Среда, 24 февраля 2021

Палацык

«Пружанскі палацык» запрашае на прэзентацыю кнігі!

«Пружанскі палацык» запрашае на прэзентацыю кнігі!

Афиша, Палацык
Наста Кудасава пра сваю новую кнігу: “Маё невымаўля” – кніга, за якую я адчуваю вялікую адказнасць. Галоўны змест зборніка можна акрэсліць як перажыванні чалавека, закаханага ў жыццё і ў зямныя лёсы – лёс паэта, лёс жанчыны, лёс жука, сабакі, мядзведзя, сасны, ветра… Гэта кніга – услухоўванне ў пяянне рыб і ўзрастанне дрэваў. Гэта мой шлях углыб мовы, да першасных сутнасцяў словаў, і далей – да простага і няўлоўнага, да таго, што застаецца па-за мовай, між радкоў. У кнігу ўвайшлі выбраныя вершы, напісаныя ў апошнія пяць гадоў – вельмі нялёгкі ў маёй біяграфіі перыяд. Але нягледзячы на боль, адзіноту і расчараванне я б хацела данесці чытачу веру ў галоўнае – веру ў любоў, якая разлітая паўсюдна і якая адзіная напаўняе наш свет сэнсам і прыгажосцю.»
Фарбы старога парку

Фарбы старога парку

Палацык
Што можа быць найбольш прыгожай натурай для мастака, чым беласнежная вежа Пружанскага палацыка ў аправе пышных пажаўцелых крон высокіх грабаў і ясеняў?! Што можа быць лепшай нагодай для сустрэчы, чым цёплыя дзянькі бабінага лета і свежае гаючае паветра дзіўнага пружанскага парку?! Так для сябе вырашылі і вядомыя сучасныя беларускія мастакі, члены арт-суполкі «Абуджэнне», якія ў першыя выхадныя кастрычніка правялі ў Пружанах мастацкі пленэр. Акурат у тые дні прырода падаравала ім цудоўнае надвор’е і шматлікіх гледачоў: шчаслівыя сем'і з дзецьмі-гарэзамі, добразычлівыя назіральнікі за птушкамі і ліхія вясельныя картэжы. Ва ўсіх была выдатная магчымасць паназіраць за нараджэннем маленькіх эцюдаў і вялікіх карцін, размяшаць фарбы на рознакаляровых палітрах і нават зрабіць некалькі мазкоў…

Звон гітары – хвалямі па сэрцы…

Палацык
Яны нагадалі мне пра тое, што было так даўно, што ўжо здаецца няпраўдай. Тады «неба хапала на ўсіх», і моладзь, набіваючы заплечнікі турысцкім хламам, ішла ўслед «за сваёй зоркай», пераадольваючы горы, пад'ёмы, перавалы ... Гэтым вечарам утульная гасцёўня «Пружанскага палацыка» нібы каля кастра сабрала пад сваім дахам пад дзівосныя гукі гітары паўсотні аматараў аўтарскай песні. Цудоўны канцэрт для дарослых і дзяцей зладзілі члены пружанскага клуба аматараў бардаўскай песні «Спектр» пры Палацы Культуры і дзіцячага аб'яднання пры ЦТДМ «Гітара – тры акорды». Крыху больш за два гады аб‘ядналіся ў клубе не толькі прафесійныя музыканты, але і аматары. Сёння без іх не абыходзіцца практычна ніводная сяброўская сустрэча, ні адзін лірычны вечар. На думку мастацкага кіраўніка Аляксандра Казея, лю

Што ў куфарах Пружанскага палацыка?

Новости, Палацык
Дарагія сябры! Калі б вы ведалі, колькі таямніц і загадак захоўвае ў сабе наш пружанскі музей! У кожнага экспаната сваё жыццё і свая гісторыя. І каб іх спазнаць, недастаткова хуценька прайсціся па залах, ледзь крануўшы позіркам гэтыя мудрагелістыя формы і абрысы. Трэба спыніцца, прыслухацца і тады, мае юныя сябры, вы пачуеце, як патрэскваюць чорназадымленыя збанкі, перашэптваюцца старыя кнігі, пераглядваюцца  партрэты, круцяцца над палатном гісторыі калаўроты і чаўнакі ткацкіх станкоў... Хочаце адчуць дыханне глыбокай даўніны? Для гэтага мы падрыхтавалі для вас цікавыя практычныя заняткі і прэзентацыі. Тэматыка іх разнастайная. Разам з вамі мы перанясемся ў свет рэчаў, якія сышлі ў далёкае мінулае, даведаемся, як жылі нашы продкі, пра іх побыт, а таксама культуру і традыцыі. З нашай

Гісторыя ў цэгле

Новости, Палацык
Дзе толькі не наслядзіла бабулька-гісторыя?! У літаратуры і музыцы, на дрэве і палатне... Але самы глыбокі і даўгавечны след, мне здаецца, яна пакінула на камені і цэгле. Даўно ўжо няма многіх пабудаваных чалавецтвам сцен, стройныя шэрагі сведкаў часу — дамоў рассыпаліся ў пыл, а адзінокія цаглінкі ўсё ляжаць у зямлі — нібы чакаюць свайго даследчыка... Нехта скажа: «Што цікавага ў гэтым смецці? Звычайная сумесь з гліны і вады». У тым, што гэта не так, вы зможаце пераканацца, наведаўшы выставу, якая працуе ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык». Больш за шэсцьдзесят рэдкіх экспанатаў прадставілі пружанскай публіцы брэсцкія аматары даўніны і знатакі старадаўніх тэхналогій Сяргей Грынь і Іван Чайчыц. Вось ужо некалькі гадоў яны калекцыяніруюць старадаўнюю цэглу. Не проста збіраюць — зазірнул

Саюз чаўнака і іголкі

Новости, Палацык
Мы прывыклі захапляцца вялікімі вынаходніцтвамі, але што значыць тая ж тэорыя адноснасці Эйнштэйна ў параўнанні з простай швейнай машынкай?! Бабуліны памочніцы, выпушчаныя больш за сто гадоў таму, шчасна дажылі да нашых дзён. І дзіўней за ўсё тое, што яны не бавяць свой век дзе-небудзь у каморы, а працягваюць спраўна працаваць. Вось адна такая старушачка, якая жыве сёння ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык», па-ранейшаму шые парцьеры і гардзіны, цыруе абрусы і сурвэткі. Учора яна сустрэла чарговы юбілей. «Які?» – спытаеце вы. 165-гадовы! Роўна столькі часу назад, 12 жніўня 1851 года амерыканскі вынаходнік і бліскучы бізнэсмэн Ісаак Зінгер атрымаў патэнт на сваю швейную машынку. Ён проста ўдасканаліў мадэлі, якія існавалі на той час, — першым размясціў іголку вертыкальна, спраектаваў с

Спыніў час на кніжных старонках

Новости, Палацык
У народзе кажуць, калі хочаш сабе вечнага помніка, укладзі сваю душу ў добрую кнігу. Пра гэта між волі падумалася падчас мерапрыемства ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык»: на суд чытачоў вынес сваю першую кнігу пад назвай «Боцман» наш зямляк Дзмітрый Шульман.  Дзмітрый Міхайлавіч нарадзіўся ў Пружанах. Бацькі былі вядомымі паважанымі людзьмі, педагогамі з вялікай літары, якія выхавалі сына добрым і прыстойным чалавекам. Прывілі любоў да чытання: менавіта дзякуючы «правільным кнігам», як сам лічыць, у яго сфармаваўся моцны характар, унутраная дысцыпліна і адказнасць за свае ўчынкі. Вучыўся Дзмітрый у СШ № 2 г. Пружаны, шмат пісаў, і яго апавяданні  друкаваліся ў школьным часопісе «Юнацтва». А пісаць, сапраўды, было пра што! У 12 гадоў хлопец ужо ўмеў страляць з паляўнічай стрэльбы, заха

«Яно як зерне гарчычнае…»

Новости, Палацык
Паўгода па Беларусі з поспехам падарожнічае перасоўная выстава сучаснага іканапісу “Прыпавесці”. Мастацкая галерэя «Універсітэт культуры» ў Палацы Рэспублікі, музей Беларускага Палесся ў Пінску... Нарэшце, Пружанскі палацык прыняў у сваіх выставачных залах амаль шэсць дзясяткаў работ мастакоў з Беларусі, Польшчы, Славакіі, Літвы, Грузіі і Украіны, якія працуюць у традыцыях царкоўнага мастацтва. Усе гэтыя мастакі з’яўляюцца ўдзельнікамі VII міжнароднага пленэру іканапісу ў польскім горадзе Навіца ў 2015 годзе, і гэтая выстава – іх своеасаблівая творчая справаздача. Штогод таварыства сяброў Навіцы сумесна з кафедрай сакральнага мастацтва Львоўскай нацыянальнай акадэміі мастацтваў (Украіна) арганізуе на базе цэнтра брацтва грэка-каталіцкай моладзі «Сарэпта» майстар-класы для сучасных ма

Падарожжа ў свет лялек

Палацык
Сустрэчы  з  супрацоўнікамі  музея  для  вучняў   СШ № 5 г.Пружаны ўжо сталі звыклымі:  тут часта праходзяць экскурсіі, лекцыі. На гэты раз  дзеці  з прышкольнага  лагера “Сонейка”  наведалі  музейна-педагагічны занятак. Навуковы супрацоўнік музея Валянціна Пятроўна Нідзелька   пазнаёміла  дзяцей з  гісторыяй лялек.  Мы  даведаліся, якімі былі  самыя першыя лялькі, з чаго іх рабілі, з якой мэтай выкарыстоўвалі. Дзеці  ўбачылі абрадавыя лялькі, лялькі - абярэгі.  Цікавым было знаёмства з лялькамі - пандорамі – заканадаўцамі еўрапейскай   моды 19 ст.  Пачулі расказ і пра сучасныя калекцыі, выпуск  лялек  у нашы  дні. На занятку было шмат цікавай інфармацыі, дзеці з задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны. Напрыканцы нам было прапанавана творчае  заданне — зрабіць  даўно забыт
На ветразях натхнення

На ветразях натхнення

Новости, Палацык
«Трэба хадзіць на рынак, як у музей, і глядзець не на тавар, а на людзей. Бо ніколі не ведаеш, хто перад табой: што ні чалавек, то гісторыя», – менавіта гэтыя словы з вуснаў адной жанчыны як нельга лепш падкрэслілі ўсе думкі, якія прагучалі ў гэты памятны вечар у музеі-сядзібе «Пружанскі палацык».  Тут адкрылася выстава работ малавядомага пружанскай публіцы фотамастака Георгія Жэгалава. Прайшло пяць гадоў, як ён пакінуў гэты свет, і вось яго родныя прыадчынілі заслону таямніцы  жыцця чалавека, які доўгі час проста гандляваў на рынку парфумай. Сумна ўсведамляць, што за шматлікімі духмянымі флакончыкамі духоў «Красная Москва» і «Chanel No. 5» хавалася такая геніяльная асоба і такі цікавы лёс, пра які амаль ніхто з пакупнікоў і не ведаў. Сапраўды, яго біяграфія — гэта гісторыя не толькі а
Вось дык лыжка, цуда-лыжка!

Вось дык лыжка, цуда-лыжка!

Новости, Палацык
У пружанскім музеі праходзіць шмат цікавых навукова-пазнавальных мерапрыемстваў.  Кожны раз, наведваючы яго, мы даведваемся пра нешта новае. Так адбылося і ў гэты раз, калі вучні прышкольнага лагера “Сонейка” СШ № 1 г.Пружаны імя ЧБВА прыйшлі сюды на музейна-педагагічны занятак. Навуковы супрацоўнік Валянціна Пятроўна Нідзелька падрыхтавала для дзяцей цікавы расказ  пра посуд (на здымку). З задавальненнем вучні глядзелі прэзентацыю. Даведаліся шмат цікавага пра тое, калі ўзнік і з чаго рабілі першы посуд, як выглядалі  старажытныя міскі і лыжкі,   убачылі  нават відэлец, якім карысталася візантыйская  каралева. Цікавым быў расказ і пра гліну. Дзецям  паказалі крынкі і спарышы, кашнікі і чыгункі, іншыя  ўзоры глінянага посуду, якія знаходзяцца ў выставачнай  зале музея.  Потым мы адга

Запрашаем на адкрыццё выставы «Прыпавесці»

Афиша, Культура, Палацык
22 ліпеня а 16-й гадзіне ў музеі-сядзібе "Пружанскі палацык" (вул. Савецкая, 50) адбудзецца вернісаж выставы “Прыпавесці” міжнародных майстар-класаў іканапісу ў Навіцы (Польшча) Працы, якія будуць  прадстаўлены на выставе, з’явіліся падчас двухтыднёвага пленэра, у якім удзельнічала 40 мастакоў з Польшчы, Украіны, Беларусі, Літвы і Грузіі. Спадзяёмся, што сустрэча з “навіцкімі іконамі” стане для гледачоў нагодай да асабістых роздумаў над прыпавесцямі Старога і Новага Запаветаў
Рэха ў лабірынце ДАХа

Рэха ў лабірынце ДАХа

Культура, Новости, Палацык
У мінулую суботу ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» адкрыўся фэст эксперыментальнага мастацтва «Рэха ДАХу - IV», які, нагадаю, па сутнасці з’яўляецца выязной сесіяй вядомага міжнароднага фестывалю «ДАХ» (DACH) і прызваны паказаць гледачам, як змяняецца ўздзеянне мастацкіх твораў на чалавека, калі побач у адной зале суіснуюць розныя віды мастацтва: музыка і графіка, фота і відэа-арт, перформанс і паэзія. У гэтым годзе фестываль цалкам апраўдаў сваю назву – быў пастаўлены сапраўдны эксперымент і над фарматам мерапрыемства, і над гледачом, у якога ў добрам сэнсе «ехаў дах» ад усяго ўбачанага і пачутага. Калі ў мінулыя гады фэст быў прысвечаны важкім падзеям і знакамітым асобам нашай мінуўшчыны, то сёлета арганізатары вырашылі абысціся без заступніцтва знакавых імёнаў і зрабілі ўпор на экз
На пачатку было слова

На пачатку было слова

Афиша, Культура, Новости, Палацык
Менавіта так называецца выстава, якая адкрылася да Дня славянскага пісьменства ў музеі-сядзібе “Пружанскі палацык”. На ёй прадстаўлена каля 60 графічных работ (розныя малюнкі, лінарыты, афорты і літаграфіі) ад васямнаццаці беларускіх мастакоў — класікаў другой паловы ХХ стагоддзя, вядомых далёка за межамі Беларусі. Гэты сапраўдны скарб сабраў у сваю прыватную калекцыю мастак з г.Мінска Уладзімір Крукоўскі, ужо вядомы пружанскім аматарам мастацтва па сваёй выставе, якая адбывалася летась у палацыку.  Усе карціны паслужылі ілюстрацыямі да шырока вядомых беларускіх выданняў. На выставе можна ўбачыць, перш за ўсё, вобразы беларускіх асветнікаў і першадрукароў: Еўфрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Францыска Скарыны, Міколы Гусоўскага і іншых.  Тут і вядомыя са школьнай лаўкі партрэты і сю