу вельмі любяць мае ўнукі. Яна простая ў прыгатаванні і вельмі карысная. Інгрэдыенты: малако – 0,5 л, гарбуз – 400 гр, проса – палова шклянкі (стакана), сметанковае масла (на смак), цукар, соль (на смак). Прыгатаванне: Закіпяціць малако, усыпаць нарэзаны кубікамі гарбуз і паварыць 5 мінут. Дадаць двойчы ашпаранае кіпенем проса. Падсаладзіць, пасаліць, пакласці кавалачак сметанковага масла (усё на свой смак) і варыць на маленькім агні 20 мінут. Пасля кашу паставіць у разагрэтую да 100 градусаў духавую шафу яшчэ на 20 мінут. Смачна есці! Паважаныя чытачы! Калі ў вас ёсць рэцэпты прыгатавання арыгінальных і карысных для здароўя страў, тэлефануйце ў рэдакцыю па нумары 9-15-02.
Рэцэпты на Біс: паста з брокалі, вяндлінай і сырам

Рэцэпты на Біс: паста з брокалі, вяндлінай і сырам

Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад загадчыка аддзялення «Энергетычнае забеспячэнне сельскагаспадарчай вытворчасці» Пружанскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа Марыны Карунас. Гэты няхітры рэцэпт дапамагае накарміць сына такім карысным прадуктам, як брокалі. Інгрэдыенты: сухая паста — 250 гр, брокалі — 300 гр, вяндліна — 200 гр, цвёрды сыр — 150 гр, сухія міжземнаморскія травы — 1 чайная лыжка (на смак), сметанковае масла — 40 гр, алей — 1 чайная лыжка, соль на смак. Прыгатаванне: Адварыць у салёнай вадзе капусту, каб яна стала мяккай. Звычайна гэта займае 5-7 мінут. На сярэднім агні абсмажыць нарэзаную палоскамі вяндліну з травамі. Праз пяць мінут дадаць на патэльню брокалі. У гэты ж час адварыць пасту. У гатовую пасту трэба дадаць цёрты сыр і соус з вяндліны з капустай. Усё хутка змяшаць,
Рэцэпты на Біс: карп, запечаны з соевым соусам

Рэцэпты на Біс: карп, запечаны з соевым соусам

Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад бухгалтара аддзела адукацыі, спорту і турызму Алены Бязкроўнай. Увесь сакрэт гэтай смачнай, але простай стравы ў тым, што рачная рыба ў спалучэнні з соевым соусам становіцца больш далікатнай і сакавітай. Інгрэдыенты: карп сярэдняга памеру, соевы соус – 50 мл, прыправа для рыбы (без солі!), алей, кунжут. Прыгатаванне: Рыбу пачысціць, з кожнага боку вострым нажом зрабіць уздоўж надрэзы (неглыбокія), нацерці прыправай, з усіх бакоў паліць соевым соусам (ён павінен пранікнуць у надрэзы). Форму змазаць алеем, выкласці карпа, пасыпаць кунжутам. У разагрэтую духоўку (каля 200 градусаў) адправіць рыбу на 40-50 мін. Перад падачай упрыгожыць долькамі лімона і зелянінай. Смачна есці!
Рэцэпты на Біс: сырная бабка

Рэцэпты на Біс: сырная бабка

Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад дырэктара ДУА «Шарашоўская сярэдняя школа» Аксаны Пернач. Сырная бабка — любімая страва маіх дзяцей, якую я гатую з нагоды іх прыезду. Ох, добра, што, калі падводзілі газ да дома, не разабралі печку. Такую бабку ў газавай пліце не прыгатуеш. Інгрэдыенты: бульба — 2 кг, яйкі — 3 шт., сала з праслойкай — 0,5 кг, сыр «Расійскі» — 150-200 гр, соль. Прыгатаванне: Бульбу пачысціць і нацерці на дробнай тарцы. Даць пастаяць і зліць лішнюю вадкасць. Дадаць яйкі, соль на смак. Абсмажыць сала з праслойкай. Тлушч, які пры гэтым утварыўся, астудзіць да хатняй тэмпературы і выліць у бульбу. Усё добра перамяшаць. Нацерці сыр на буйной тарцы. Выкласці ў таўстасценную форму слаямі: на дно — палову смажанага сала, на яго — палову бульбы; потым высыпаць цёрты сыр (слоем каля 2 см), н
Рэцэпты на Біс: мяса з беларускім акцэнтам

Рэцэпты на Біс: мяса з беларускім акцэнтам

Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад загадчыцы аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Таццяны Шпарла: — Першы раз па гэтым рэцэпце гатаваў муж: рабіў сюрпрыз. Страва мне вельмі спадабалася. З таго часу сама досыць часта яе гатую. Рэцэпт не вельмі лёгкі, але і не надта складаны. Наогул жа я люблю стравы пад рознымі соусамі, прыгатаваныя ў духоўцы. Інгрэдыенты: бульба — 6-7 шт. сярэдняга памеру, мяса для адбіўных —700 г, цыбуля — 4-5 шт. сярэдняга памеру, сыр (сулугуні, мацарэла) — 200-300 г, маянэз — 150 г. ПРЫГАТАВАННЕ: Бульбу нацерці на буйной тарцы, пасаліць, перамяшаць і выкласці на змазаную алеем бляху (яна павінна быць дастаткова глыбокай). Мяса адбіць, пасаліць, паперчыць з двух бакоў, выкласці на бульбу. Цыбулю нарэзаць і абсмажыць на алеі да празрыстасці, раўнамерна выкласці на мяса.
Рэцэпты на Біс: мядовая качка

Рэцэпты на Біс: мядовая качка

Рэцэпты на Біс
Прапануем вашай увазе новую рубрыку “Рэцэпты на Біс!”. Кожны тыдзень мы будзем звяртацца па фірменны рэцэпт да жыхароў раёна. Першай з намі падзялілася любімай стравай дырэктар прадстаўніцтва «Белдзяржстраху» па Пружанскім раёне Ірына Рапейка. Качка, фаршыраваная яблыкамі, у мядовым соусе, запечаная з бульбай. Інгрэдыенты: Качка — 1 тушка (1,8-2 кг), Яблыкі кісла-салодкія — 4-5 шт., Мёд – 3 ст.л., Алей, Соль і спецыі — на смак, Бульба. Прыгатаванне: Качку трэба абмыць, апарыць кіпнем, нацерці мёдам, перамешаным з соллю і спецыямі, і пакінуць на 2-3 гадзіны. Пасля качку запоўніць яблыкамі без сярэдзінкі (вельмі буйныя можна разрэзаць напалову), замацаваць шпажкай. Начыненую качку пакласці на бляху, змазаную алеем, і паставіць у духавую шафу з тэмпературай 200-220 градусаў. П