Пятница, 7 августа 2020

Палацык

Ранішнік «Беларуская ялінка» прайшоў у Палацыку

Актуально, Палацык
Вось ужо каторы год запар раённая рада Таварыства беларускай мовы арганізоўвае ранішнік «Беларуская ялінка». Па традыцыі свята праходзіць на стары Новы год у Пружанскім палацыку. А адметнасць мерапрыемства ў тым, што ўсе яго ўдзельнікі ўвесь вечар стараюцца размаўляць на беларускай мове. Нават самыя маленькія чытаюць Дзеду Марозу толькі беларускія вершы. Сёлета правядзенне пружанскай «ялінкі» ледзь не сарвалася: не было спонсараў хаця б на сціплыя падаруначкі для дзятвы. А згадзіцеся: які Новы год без падарункаў! І прызнацца шчыра, калі рукі зусім апусціліся, адгукнуліся добрыя людзі. Дзвесце рублёў на «ялінку» прэзентавала гаспадыня кафэ «Сан-Рэма» А.У.Варона. Да гэтай сумы вельмі дарэчы былі ўзносы больш як дзясятка пружанскіх прадпрымальнікаў. А калі куплялі салодкія падарункі, не за
Толькі сёння! Музей-сядзіба «Пружанскі палацык» запрашае на #MuseumSelfieDay

Толькі сёння! Музей-сядзіба «Пружанскі палацык» запрашае на #MuseumSelfieDay

Афиша, Палацык
Сёння #MuseumSelfieDay! Старт у 10.00! Музей працуе да 18.00! Фотаемся і "посцім" у сецях - Інстаграм, ФБ, Твітар з хэштэгамі #MuseumSelfie #палацык ! Лепшае фота чакае каштоўны падарунак!
Сказка, вышитая бисером. В палацыке проходит выставка работ Светланы Нестеровой

Сказка, вышитая бисером. В палацыке проходит выставка работ Светланы Нестеровой

Актуально, Палацык
Усе  людзі  на  зімовыя святы чакаюць нейкага цуда, казкі. Хтосьці —  ад  Дзеда Мароза, а іншыя  цуд ствараюць сваімі рукамі. Цудоўнае хараство –  вышытыя  карціны – можна ўбачыць у гэтыя святочныя дні ў музеі-сядзібе “Пружанскі палацык”.  Тут у пачатку студзеня адкрылася персанальная  выстава “Святло пачуццяў Святланы Несцеравай”, прысвечаная Ражству.  Майстрыха з вёскі Калядзічы свае  работы прадставіла на суд гледачоў упершыню. Нарадзілася  Святлана  ў Расіі, у Арэнбургскай вобласці. У 1980 годзе атрымала вышэйшую адукацыю і працавала працяглы час па атрыманай спецыяльнасці, аграномам. Аднойчы Святлана прыехала ў Беларусь пагасціць. І настолькі захапілася беларускай прыродай, яе прыгажосцю, што вярнуцца дадому ўжо не змагла. Апынулася на Пружаншчыне,  дзе жыве ўжо больш за 30 год.
У музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» прайшла навукова-краязнаўчая канферэнцыя «Белавежжа: мінулае і сучаснасць»

У музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» прайшла навукова-краязнаўчая канферэнцыя «Белавежжа: мінулае і сучаснасць»

Актуально, Палацык
Адметнасцю музея-сядзібы “Пружанскі палацык” была і застаецца яго навукова-даследчая дзейнасць па актуальных пытаннях беларускай навукі. Добрай традыцыяй стала правядзенне тут штогадовых навукова-краязнаўчых канферэнцый. Пачынаючы з 2012 года, сюды едуць навукоўцы з усёй Беларусі, з бліжэйшага і далёкага замежжа. У снежні  музей ладзіў ужо V канферэнцыю,  гэтым разам пад агульнай тэмай “Белавежжа: мінулае і сучаснасць”. Тэма Белавежскай пушчы, напэўна, самая актуальная для нашай мясцовасці. Кожны пружанец ведае, што большы кавалак старажытнага лесу знаходзіцца на тэрыторыі Пружаншчыны. А  тэрыторыя нацыянальнага парку даходзіць ужо амаль што да горада. Усё жыццё раёна так ці інакш звязана з пушчай. Для абмеркавання гэтай тэмы ў “Пружанскі палацык” з’ехаліся навукоўцы і даследчыкі рэгіёна
Гаворым ці маўчым па-беларуску? У Палацыку прайшла тэатральна-дыскусійная імпрэза

Гаворым ці маўчым па-беларуску? У Палацыку прайшла тэатральна-дыскусійная імпрэза

Актуально, Культура, Палацык
Ідучы на тэатральна-дыскусійную імпрэзу ў “Пружанскім палацыку”,  я нават да канца і не магла ўявіць сабе фармат мерапрыемства: ці то тэатр будзе з дыскусіяй, ці то дыскусія з тэатрам. Але, схаваўшы як мага далей свае сумненні, вырашыла ўстрымацца ад папярэдніх высноў. Што і казаць, палацык заўсёды любіць здзіўляць неардынарнымі прапановамі і задумкамі. Падтрымаць яго намаганні ўзялася  суполка “Будзьма беларусамі!”, якая прывезла ў Пружаны нашумелую пастаноўку дакументальнага спектакля «Білінгвы» акцёрскай кампаніі «Насупраць» (г.Брэст) рэжысёра Дзяніса Фёдарава  з акцёрам Анатолем Бараннікам. Менавіта з гэтага монаспектакля адразу і пачалася дыскусія. Маналог акцёра быў пабудаваны з жывых інтэрв’ю, якія браліся ў розных жыхароў Брэста. Тут няма нейкага перапрацаванага тэксту, працы
Пружаны с неофициальным визитом посетил Посол Румынии Виорел Мошану

Пружаны с неофициальным визитом посетил Посол Румынии Виорел Мошану

Актуально, Новости, Палацык
Вечар пятніцы азнаменаваўся не зусім ардынарнай падзеяй: праз наш раён “інкогніта” вандравалі важныя асобы – Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Румыніі ў Рэспубліцы Беларусь Віарэл Машану разам са сваёй жонкай.  У Пружанах іх пільную ўвагу прыцягнула іншая “знакамітасць” – наша архітэктурная жамчужына – Палацык, з якім іх азнаёміў дырэктар музея Юрый Зялевіч. Аднак высокі госць  аказаўся не супраць пагутарыць і з журналістам "раёнкі". —Цікава, што стала прычынай Вашага візіту на Пружаншчыну? – У пасольстве ў нас атрымаліся маленькія, пяцідзённыя «канікулы» ў сувязі з тым, што 30 лістапада мы святкуем дзень святога апостала Андрэя, апекуна праваслаўнай Румыніі, а 1 снежня адзначаем сваё нацыянальнае свята. У вольныя ад працы дні мы з жонкай  вырашылі адпачыць і наведаць знакамітую на ўвес
«Пружанскі палацык» запрашае на тэатральна-дыскусійную сустрэчу “Гаворым ці маўчым па-беларуску?”

«Пружанскі палацык» запрашае на тэатральна-дыскусійную сустрэчу “Гаворым ці маўчым па-беларуску?”

Афиша, Палацык
Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і акторская кампанія “Насупраць” запрашаюць на незвычайную тэатральна-дыскусійную сустрэчу ў “Пружанскім палацыку” – “Гаворым ці маўчым па-беларуску?” https://www.facebook.com/events/1218744358202894 Паводле перапісу насельніцтва, 54% жыхароў нашай краіны назвалі беларускую мову роднай, а 23% - сродкам зносінаў штодня. Гэта амаль кожны чацвёрты беларус. Але як часта чуваць мову на вуліцах Пружанаў ды іншых беларускіх гарадоў? Якое месца беларускай мовы ў вашым жыцці і грамадстве агулам? Пытанні, актуальныя і сёння. Зразумець і адчуць праблему дапаможа напачатку сустрэчы ДАКУМЕНТАЛЬНЫ МОНАСПЕКТАКЛЬ “БІЛІНГВЫ” у выкананні Анатоля Баранніка. “Білінгвы” - гэта гісторыя без грыму, без ацэнкі імараляў. У аснове пастаноўкі - інтэрв’ю ро
Паданні глыбокай даўніны

Паданні глыбокай даўніны

Палацык
Кожны раз, калі я наведваю пружанскі музей, чамусьці ўспамінаю казачныя яйкі, у якія царэўны пахавалі свае палацы з багаццямі. Тут у кожнай зале, як у залатым, срэбным і медным яйку, захоўваецца столькі ўсяго цікавага і загадкавага, што вочы разбягаюцца! На гэты раз для нас, вучняў 4 «В» класа сярэдняй школы №1 г. Пружаны, свае таямніцы раскрыла сапраўдная драўляная беларуская хатка, схаваная ў беласнежных сценах музея на другім паверсе. Складзеная з бярвенняў старога дома, яна падзелена на тры пакойчыкі. Кожны з іх расказаў нам пра розныя промыслы і рамёствы, развітыя у нас, на Пружаншчыне, з даўніх часоў. У першым мы ўбачылі вялізныя плеценыя кашы, кошыкі і карабы. Відаць, у падобным і хавалася ад мядзведзя Машачка з піражкамі. Аказваецца, гэтыя карабы нібы зачараваныя: іх не грызуц
Беларуская кніга XX стагодзя: палацык запрашае на новую выставу!

Беларуская кніга XX стагодзя: палацык запрашае на новую выставу!

Новости, Палацык
12 лістапада ў музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” адкрылася выстава друкаваных беларускамоўных выданняў ХХ стагоддзя. Яна прысвечана Году культуры і 125-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча, а таксама 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, якое будзе адзначацца ў 2017 годзе. Выстава з’яўляецца своеасаблівай рэтраспектывай выданняў на беларускай мове ад часоў нацыянальна-культурнага адраджэння “нашаніўскага перыяду” да сучаснасці. Сёння даволі складана выявіць сапраўдныя кнігі пачатку ХХ ст. Тым не менш, пазнаёміцца з легальным друкаваным беларускім словам дапамагаюць рэпрынтныя выданні. Так, на выставе можна ўбачыць копіі, якія даюць уяўленне аб арыгіналах. Сярод іх – першыя беларускамоўныя падручнікі, якія выйшлі ў пецярбургскай друкарні “Загляне сонца і ў наша ваконца”. Гэта –

З лабірынту маўчання

Культура, Новости, Палацык
У мінулую пятніцу па дарозе ў абласны цэнтр да нас, у Пружаны, завіталі  вядомыя беларускія літаратары – паэтка Наста Кудасава і перформер Ілля Сін. Нагодай для творчай сустрэчы стала прэзентацыя паэтычнага зборніка «Маё невымаўля», якую яны вырашылі правесці ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык», бо менавіта гэты культурны, па іх меркаванню, аазіс здольны карэнным чынам памяняць звыклыя ўяўленьні сталічных жыхароў аб беларускай "правінцыі". Сапраўды, напоўнены паэзіей вечар у палацыку атрымаўся вельмі душэўным і пазнавальным. Чароўная аўтарка Наста Кудасава з лёгкасцю ўтрымлівала ўвагу трох дзесяткаў непадрыхтаваных гледачоў шчырым чытаннем сваіх арыгінальных вершаў, якое чаргавалася з  яркімі ўспамінамі яе жыцця. Нарадзілася Наста ў Рагачове – там, “дзе цячэ Дняпро”. Вершы пачала п
«Пружанскі палацык» запрашае на прэзентацыю кнігі!

«Пружанскі палацык» запрашае на прэзентацыю кнігі!

Афиша, Палацык
Наста Кудасава пра сваю новую кнігу: “Маё невымаўля” – кніга, за якую я адчуваю вялікую адказнасць. Галоўны змест зборніка можна акрэсліць як перажыванні чалавека, закаханага ў жыццё і ў зямныя лёсы – лёс паэта, лёс жанчыны, лёс жука, сабакі, мядзведзя, сасны, ветра… Гэта кніга – услухоўванне ў пяянне рыб і ўзрастанне дрэваў. Гэта мой шлях углыб мовы, да першасных сутнасцяў словаў, і далей – да простага і няўлоўнага, да таго, што застаецца па-за мовай, між радкоў. У кнігу ўвайшлі выбраныя вершы, напісаныя ў апошнія пяць гадоў – вельмі нялёгкі ў маёй біяграфіі перыяд. Але нягледзячы на боль, адзіноту і расчараванне я б хацела данесці чытачу веру ў галоўнае – веру ў любоў, якая разлітая паўсюдна і якая адзіная напаўняе наш свет сэнсам і прыгажосцю.»
Фарбы старога парку

Фарбы старога парку

Палацык
Што можа быць найбольш прыгожай натурай для мастака, чым беласнежная вежа Пружанскага палацыка ў аправе пышных пажаўцелых крон высокіх грабаў і ясеняў?! Што можа быць лепшай нагодай для сустрэчы, чым цёплыя дзянькі бабінага лета і свежае гаючае паветра дзіўнага пружанскага парку?! Так для сябе вырашылі і вядомыя сучасныя беларускія мастакі, члены арт-суполкі «Абуджэнне», якія ў першыя выхадныя кастрычніка правялі ў Пружанах мастацкі пленэр. Акурат у тые дні прырода падаравала ім цудоўнае надвор’е і шматлікіх гледачоў: шчаслівыя сем'і з дзецьмі-гарэзамі, добразычлівыя назіральнікі за птушкамі і ліхія вясельныя картэжы. Ва ўсіх была выдатная магчымасць паназіраць за нараджэннем маленькіх эцюдаў і вялікіх карцін, размяшаць фарбы на рознакаляровых палітрах і нават зрабіць некалькі мазкоў…

Звон гітары – хвалямі па сэрцы…

Палацык
Яны нагадалі мне пра тое, што было так даўно, што ўжо здаецца няпраўдай. Тады «неба хапала на ўсіх», і моладзь, набіваючы заплечнікі турысцкім хламам, ішла ўслед «за сваёй зоркай», пераадольваючы горы, пад'ёмы, перавалы ... Гэтым вечарам утульная гасцёўня «Пружанскага палацыка» нібы каля кастра сабрала пад сваім дахам пад дзівосныя гукі гітары паўсотні аматараў аўтарскай песні. Цудоўны канцэрт для дарослых і дзяцей зладзілі члены пружанскага клуба аматараў бардаўскай песні «Спектр» пры Палацы Культуры і дзіцячага аб'яднання пры ЦТДМ «Гітара – тры акорды». Крыху больш за два гады аб‘ядналіся ў клубе не толькі прафесійныя музыканты, але і аматары. Сёння без іх не абыходзіцца практычна ніводная сяброўская сустрэча, ні адзін лірычны вечар. На думку мастацкага кіраўніка Аляксандра Казея, лю

Што ў куфарах Пружанскага палацыка?

Новости, Палацык
Дарагія сябры! Калі б вы ведалі, колькі таямніц і загадак захоўвае ў сабе наш пружанскі музей! У кожнага экспаната сваё жыццё і свая гісторыя. І каб іх спазнаць, недастаткова хуценька прайсціся па залах, ледзь крануўшы позіркам гэтыя мудрагелістыя формы і абрысы. Трэба спыніцца, прыслухацца і тады, мае юныя сябры, вы пачуеце, як патрэскваюць чорназадымленыя збанкі, перашэптваюцца старыя кнігі, пераглядваюцца  партрэты, круцяцца над палатном гісторыі калаўроты і чаўнакі ткацкіх станкоў... Хочаце адчуць дыханне глыбокай даўніны? Для гэтага мы падрыхтавалі для вас цікавыя практычныя заняткі і прэзентацыі. Тэматыка іх разнастайная. Разам з вамі мы перанясемся ў свет рэчаў, якія сышлі ў далёкае мінулае, даведаемся, як жылі нашы продкі, пра іх побыт, а таксама культуру і традыцыі. З нашай