Среда, 11 декабря 2019

Месяц: июля 2019

Два туристических объекта района поддержали проект «Карта Гостя. Города и регионы Беларуси»

Два туристических объекта района поддержали проект «Карта Гостя. Города и регионы Беларуси»

Год малой Радзімы, Новости, Палацык, Ружанские мотивы, Туризм
Гэтым летам нечакана давялося выступіць у якасці экскурсавода: прыехаў сябар з Польшчы. Вольнага часу было няшмат, таму вызначаць складаны маршрут падарожжа па раёне не сталі. Проста паехалі ў Лыскава. Балазе, новая цудоўная дарога – абход Белавежскай пушчы, вядзе якраз праз аграгарадок. Муры старажытнага Троіцкага касцёла ўразілі госця. А калі аказалася, што побач з яго сценамі пахаваны паэт-рамантык польскага паходжання Францішак Карпінскі, пытанням не было канца. І асноўнае: “Чаму я гэтага не ведаў?”. “Усяму свой час”, — жартам адказвалі мы… Але сапраўды, варта самім задацца пытаннем, чаму турысты з далёкага і нават блізкага замежжа (а польскія памежныя тэрыторыі, значная частка якіх некалі ўваходзіла ў Пружанскі павет, “далёкім замежжам” назваць язык не паварочваецца) так мала
Грозовой фронт 1 июля повредил 440 га льна. «Сады Прибужья» пострадали от града

Грозовой фронт 1 июля повредил 440 га льна. «Сады Прибужья» пострадали от града

Происшествия
Апошнія некалькі гадоў не шанцуе калектыву ААТ «Пружанскі льнозавод». Засушлівае летняе надвор’е не дазваляе атрымаць годны ўраджай трасты. Сёлета, здавалася б, усё складвалася някепска, лён радаваў яшчэ ў чэрвені. Ураджайнасць ільнотрасты спецыялісты перапрацоўчага прадпрыемства прагназавалі на ўзроўні 4,5-5 тон з гектара. Але, на жаль, зноў усе планы пераблытала надвор’е. Шквалісты вецер, які пранёсся над ільнянымі палеткамі 1 ліпеня, нанёс велізарны ўрон ільнозаводу. Вецер літаральна раскідаў, скруціў стужкі даўгунцу ў кучы на плошчы каля 440 гектараў. Як лічыць дырэктар ільнозавода М.С.Жогал, з пашкоджаных участкаў ужо не будзе належнай аддачы. Пацвердзіў факт гібелі лёну ў Пружанскім раёне і «Белдзяржстрах»: прадпрыемства атрымае кампенсацыю.Льняныя палеткі, якія пацярпелі
Возле Лихосельцев под комбайном погиб житель Гродненской области

Возле Лихосельцев под комбайном погиб житель Гродненской области

Происшествия
Трагедыя са смяротным зыходам адбылася раніцай 5 ліпеня ў полі непадалёк ад в.Ліхасельцы. Пад працуючы падборшчык самаходнай льноцерабілкі трапіў жыхар Гродзенскай вобласці. Як высветлілася, мужчына спаў пад кучай лёну. Па факце ўзбуджана крымінальная справа, усе абставіны здарэння пакуль устанаўліваюцца.Віталь Патапчук, старшы дзяржаўтаінспектар.
Коллектив ОАО «Великосельское Агро» первым в районе доработал тысячу тонн зерна и масличных семян рапса

Коллектив ОАО «Великосельское Агро» первым в районе доработал тысячу тонн зерна и масличных семян рапса

Новости
На сёлетнім жніве першым у раёне дапрацаваў тысячу тон збожжа і алейнага насення рапсу калектыў КЗСВ-40 з ААТ «Велікасельскае Агра». Дапрацоўка збожжа, дастаўленага з палеткаў, — важны тэхналагічны ланцужок ва ўборачным канвееры. Поле, сушыльны комплекс, збожжасховішча — такі шлях праходзіць яно, каб трапіць на працяглае захоўванне. Дарэчы, каб уявіць тысячу тон збожжа, дастаткова сказаць, што для яго перавозкі па чыгунцы патрабуецца 16 вагонаў. Ад людзей, якія працуюць на зернеачышчальна-сушыльных комплексах, патрабуецца не толькі кампетэнтнасць, але і высокая адказнасць, і ўменне працаваць аператыўна. Менавіта так — у кругласутачным рэжыме — на зернесушыльным комплексе ў Вялікім Сяле працуе дружны калектыў машыністаў: Дзмітрый Сямашка, Цімафей Мелеш, Валерый Бірук, Міхаіл Халец
В Пружанах при пожаре в жилом доме на улице Янки Купалы никто не пострадал

В Пружанах при пожаре в жилом доме на улице Янки Купалы никто не пострадал

Происшествия
Вчера поздно вечером на центр оперативного управления Пружанского районного отдела по ЧС поступило тревожное сообщение. Со слов звонившего, к нему прибежал сосед и попросил вызвать спасателей, у него горел дом. К месту вызова – город Пружаны улица Янки Купалы – незамедлительно были высланы автоцистерны. По приезду было установлено, что горение происходит и внутри дома, и на кровле. Спасателям понадобилось более получаса чтобы ликвидировать горение полностью. В результате пожара повреждено всё: кровля и перекрытие, внутренняя отдела и имущество. Со слов самого хозяина, пенсионера 1947 года рождения, на момент возникновения пожара он находился на улице, кормил живность. Увидев в окне огонь, он его разбил, но пламя было настолько сильным, что справиться с ним самостоятельно было
Па слядах вышытага “картэжа”: у Пружанах адбыўся парад “Калясак-вышыванак”

Па слядах вышытага “картэжа”: у Пружанах адбыўся парад “Калясак-вышыванак”

Актуально, Молодёжный клуб
Не памылюся, калі скажу, што парад “Калясак-вышыванак”, які праходзіў 3 ліпеня ў рамках святкавання Дня Незалежнасці, стаў сапраўдным упрыгожваннем святочнай праграмы. Хоць непасрэдных удзельнікаў было няшмат: зарэгістравалася ўсяго пяць сем’яў-каманд, аднак пазітыўнага настроя і аптымізму, які яны струменілі, хапіла, каб умомант заразіць шматлікую публіку, якая сабралася ў гэты вечар каля  палацыка.  На адкрыцці парада вядучая мерапрыемства прыгажуня Ганна Солад, якой самой, дарэчы, вельмі пасаваў беларускі строй, трапна заўважыла, што ўсе канкурсанты – прыгажуні матулі, мужныя татулі, шчаслівыя бабулі і вясёлыя дзеткі ў “вышыванках”, аб’яднаныя адзінай метай – адрадзіць, хоць на адзін вечар, наша роднае, аўтэнтычнае беларускае, – гэта годны прыклад для іншых гараджан. 
Закон семьи Защук из Ружан: Уважать и поддерживать выбор ближних

Закон семьи Защук из Ружан: Уважать и поддерживать выбор ближних

Спорт
Сем’і — як адбіткі пальцаў: усе розныя, індывідуальныя. У кожнай сваё ўяўленне аб ідэалах, нормах, традыцыях. Але галоўнае, каб супадалі погляды на пэўныя рэчы ўнутры сям’і. Менавіта так, як мне падалося, у сям’і Зашчук з г.п.Ружаны. Свой маленькі прытулак шчасця яны пабудавалі такім, якім сабе яго ўяўлялі: адкрытым, шчырым, поўным дзіцячых усмешак, дзе паважаюць і падтрымліваюць выбар кожнага члена сям‘і. Больш як праз пятнаццаць гадоў шлюбу Наталля шчыра прызнаецца: за пару гадоў да замужжа не магла нават уявіць сабе, што ў іх з Сашам можа скласціся сям’я. Чаго не скажаш пра галаву сям’і, упартасці якому, відавочна, не займаць. — Справа ў тым, што Саша малодшы за мяне, — тлумачыць жанчына. — З-за розніцы ва ўзросце нашы адносіны я ўсур’ёз не ўспрымала: як кажуць, сустракацца з
Профсоюзные активисты присоединились к акции «Беларусь помнит. Помним каждого»

Профсоюзные активисты присоединились к акции «Беларусь помнит. Помним каждого»

Великая Победа, Новости
Рэспубліканскую акцыю «Беларусь памятае. Памятаем кожнага», якая праходзіла ў гэтыя дні ў рамках святкавання 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў па ўсёй краіне, падтрымалі прафсаюзныя актывісты. Другога ліпеня, напярэдадні Дня Незалежнасці, яны сабраліся і ў Пружанах, каля брацкай магілы на гарадскіх могілках, каб аддаць даніну павагі тым, хто, не шкадуючы жыцця, заваёўваў сваім нашчадкам Вялікую Перамогу. Як звярнула ўвагу старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Таццяна Гаманчук, некаторыя прафсаюзныя лідары прыйшлі на мітынг з дзецьмі. І гэта невыпадкова: падрастаючае пакаленне не павінна забываць гэтую старонку гісторыі сваёй краіны. Напрыклад, самаму маленькаму ўдзельніку акцыі Максіму Верстаку, які прыйшоў са сваёй мамай, усяго два гадкі. Яму
Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь — для нашага дэпутата

Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь — для нашага дэпутата

Новости, Официально
Падчас чарговага пасяджэння Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь быў адзначаны Л.І.Качына, які прадстаўляе там інтарэсы жыхароў нашай выбарчай акругі. На здымку: Л.І.Качына і старшыня Палаты прадстаўнікоў У.П.Андрэйчанка. Дэпутат з’яўляецца членам Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы. За заслугі ў развіцці заканадаўства, парламентарызму і вялікі ўклад у фарміраванне і рэалізацыю сацыяльнай і эканамічнай палітыкі краіны Леанід Іванавіч атрымаў Ганаровую грамату Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Марына ВАКУЛЬСКАЯ
Новая медаль на кителе ветерана…

Новая медаль на кителе ветерана…

Великая Победа, Новости
– Служу Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь! – такімі словамі, у поўным парадным абмундзіраванні сустракае гасцей 92-гадовы ветэран Мікалай Уладзіміравіч Золатаў. – Вы як заўсёды трымаеце строй, Мікалай Уладзіміравіч! З надыходзячым святам Незалежнасці Вас! – з букетам кветак і падарункамі вітае ветэрана сакратар раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Таццяна Іванаўна Капіца. – Здароўя, шчасця і дабрабыту Вам і Вашым дзецям, унукам і праўнукам! Сардэчна дзякуем Вам за ратны подзвіг, за мірнае неба над галавой і радасць жыцця, – віншуе ветэрана старшыня раённага Савета дэпутатаў М.П.Кудравец і таксама ўручае падарункі. Далучаецца да віншаванняў і ваенны камісар раёна І.М.Рапейка: – Дазвольце выканаць давераную мне ганаровую місію – уручыць Вам асабістае п
Рэцэпт на Біс: «Летні пірог» (посны)

Рэцэпт на Біс: «Летні пірог» (посны)

Профессия
Рэцэпт ад пенсіянеркі Надзеі Шаўчэнка. ІНГРЭДЫЕНТЫ Для цеста: вада – 1 шклянка, дрожджы – 1/3 стаграмовага пачка, цукар – 1 шклянка, алей – 0,5 шклянкі, соль – 1 ч.л. (без верху), мука – 3-3,5 шклянкі, ванілін (на смак), Для начынкі: шчаўе, крухмал. Прыгатаванне Разводзім дрожджы ў цёплай вадзе з даданнем 2/3 шклянкі цукру і 1 шклянкі мукі. Даём рошчыне падняцца ў два разы.Дадаём алей, ванілін, соль і яшчэ адну шклянку мукі. Замешваем больш густое цеста. Паступова падсыпаючы астатнюю муку, вымешваем, пакуль цеста не пачне адліпаць ад рук. Яно павінна быць мяккім і эластычным. Даём цесту яшчэ пастаяць і падняцца. Пакуль цеста падымаецца, рыхтуем начынку: шчаўе прамываем, абсушваем сурвэткай, дробна наразаем, перасыпаем крухмалам, каб зеляніна не пусціла сок і не размякчылас
Ровбицкому СДК — 60!

Ровбицкому СДК — 60!

Культура
У той дзень у зале Роўбіцкага сельскага Дома культуры не было дзе яблыку ўпасці. 60-гадовы юбілей адной з найстарэйшых устаноў культуры Пружаншчыны жыхары аграгарадка адзначалі з вялікім размахам. У зале аншлаг, на сцэне — дзясяткі артыстаў, яркія і запальныя нумары, удзячная публіка, якая не шкадавала апладысментаў. Работнікі Дома культуры з задавальненнем сустракалі гасцей. Жадаючых павіншаваць шаноўнага “юбіляра” і ўручыць памятныя падарункі было нямала. Адным з першых віншаваў калектыў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама К.І.Панімаш. — Шэсцьдзясят гадоў — вялікі шлях. За гэтыя гады Роўбіцкі СДК стаў цэнтрам прыцягнення жыхароў усіх узростаў, якія атрымалі магчымасць жыць паўнавартасным і насычаным жыццём. Выдатна, калі ёсць такі гас
Игры, танцы и белые журавлики… Библиотекари района отметили День Независимости

Игры, танцы и белые журавлики… Библиотекари района отметили День Независимости

Актуально, Великая Победа, Культура
Не першы раз я станаўлюся сведкай яркай, насычанай і запамінальнай праграмы, якую ў рамках святкавання Дня Незалежнасці наладжваюць для жыхароў і гасцей горада супрацоўнікі раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы. Сёлетняя імпрэза не стала выключэннем. Белыя папяровыя жураўлікі, выпушчаныя ў неба з паветранымі шарыкамі акурат у той момант, калі міма бібліятэкі праходзіла калона, нечакана ўнеслі ва ўрачыстасць шэсця пяшчотныя ноткі. “Стомлены клін”, дзякуючы моцнаму ветру, затрымаўся на высокім дрэве і нібы “назіраў” зверху за работай тэматычных пляцовак, на кожнай з якіх госці, незалежна ад узросту, маглі знайсці для сябе шмат цікавага. Самыя маленькія чытачы абступілі пляцоўку, наладжаную “жаночым батальёнам” дзіцячай бібліятэкі імя Алены Лось. Тут можна было азнаёміцца з л
В Пружанах отпраздновали День Независимости

В Пружанах отпраздновали День Независимости

Актуально, Новости
Урачыстасці, прысвечаныя Дню Незалежнасці і 75-й гадавіне з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, пачаліся раніцай каля помнікаў і абеліскаў горада, да якіх прадстаўнікі працоўных калектываў ускладалі вянкі і кветкі. Потым усе дэлегацыі рушылі да райвыканкама, адкуль пачыналася ўрачыстае шэсце. У ім, акрамя працоўных дэлегацый, прымалі ўдзел прадстаўнікі ўладных структур раёна, сілавых ведамстваў і школьнікі. Дзеці, якія ўзначальвалі калону, неслі фотаздымкі сваіх родных ветэранаў, якія загінулі на фронце або не дажылі да гэтага святочнага юбілею. Дзеці, якія ўзначальвалі калону, неслі фотаздымкі сваіх родных ветэранаў, якія загінулі на фронце або не дажылі да гэтага святочнага юбілею. Гукі духавога аркестра прыцягвалі ўвагу прахожых, некаторыя з іх