Вторник, 19 ноября 2019

Месяц: июля 2019

Юные пружанские футболистки заявили о себе на престижных республиканских соревнованиях

Юные пружанские футболистки заявили о себе на престижных республиканских соревнованиях

Спорт
На працягу красавіка-чэрвеня па двухкругавой сістэме праходзілі матчы футбольнай лігі Рэспублікі Беларусь сярод дзяўчынак не старэй за 13 гадоў (U-13). Каманда Пружанскага раёна выступала ў сёмым дывізіёне разам з камандамі Мінска, Навагрудка, Клецка, Дзяржынска, Івацэвіч, Баранавіч, Моталя. У першым крузе нашы футбалісткі з буйным лікам перайгралі ўсе каманды, акрамя Мінска. Мінчанкам саступілі з лікам 0:1, але змагаліся з больш старэйшымі і магутнымі саперніцамі да апошніх мінут матча. У другім крузе зноў саступілі толькі сталічным футбалісткам з лікам 0:4. У гэтай сустрэчы выдатна сябе праявіла варатар пружанскай каманды Ксенія Мармач, якая заслужыла павагу мясцовых балельшчыкаў. У выніку каманда Пружанскага раёна пад кіраўніцтвам трэнера Алены Адамчук у сваім дывізіёне занял
Успомнім сваіх герояў! Пружанцы далучаюцца да акцыі “Беларусь памятае. Родныя твары Перамогі”

Успомнім сваіх герояў! Пружанцы далучаюцца да акцыі “Беларусь памятае. Родныя твары Перамогі”

Великая Победа, Новости
Уроніч  Анатоль Фёдаравіч Пра бацьку ўспамінае Людміла Макарэвіч, жыхарка г.п.Ружаны. — Мой тата — Анатоль Фёдаравіч Уроніч — ураджэнец вёскі Кабылаўка. Калі пачалася вайна, яго сям’я апынулася ў акупацыі. У 1944 го-дзе, калі тэрыторыю Пружаншчыны вызвалілі ад захопнікаў, яму якраз споўнілася  18 гадоў. У жніўні ён атрымаў армейскую павестку. У складзе стралковага палка 3-га Беларускага фронту радавы Уроніч   удзельнічаў у баях на тэрыторыі Усходняй Прусіі. У штурмавой роце браў крэпасць Кёнігсберг, мужна змагаўся з ворагам на касе Фрыш-Нерунг... «Выкурваў» праціўніка з крэпасці Пілау,  дзе перад ім і яго баявымі таварышамі стаяла задача ўзяць умацаваную кропку праціўніка. І хаця сам у тым баі атрымаў раненне, але заданне выканаў, за што пазней яго знайшла ўзнагарода. Баявы
Успомнім сваіх герояў! Пружанцы далучаюцца да акцыі “Беларусь памятае. Родныя твары Перамогі”

Успомнім сваіх герояў! Пружанцы далучаюцца да акцыі “Беларусь памятае. Родныя твары Перамогі”

Великая Победа, Новости
Чарнуха Аляксей Фёдаравіч Пра свайго прадзеда расказвае Валерыя Кудрэйка, студэнтка Брэсцкага дзяржуніверсітэта імя А.С.Пушкіна: — Пазнаёміцца са сваім прадзедам мне, на жаль, не пашчасціла: я бачыла яго толькі на фотаздымках і ведаю па расказах бабулі. Аляксей Фёдаравіч Чарнуха нарадзіўся ў вёсцы Лазоўка. Яму было ўсяго 14 гадоў, калі пачалася вайна і яго адправілі на прымусовыя работы ў Германію. Пра нялёгкія чатыры гады на чужыне я даведалася з пажаўцелых лістоў, якія ён адпраўляў родным з Усходняй Прусіі: іх знайшлі падчас разборкі старой хаты ў Лазоўцы. Калі быў вызвалены Кёнігсберг, прадзядулю забралі ў армію. Аляксей Чарнуха быў кулямётчыкам, а пасля Перамогі служыў у будаўнічым батальёне. Падымаў з руінаў нашу сталіцу, у тым ліку ўдзельнічаў ва ўзвядзенні знакамітых М
Последствия грозового фронта. Наш фоторепортаж.

Последствия грозового фронта. Наш фоторепортаж.

Происшествия
У першы дзень ліпеня праз Пружанскі раён прайшоў моцны навальнічны фронт, які не абышоўся без наступстваў. Трывожныя паведамленні на цэнтральны дзяжурны пульт райаддзела па надзвычайных сітуацыях пачалі паступаць у 16.45. Больш усяго здарэнняў было звязана з падзеннем дрэў, якія ламаў або вырываў з коранем моцны вецер. У райцэнтры на гарадскім кальцы дрэвам быў перакрыты рух па дарозе Р-85 і пашкоджана апора ліній электраперадач.Моцна пацярпелі гарадскія могілкі па вул. Горка. Бура зламала некалькі дрэў, у тым ліку, два вялізныя вязы непадалёк ад Спаса-Праабражэнскага храма. У выніку былі разбіты шматлікія надмагільныя помнікі, паламаны агороджы. Нямала паведамленняў паступіла і з сельскіх населеных пунктаў, асабліва пацярпелі аграгарадкі Лінова, Мурава, Шані, Калядзіч
Успомнім сваіх герояў! Пружанцы далучаюцца да акцыі “Беларусь памятае. Родныя твары Перамогі”

Успомнім сваіх герояў! Пружанцы далучаюцца да акцыі “Беларусь памятае. Родныя твары Перамогі”

Великая Победа, Новости
Зялевіч Сцяпан Васільевіч Пра свайго дзеда ўспамінае Юрый Зялевіч, дырэктар музея- сядзібы “Пружанскі палацык”: — Пра баявы шлях майго дзядулі Сцяпана Васільевіча Зялевіча вядома няшмат. Прызваны ён быў у Чырвоную армію Пружанскім райваенкаматам 26 ліпеня 1944 года – праз дзевяць дзён пасля вызвалення Пружан. Бабуля Ганна засталася адна з двума маленькімі сынамі – шасцігадовым Мішам і Паўлам, якому споўнілася толькі чатыры гады. Служыў дзед Сцяпан санінструктарам 1174 стралковага палка 348 стралковай дывізіі 2-га Беларускага фронту. Як сведчыць яго ўзнагародны ліст, 28 студзеня 1945 года ён сярод першых увайшоў у горад Вальтэнбург (Усходняя Прусія), упарта змагаўся і быў цяжка паранены ў правую руку аўтаматным агнём. За мужнасць і адвагу, праяўленыя ў баях з нямецка-фашыс
5 мифов о новом законе… Что говорят про службу в армии «звезды»?

5 мифов о новом законе… Что говорят про службу в армии «звезды»?

Молодёжный клуб
В свое время в рядах Вооруженных Сил службу прошли многие известные в нашей стране и за рубежом государственные деятели, руководители организаций и предприятий, звезды киноэкрана и эстрады. Владимир Гостюхин, советский и белорусский актер театра и кино, кинорежиссер, народный артист Беларуси, лауреат Государственной премии СССР и Государственной премии Российской Федерации. Служил Владимир Васильевич в прославленной гвардейской Таманской дивизии. Сначала мотострелком, затем – в разведроте. – В армию я был призван после того, как окончил Государственный институт театрального искусства имени Анатолия Луначарского в 1970 году. На последних курсах института немного разболтался. А после того, как погибла в автомобильной катастрофе мама, начал выпивать. В армии все изменилось.
Успомнім сваіх герояў! Пружанцы далучаюцца да акцыі “Беларусь памятае. Родныя твары Перамогі”

Успомнім сваіх герояў! Пружанцы далучаюцца да акцыі “Беларусь памятае. Родныя твары Перамогі”

Великая Победа, Новости
Час бяжыць… І ўсё больш слаўных удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны сыходзяць ад нас... У юбілейны год вызвалення Беларусі, згадаем пра родных, якія ўнеслі сваю лепту ў Вялікую Перамогу. На здымку злева - Шабуня Георгій Рыгоравіч Пра свайго бацьку ўспамінае Шабуня Аляксандр Георгіевіч,   жыхар аг.Калядзічы: — Самае дарагое, што засталося ў мяне ад бацькі, Георгія Рыгоравіча Шабуні (на гэтым здымку ён — злева), акрамя ўспамінаў, — ваенны білет і ўзнагароды, якія сведчаць пра яго  абпаленае вайной юнацтва. Сёння з вышыні пражытых гадоў разумею, што ён, роўна як і большасць тых, хто змагаўся на палях Вялікай Айчыннай, быў фактычна дзіцём, калі летам 1944 года, пасля вызвалення Пружаншчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, быў мабілізаваны. У складзе медыка-с