Пятница, 7 августа 2020

Экология

Нужна ли свобода коровам?

Нужна ли свобода коровам?

Актуально, Сельское хозяйство, Экология
Лес і абочыны ўздоўж дарогі на ўездзе ў вёску Ляхі скрозь вытаптаны жывёлай. Асабліва выразна бачны глыбокія сляды цяпер, на снежным покрыве. Але не бярыцеся высвятляць, што за капытныя — ласі ці алені — гуляюць тут. У вёсцы вам кожны скажа: навакольныя ўгоддзі даўно асвоілі быкі і каровы мясцовага фермера Васіля Салтруковіча. Васіль Леанідавіч стаў фермерам яшчэ ў пачатку 90-ых. Тады ў спадчыну ад маці яму дасталіся дзве каровы. Але правільна кажуць, што апетыт прыходзіць у час яды. З кожным годам пагалоўе станавілася ўсё большым (па дадзеных сельскага Савета адзін час у Салтруковіча налічвалася 36 жывёлін). І гэта адразу адчулі жыхары Ляхоў. Справа ў тым, што даглядае іх фермер (толькі ці падыходзіць у гэтым выпадку слова «догляд»?) па асабістаму метаду, галоўны сэнс якога — у адкр
Тракторист ОАО  «Великосельское-Агро» спас лебедя

Тракторист ОАО «Великосельское-Агро» спас лебедя

Актуально, Экология
Як толькі на вуліцы падмарозіла, многія жыхары вёскі Ялова пачалі назіраць незвычайны, асабліва для гэтай пары года, малюнак: па іх агародах, з кожным днём усё больш набліжаючыся да жытла, хадзіў... прыгажун-лебедзь. Так цуда-птушка з’явілася і каля хлява трактарыста ААТ «Вялікасельскае Агра» Аляксандра Слабады. Аляксандр Мікалаевіч з сынам Мішам выйшлі паглядзець. А лебедзь быццам толькі іх і чакаў: ратуючыся ад холаду і голаду, практычна сам прыйшоў у рукі. У хляве птушка пражыла амаль цэлы месяц. Аляксандр Мікалаевіч, а яшчэ больш Міша цярпліва, з любоўю яе даглядалі. Выгнаць лебедзя на люты мароз — значыць, асудзіць на верную пагібель. Ён хутка прывык да курачак і свінчука за перагародкай, з задавальненнем частаваўся з рук сваіх гаспадароў хлебам і зернем і пазіраваў, выгнуўшы шыю,
Чаму ў нас «цвіце» бяроза?

Чаму ў нас «цвіце» бяроза?

Экология
Нягледзячы на маразы, на нашай бярозе ўсю зіму зелянеюць маленькія кусцікі. І на суседняй таполі — таксама. Я тлумачу дзецям, што гэта прычапілася да дрэў амяла. А што такое амяла і сама добра не ведаю. Калі вы праз газету раскажаце пра яе, буду вельмі ўдзячна. Н.Паўлюковіч, в.Калядзічы. Пра загадкавыя кусцікі амялы, якія зімой зелянеюць на таполях, клёнах, соснах, вербах, бярозах і, здараецца, нават на пладовых дрэвах, расказвае майстар участка «Зелянгас» Марыя КАНДАРЭВІЧ: — АМЯЛА (у перакладзе з лацінскай мовы «белы клей») альбо дубовыя ягады, ці птушыны клей, як яе яшчэ называюць, — гэта сапраўды вечназялёная, кустовая, напалову паразітычная расліна. Чаму паразітычная? Таму што ў адрозненне ад іншых кустоў і траў, якія жывуць на зямлі і чэрпаюць з яе сілу карэннем, амяла жыве за ко