Четверг, 20 февраля 2020

Год малой Радзімы

100 лет ВЛКСМ: в Новых Засимовичах заложили новый сквер

100 лет ВЛКСМ: в Новых Засимовичах заложили новый сквер

Актуально, Год малой Радзімы, Новости
У рамках святкавання стагоддзя ВЛКСМ у Новых Засімавічах былі высаджаны маладыя дрэўцы: учора на ўездзе ў вёску колішнія камсамольцы і іх пераемнікі — члены «Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі» заклалі сквер.  Арганізатары добрай справы, якая нават праз гады будзе нагадваць пра сябе, — Навазасімавіцкі сельвыканкам і ДЛГУ «Пружанскі лясгас». Яны сабралі для ўдзелу ў мерапрыемстве каля шасцідзесяці чалавек. Акрамя прадстаўнікоў арганізацый, якія знаходзяцца на тэрыторыі вёскі, старшакласнікаў Параслянскай школы і навучэнцаў Пружанскага каледжа, у высадцы дрэў прынялі ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кудравец і мясцовыя дэпутаты.  Месца для сквера абралі невыпадкова. Тут была пустка, якая мела, мякка кажучы, непрывабны выгляд і патрабавала акультурвання. Зараз, кал
100 лет ВЛКСМ: интервью с первым секретарем Пружанского РК ЛКСМБ Владимиром Михайловичем Грабом

100 лет ВЛКСМ: интервью с первым секретарем Пружанского РК ЛКСМБ Владимиром Михайловичем Грабом

Актуально, Год малой Радзімы, Новости
З 1966 па 1974 год першым сакратаром Пружанскага РК ЛКСМБ быў Уладзімір Міхайлавіч Граб. Рыхтуючыся да размовы з ім, зірнула на даты і... зрабіла вывад, што ягоны апошні і мой першы год у камсамоле супадаюць. Не памятаю, праўда, хто ўручаў мне ў красавіку 1974-га камсамольскі білет. —Выбачайце, але я не памятаю тым больш, — усміхаецца Уладзімір Міхайлавіч. — Можа быць, што і я: працаваў да жніўня 1974 года. Але на той час у раёне было 200 камсамольскіх “пярвічак”, прыкладна 16 тысяч школьнікаў, штогод мы прымалі ў свае рады каля тысячы чалавек. Адпаведна, выязджалі з раёна на вучобу і працу выпускнікі, “цякучка” была значная. —Нядаўна чула меркаванне, нібыта людзі сталага ўзросту цяпер больш актыўныя, чым моладзь. А як было ў часы Вашага камсамольскага юнацтва? —Я думаю, што той,
До и после: возведение нового корпуса неврологического отделения ЦРБ

До и после: возведение нового корпуса неврологического отделения ЦРБ

Год малой Радзімы, Новости
Шаноўныя чытачы, калі ў вас ёсць старыя фотаздымкі нашай Пружаншчыны, дасылайце іх, калі ласка, на адрас рэдакцыі (вул.Чырвонаармейская, 78, 225133, г.Пружаны) ці на электронны адрас RRBud2@brest.by, а таксама тэлефануйце нам па нумарах 9-12-36, 9-15-02. Мы па-новаму сфатаграфуем адлюстраваныя на вашых здымках мясціны і разам прасочым за тым, як змянялася наша малая радзіма.  
Беларусы ў Канадзе: жыццё з Радзімай у сэрцы

Беларусы ў Канадзе: жыццё з Радзімай у сэрцы

Год малой Радзімы
Прызнацца, даўно мне не было так сорамна. Журналісту, які пасля вяртання з чужбіны жыве ў Беларусі без малога трыццаць гадоў і дагэтуль ледзь размаўляе па-беларуску, даў фору жыхар Канады. На ўсе мае пытанні Аляксандр Кот, ураджэнец в. Жадзены, які дваццаць гадоў таму воляю лёсу пакінуў Беларусь, адказваў на чысцюткай беларускай мове.  — Дык чаму з’ехалі, спадар Аляксандр? Не было даху над галавой, хлеба на стале? Ці нешта іншае? — Пытанне не ў брыво, а ў вока. Неаднойчы даводзілася чуць ад іншых: «Таксама ўцёк бы куды вочы глядзяць, абы толькі змяніць нешта ў жыцці». У нашым выпадку ўсё было крыху інакш. Пасля сканчэння БДУ я амаль усё жыццё працаваў на прадпрыемстве «Інтэграл» — на той час, напэўна, самым высокатэхналагічным у Беларусі. Узяў шлюб з добрай дзяўчынай, нарадзілі дзяцей,
Храму в Лысково исполнилось 85 лет

Храму в Лысково исполнилось 85 лет

Год малой Радзімы, Культура
“Вялікая сіла сыходзіць з месца, дзе вымаўляюцца Богу за ўсіх вас малітвы сапраўдных рабоў Божых”. (Прападобны Варсанофій Вялікі, VІ ст.) У кожнага праваслаўнага чалавека асаблівае месца ў жыцці займае вера ў хараство і заступніцтва Маці Божай. Кожны, хто прыпадае з гарачай малітвай да Багародзіцы, атрымлівае яе заступніцтва і дапамогу ва ўсякай добрай справе. У гонар Маці Божай будуюцца храмы. 8 кастрычніка Лыскаўскай царкве Ражства Прасвятой Багародзіцы споўнілася 85 гадоў. Святыня пабудавана ў 1933 годзе. Імя першай праваслаўнай царквы ў Лыскаве схавана ад нас заслонай забыцця. Толькі дзе-нідзе мільгаюць звесткі, што царква была пабудавана ў пачатку ХVІ ст. Старажылы расказвалі, нібыта тут некалі жылі манахі-пустэльнікі, якія першыя і пабудавалі драўляную царкву. Дакументаў аб ёй не
Новоселье по-муравски. В хозяйстве рассказали, как решают жилищные вопросы

Новоселье по-муравски. В хозяйстве рассказали, как решают жилищные вопросы

Актуально, Год малой Радзімы
Для любой сельскагаспадарчай арганізацыі забеспячэнне жыллём сваіх работнікаў з’яўляецца важнай задачай у плане прыцягнення іх у вёску і замацавання тут. Вядома, каб вырашыць гэтую задачу, неабходна мець адпаведныя фінансавыя сродкі, прычым падыходы да іх выкарыстання ў кожнай гаспадарцы свае. У ААТ «Мурава», напрыклад, не абмяжоўваюцца дастаткова важкай для гэтай невялікай гаспадаркі колькасцю жылых дамоў, пабудаваных па дзяржаўнай прэзідэнцкай праграме: у дадатак у таварыстве шырока выкарыстоўваюць практыку выкупу пустуючых дамоў у аграгарадку Мурава і іншых населеных пунктах на тэрыторыі гаспадаркі. У далейшым за кошт таварыства праводзіцца рамонт гэтых дамоў, якія ў выніку набываюць прывабны выгляд. Падчас гутаркі з намеснікам дырэктара Аляксандрам Іванавічам Маркечкам, які кур
До и после. Магазин «Полевой»

До и после. Магазин «Полевой»

Год малой Радзімы, Новости
Магазін «Палявы» па вуліцы Інтэрнацыянальнай у Пружанах. Выгляд будынка ў савецкі час (фота з сайта raipo.net/history) і сёння. Шаноўныя чытачы, калі ў вас ёсць старыя фотаздымкі нашай Пружаншчыны, дасылайце іх, калі ласка, на адрас рэдакцыі (вул.Чырвонаармейская, 78, 225133, г.Пружаны) ці на электронны адрас RRBud22@brest.by, а таксама тэлефануйце нам па нумарах 9-12-36, 9-15-02. Мы па-новаму сфатаграфуем адлюстраваныя на вашых здымках мясціны і разам прасочым за тым, як змянялася наша малая радзіма.
В Заречье торжественно открыли мемориальный сквер в память о 28 земляках, которые не вернулись с войны

В Заречье торжественно открыли мемориальный сквер в память о 28 земляках, которые не вернулись с войны

Актуально, Год малой Радзімы, Культура
— Вы гэта таксама бачыце? Яны плачуць, як жывыя... Сваякі салдат, адлюстраваных на партрэтах, усё спрабавалі працерці застылыя ў камені дарагія твары, але ўпарты касы дождж настойліва прасочваўся скрозь рамы і засцілаў выявы вільготнай заслонай... Здавалася, што ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнага сквера ў в. Зарэчча ў той дзень ужо не адбудзецца. Аднак, на шчасце, дождж супакоіўся, загучала вядомая мілагучная песня з кінафільма “Афіцэры” — і гранітныя твары герояў зноў прасвятлелі... Вечная памяць Ушанаваць разам з вяскоўцамі памяць аб 28 абаронцах, якія не вярнуліся дадому з вайны, з розных куткоў Беларусі і блізкага замежжа з’ехаліся шматлікія сваякі загінулых. У суботнім памятным мерапрыемстве прынялі ўдзел і прадстаўнікі абласных, раённых органаў улады, ваеннага камісарыята, служачыя
Беларус, які нарадзіўся ў Аргенціне, прыехаў з дачкой на радзіму продкаў і расказаў, як за акіянам беларускую культуру захоўваюць

Беларус, які нарадзіўся ў Аргенціне, прыехаў з дачкой на радзіму продкаў і расказаў, як за акіянам беларускую культуру захоўваюць

Год малой Радзімы, Культура
Сёння па-за межамі Беларусі ў розных кутках планеты жывуць мільёны беларусаў і іх нашчадкаў у другім і трэцім пакаленнях. Шмат гадоў таму іх продкі пакінулі радзіму ў пошуках лепшага жыцця, аднак родная беларуская зямля ўсё заклікае сваіх “птушанят” назад... З адным з іх мне пашанцавала нядаўна пазнаёміцца. Жыхар г. Буэнас-Айрэса Мікалай Свібовіч прыехаў у Беларусь ужо ў другі раз, каб пабачыцца са сваімі роднымі і сябрамі, і завітаў на Пружаншчыну да пляменніцы Ганны Аляксееўны Таболіч. У яе доме ў аг. Калядзічы і адбылася наша сустрэча. Спадар Мікалай прыехаў не адзін, а разам з дачкой Надзеяй. Смуглявая прыгажуня, у жылах якой цячэ і аргенцінская кроў, адразу кінулася да мяне, чужога чалавека, каб абняць і пацалаваць. — Вы не здзіўляйцеся! У нас, у Аргенціне, так прынята! — бачачы ма
Делегация из Пружан приняла участие в праздновании Дня белорусской письменности

Делегация из Пружан приняла участие в праздновании Дня белорусской письменности

Актуально, Год малой Радзімы, Культура
Дзень беларускага пісьменства, гасцей якога прымала Іванава ў мінулыя выхадныя, бясспрэчна, пакінуў пасля сябе добры след. І не толькі ў адноўленай інфраструктуры горада, але, безумоўна, і ў памяці людзей. Сталіца сёлетняга культурнага форуму атрымала значныя падарункі да свята. У Іванаве быў рэканструяваны гарадскі парк, адкрыты кнігарня “Верасень” і памятны знак “Янава слова” — сонечны гадзіннік, упрыгожаны пяром як сімвалам пісьменства. Абноўленым сустракаў гасцей чыгуначны вакзал, шматлікія будынкі і вуліцы. Як зазначалі самі мясцовыя жыхары, чаго толькі вартая мясцовая “пешаходка”! Аднак сапраўдных аматараў мастацкага слова радзіма мастака, паэта і музыканта Напалеона Орды, а таксама першага Прэзідэнта Ізраіля Хаіма Вейцмана ўразіла шматлікімі мерапрыемствамі, прысвечанымі літарат
Духовно-просветительская экспедиция «Дорога к святыням» прошла через Ружаны

Духовно-просветительская экспедиция «Дорога к святыням» прошла через Ружаны

Актуально, Год малой Радзімы, Культура
ХХV Міжнародная духоўна-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да святыняў» з Благадатным агнём ад Гроба Гасподняга, якая сёлета пачалася 29 жніўня ў Мінску, завяршылася 2 верасня ў сталіцы Дня беларускага пісьменства 2018 года — горадзе Іванава. Яе шлях пралёг праз Пружанскі раён. У апошні дзень лета прадстаўнікі творчай і навуковай інтэлігенцыі наведалі г.п. Ружаны. Праваслаўныя вернікі Ружаншчыны сабраліся ля Палацавага комплексу Сапегаў, каб сустрэць членаў экспедыцыі. Тут з прывітальным словам выступіў старшыня раённага Савета дэпутатаў М.П. Кудравец, які гаварыў аб сувязі развіцця беларускага пісьменства і праваслаўя. Па традыцыі госці атрымалі каравай і мяшочак з асвечанай зямлёй. Кіраўнікі экспедыцыі Аляксандр Лапата-Загорскі і Ніна Загорская падзякавалі за гасціннасць і адзначылі, што ра
На районном этапе «Властелина села» победила семья Ярошуков из Сухополя

На районном этапе «Властелина села» победила семья Ярошуков из Сухополя

Актуально, Год малой Радзімы
Рэспубліканскі сямейны сельскагаспадарчы праект «Уладар сяла», аднымі з арганізатараў якога традыцыйна выступаюць ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» і Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, ладзіцца ўжо не першы год. Такім чынам ініцыятары конкурсу прыкладаюць намаганні, каб замацаваць маладыя сем’і на сяле, падтрымаць іх і, вядома, разнастаіць нялёгкія працоўныя будні тых, хто штодзень жыве справамі аграрнымі.Адкрыў мерапрыемства старшыня раённага Савета дэпутатаў М.П.Кудравец. Конкурс «Уладар сяла», які праводзіцца ўжо больш за дзесяць гадоў, кожны раз не падобны на папярэдні. Адметна, што ўдзельнікі ад Пружаншчыны, якія славяць сельскую працу, цэняць сямейныя каштоўнасці, здаровы лад жыцця, апошнія гады ўваходзяць у лік лепшых «Уладароў сяла» Брэстчыны, прадстаўляюць рэгіён на рэспублік
День поселка в Шерешево отметили с размахом!

День поселка в Шерешево отметили с размахом!

Год малой Радзімы, Культура
Якія ж яны ўсё ж такі розныя, нашы гарадскія пасёлкі! Асабліва гэта было бачна па святах, якія нядаўна ў іх адгрымелі. Калі паўночныя “сапегаўскія” Ружаны святкавалі з належным ім па праве адценнем шляхетнасці, то паўднёвае Шарашэва разгулялася ва ўсю з асаблівым “вясельным” тэмпераментам. Сталы на маленькай плошчы пасёлка былі шчодра застаўленны хатнімі прысмакамі для ўсіх гасцей, сцэна літаральна патанала ў кветках, з любоўю вырашчаных у мясцовых палісадніках, а велізарны пан каравай з’явіўся перад пасялкоўцамі з такім гонарам і веліччу, з якімі, здавалася, не ўязджаў у Шарашэва ніхто з часоў яго колішняй уладарніцы, каралевы Боны Сфорца... Увогуле да свята пасёлак перамяніўся і сустракаў гасцей добраўпарадкаванымі вуліцамі і сядзібамі: свежаафарбаванымі фасадамі, адрамантаванымі плата
В Беловежской пуще почтили память расстрелянных фашистами белорусов и поляков

В Беловежской пуще почтили память расстрелянных фашистами белорусов и поляков

Актуально, Год малой Радзімы, Культура
У першую нядзелю жніўня Белавежская пушча сустрэла наведвальнікаў асаблівай цішынёй. У самым яе сэрцы, ва ўрочышчы Перароў, дзе пахаваны расстраляныя фашыстамі беларускія і польскія мірныя жыхары, адбыўся традыцыйны жалобны мітынг. Роўна 77 гадоў таму на гэтым месцы адбылася страшная трагедыя. У тым далёкім 1941 годзе літаральна за тры дні, з 31 ліпеня па 2 жніўня, фашысты выселілі некалькі тысяч мірных жыхароў, спалілі дзясяткі населеных пунктаў і расстралялі 130 жыхароў з Белавежы, Гайнаўкі, Шарашова, Роўбіцка, Чадзеля, Борак, Малога Красніка і іншых пушчанскіх вёсак. Карная аперацыя па так званай “зачыстцы” пушчы праводзілася паліцэйскім батальёнам і ротай “Штутгарт”. Доўгі час месца расстрэлу заставалася невядомым. Але няма нічога таемнага, што не стала б вядомым: у 1952 годзе падчас
В Ружанах прошел праздник поселка «Белорусский Версаль»

В Ружанах прошел праздник поселка «Белорусский Версаль»

Актуально, Год малой Радзімы, Ружанские мотивы
Пасёлак з адценнем шляхетнасці Так трапна, на мой погляд, назвала Ружаны старшыня мясцовага сельвыканкама А.У.Манчык падчас «Беларускага Версаля» — свята пасёлка, якое тут, на падворку палацавага комплексу роду Сапегаў, адзначылі ў мінулую нядзелю. Гісторыя пасёлка, без перабольшання, багатая, адметная. Але не толькі яна сёння з’яўляецца каштоўнасцю пасёлка, насельніцтва якога, да слова, складае каля трох тысяч чалавек. «Поспех сённяшніх Ружан — гэта поспех людзей, якія жывуць на гэтай зямлі», — упэўненасць у гэтым выказаў госць свята старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кудравец. За апошнія некалькі гадоў значных вынікаў на раённым і абласным узроўнях дасягнулі мясцовыя футбалісты, якіх згуртаваў аматар гэтай гульні Юрый Манцэвіч. Энтузіяст, які прывёў сёлета ружанскую каманду д