Пятница, 7 августа 2020

Профессия

217 молодых специалистов в этом году прибыли в Пружанский район

217 молодых специалистов в этом году прибыли в Пружанский район

Актуально, Профессия
Падтрымаць у добрых справах і з разуменнем аднесціся да патрэб маладых — такую мэту ставіла кіраўніцтва раёна на сустрэчы з маладымі спецыялістамі. Таму прадстаўнікі органаў дзяржаўнай улады імкнуліся не толькі даведацца пра тое, што найбольш хвалюе маладых людзей, якія толькі прыйшлі ў працоўныя калектывы, але і па магчымасці дапамагчы вырашыць іх праблемы. адчас сустрэчы прысутныя атрымалі шмат карыснай інфармацыі. Пра дасягненні раёна і яго славутасці, дзе ёсць магчымасць не толькі рэалізаваць свой працоўны патэнцыял, але і цудоўна адпачыць, напачатку сустрэчы расказала старшыня раённага Савета дэпутатаў М.В.Сцепанюк. — Часта ад таго, як сустрэнуць на новым працоўным месцы, залежыць далейшы лёс маладога чалавека, — зазначыла Марыя Васільеўна і заклікала ўважлівей ставіцца на п
Учителя из Воронилович высаживают на школьном участке около 7 тысяч цветов и не спешат перебираться в город

Учителя из Воронилович высаживают на школьном участке около 7 тысяч цветов и не спешат перебираться в город

Новости, Профессия
Прыехаць у «чужыя людзі» і стаць сваімі — на жаль, не так лёгка, ды і атрымліваецца не ва ўсіх. Але маладой сям’і Варанко, якая пасялілася ў Варанілавічах дзесяць гадоў таму, удалося дабіцца аўтарытэту сярод вяскоўцаў. Магчыма, мужу і жонцы дапамагла прафесія? Ва ўсе часы настаўнік на сяле — паважаны чалавек. Але, пазнаёміўшыся з гэтай пазітыўнай шматдзетнай сям’ёй, разумееш: справа не толькі ў гэтым... Абодва — і Марыя, і  Міхаіл — раслі ў вёсцы: яна — з Крыніцы, ён — з Хвалава, — таму прывыкаць да сельскага жыцця не прыйшлося. Пераехаўшы ў Варанілавічы, спачатку маладыя настаўнікі жылі на кватэры, а неўзабаве сям’і выдзелілі домік ад мясцовай гаспадаркі. Уладкаваць быт дапамаглі новыя знаёмыя. Сёння, калі жыццё набыло мерны тэмп, Варанко разважаюць, што з Варанілавічамі звязаны, бадай
В Пружанах прошел областной семинар для журналистов: молодой читатель — самый желанный читатель

В Пружанах прошел областной семинар для журналистов: молодой читатель — самый желанный читатель

Новости, Профессия
Творчы семінар для журналістаў дзяржаўных газет вобласці, якія пішуць на маладзёжную тэматыку, у мінулую сераду прайшоў на базе газеты “Раённыя будні”. Адна з праблем, якая зараз асабліва хвалюе калектывы СМІ, — як не толькі захаваць маладзёжную чытацкую аўдыторыю, але і павялічыць колькасць маладых прыхільнікаў друкаванага слова.  Адказ на гэтае хвалюючае пытанне і паспрабавалі даць удзельнікі семінара за своеасаблівым “круглым сталом”. Папярэдне госці азнаёміліся з умовамі працы супрацоўнікаў нашай рэдакцыі, не без цікаўнасці наведалі аб’екты сацыяльнай сферы,  дзейнасць якіх мае непасрэднае  дачыненне да выхавання сучаснай моладзі, баўлення вольнага часу. У прыватнасці, журналісты пабачылі і пачулі, як гэтая работа наладжана ў дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе №2 (Водны і Лядовы палац
В Пружанском РОВД увековечили память погибшего коллеги

В Пружанском РОВД увековечили память погибшего коллеги

Актуально, Профессия
Дзве прычыны сабралі ў мінулы аўторак у райаддзеле міліцыі поўную актавую залу ветэранаў органаў унутраных спраў. Па-першае, 10 лістапада ў нашай краіне адзначаўся Дзень ветэранаў МУС, а па-другое, на сабраныя сродкі ў гэты дзень урачыста адкрывалася мемарыяльная дошка памяці ў гонар іх калегі С.А.Хвашчэўскага. І хаця Сяргей Аркадзьевіч служыў у пружанскай міліцыі яшчэ да пачатку Вялікай Айчыннай вайны, засталіся людзі, якія памятаюць гэтага гераічнага чалавека. Але ведаць пра яго, як зазначыў ветэран міліцыі М.М.Замковіч, павінны і іншыя. Міліцыянер, франтавік, партызан — практычна да любой справы або даручэння С.А. Хвашчэўскі адносіўся адказна і прафесійна. У гады вайны ён трапіў у акружэнне, уліўся ў партызанскі рух, займаў высокія пасады ў злучэнні С.А.Каўпака. Далейшы лёс закінуў С.А
Жить в деревне. Здесь нет лишней суеты

Жить в деревне. Здесь нет лишней суеты

Актуально, Профессия
Традыцыйна героі нашай рубрыкі расказвалі пра свядомы, а не спантанны, выбар сваёй прафесіі. Аднак не для ўсіх лёс можа складвацца так удала, і прыклад В.Ф.Кірушчанкі таму яскравае сведчанне. Васіль Фёдаравіч рос у вясковай сям’і ў Бабруйскім раёне і пасля заканчэння школы меркаваў стаць урачом, жыць у вялікім горадзе. Аднак паступіць у медінстытут яму не ўдалося, і хлопец... вырашыў пайсці ў Віцебскую акадэмію ветэрынарнай медыцыны. Тут пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай, адразу пасля заканчэння навучальнай установы ў 2010 годзе яны стварылі сям’ю і паехалі працаваць па спецыяльнасці. — Даволі часта, адмаўляючыся жыць і працаваць у сельскай мясцовасці, у якасці прычын маладыя людзі называюць нізкія заробкі і адсутнасць перспектыў для кар’ернага росту,— разважае малады спецыяліст.— Мой п
В воскресенье в Беларуси празднуется День автомобилиста и дорожника

В воскресенье в Беларуси празднуется День автомобилиста и дорожника

Актуально, Профессия
Гэта свята нездарма двайное: без працы дарожных служб наўрад ці магчымы святочны настрой у тых, хто па гэтых дарогах ездзіць. І прыемна тое, што  дарожнікі практычна штогод рыхтуюць новыя падарункі аўтамабілістам. Бягучы год не стаў выключэннем: зараз работнікі філіяла ДЭУ-25 вядуць капітальны рамонт дарогі Р78, якая ідзе ад Стараволі на Ваўкавыск. Раней частка гэтага шляху праходзіла па грунтоўцы, стан якой выклікаў нараканні з боку аўтааматараў. Цяпер жа на тых амаль трох кіламетрах да самай мяжы раёна з’явіцца выдатнае асфальтавае пакрыццё. Як абяцае намеснік начальніка ўпраўлення В.У.Каўганка, у будучым годзе работы будуць закончаны. — Каб дарога служыла доўга, мы выкарыстоўваем пры капітальным рамонце толькі сучасныя тэхналогіі,— расказвае Вячаслаў Уладзіміравіч.— Напрыклад,
Судья Николай Репиха: «Слушать сердцем, решать по закону»

Судья Николай Репиха: «Слушать сердцем, решать по закону»

Профессия
Суддзя Пружанскага раёна Мікалай Віктаравіч Рэпіха ў асаблівым прадстаўленні не мае патрэбы. Прысвяціўшага юрыдычнай рабоце на Пружаншчыне больш трыццаці гадоў жыцця, правёўшага тысячы судовых пасяджэнняў, яго, вопытнага юрыста, не ведае хіба толькі выпадковы ў нашым райцэнтры чалавек. Сваю юрыдычную дзейнасць пачынаў натарыусам, быў суддзёй і старшынёй суда. У 2000 годзе Прэзідэнтам нашай краіны яму адзінаму ў нашым раёне была прысвоена кваліфікацыя суддзі першага класа. —Але ж, Мікалай Віктаравіч, суддзёй Вы маглі наогул не стаць… —Фізкультуру і спорт любіў з дзяцінства. Таму пасля заканчэння вясковай школы ў Драгічынскім раёне нават меркаваў паступаць у інстытут фізкультуры. Падкачала здароўе. Але перад тым, як канчаткова вызначыцца з прафесійным выбарам, давялося папрацаваць
Светлана Еремеева: «Успеха без труда не бывает»

Светлана Еремеева: «Успеха без труда не бывает»

Актуально, Новости, Профессия
— Поспех не нараджаецца выпадкова, для гэтага трэба працаваць, — лічыць настаўніца фізікі СШ №5 Святлана Аляксандраўна Ерамеева і настройвае на гэта сваіх вучняў. Вопыт настаўніцы, талент і стараннасць школьнікаў даюць плённыя вынікі. Вучні Святланы Аляксандраўны заўсёды ўдала выступаюць на раённых алімпіядах, маюць дыпломы абласных і рэспубліканскіх этапаў. Напярэдадні Дня настаўніка мы сустрэліся са Святланай Ерамеевай і папрасілі падзяліцца сакрэтамі ўдалага ўзаемадзення з дзецьмі. — У чым сакрэт? — перапытвае Святлана Аляксандраўна. — Адразу і не скажаш… Пэўна, найперш у вучня павінны быць здольнасці. Так, мне вельмі пашанцавала з Андрэем Крыштопікам, які ў 9 класе ўзяў дыплом І ступені абласной алімпіяды, пасля чаго паступіў у ліцэй БДУ. Сёлета ён ужо абараняў гонар ліцэя і п
Ко Дню работников леса: по финской технологии

Ко Дню работников леса: по финской технологии

Профессия
Ружанскае лясніцтва адно з першых, дзе пачалі вырошчваць сеянцы па фінскай тэхналогіі з закрытай каранёвай сістэмай. Каля 12 тысяч саджанцаў елкі еўрапейскай, якія пакуль цягнуцца да сонца ў спецыяльных кантэйнерах, ужо вясной наступнага года папоўняць новыя пасадкі лесу. Такі метад забяспечыць лепшую прыжывальнасць саджанцаў і дазволіць хутчэй зазелянець маладому лесу. Аднак лясніцтва адметна не толькі вырошчваннем традыцыйнай елкі і сасны.  Тут  закладваюцца вытворча-доследныя ўчасткі з такімі культурамі, як клён, дуб, лістоўніца. Толькі вясной гэтага года было пасаджана лясных культур на плошчы 21 гектар. Займаюцца ў лясніцтве і вырошчваннем дэкаратыўных раслін для азелянення тэрыторый. Дарэчы, дэндрапарк лясніцтва, на тэрыторыі якога налічваецца звыш 50 відаў драўнінна-хмызняко-
Репортаж из СШ №5: школьная библиотека станет медиатекой?

Репортаж из СШ №5: школьная библиотека станет медиатекой?

Актуально, Профессия
Сёння бібліятэкары ўсёй краіны прымаюць віншаванні. Справа ў тым, што 15 верасня ў Беларусі штогод адзначаецца Дзень бібліятэк. Пагадзіцеся, маладое пакаленне не так часта наведвае бібліятэкі, бо амаль усю патрэбную інфармацыю моладзь цяпер адшуквае ў інтэрнэце. Добрым выключэннем з гэтай  тэндэнцыі з’яўляюцца школьныя бібліятэкі. І па прыклад далёка хадзіць не трэба.  Бібліятэка ў СШ №5 існуе з дня заснавання гэтай навучальнай установы – з 1990 года. Ля вытокаў яе стварэння стаяла вядомы ў раёне бібліятэкар Марыя Акімаўна Заікіна.  Аб яе плённай працы тут нагадваюць дыпломы, якія акуратна месцяцца на сценах. Цяпер у школьнай бібліятэкі налічваецца каля 800 чытачоў. Прыходзяць сюды па патрэбную літаратуру не толькі вучні, але і педагогі. Абслугоўваюць жа чытачоў дзве работніцы. Адна
12 сентября — День образования Следственного комитета Республики Беларусь

12 сентября — День образования Следственного комитета Республики Беларусь

Актуально, Профессия
Па выніках работы за 2014 год сярод райаадзелаў адпаведнай катэгорыі дзейнасць пружанскіх следчых была прызнана лепшай у вобласці, а іх вопыт — вартым для пераймання. Такое прызнанне калектыў раённага аддзела атрымаў другі год запар, і ўручаны летась кубак лепшаму падраздзяленню зноў застаецца ў Пружанах. Як зазначае начальнік РАСК падпалкоўнік юстыцыі Н.У.Гурская, заслужыць такую ўзнагароду дапамог не толькі прафесіяналізм супрацоўнікаў, але і дакладнае ўзаемадзеянне следчых паміж сабой і з іншымі праваахоўнымі органамі. — Асабліва прыемна адзначыць тое, што наш калектыў пастаянна папаўняецца маладымі кадрамі,— гаворыць Наталля Уладзіміраўна.— Прычым прыходзяць да нас сапраўдныя спецыялісты, якія атрымалі як тэарэтычныя, так і практычныя веды. Напрыклад, Алег Астапчук, які законч
Службы спасения провели на Пружанском озере показательные выступления

Службы спасения провели на Пружанском озере показательные выступления

Новости, Профессия
Самым відовішчным аказаўся майстар-клас ад супрацоўнікаў РАНС, якія прадэманстравалі, як трэба дзейнічаць, калі чалавек тоне.  Знайшлі  дабраахвотніка (зразумела, апранутага ў выратавальную камізэльку), якога потым паспяхова ратавалі на вачах у публікі. Праблема бяспекі на вадзе існуе заўсёды. Асаблівую актуальнасць яна набыла на мінулым тыдні, калі слупок тэрмометра рэзка ўзняўся ўверх, дазволіўшы метэаролагам зарэгістраваць тэмпературныя рэкорды, а гараджанам — ратавацца ад спякоты на гарадскім возеры. Практычныя заняткі супрацоўнікаў РАНС дапоўніла  брыгада «хуткай дапамогі» ЦРБ. Медыкі і выратавальнікі не проста паказалі на ўмоўных пацярпелых, але і даходліва растлумачылі, як трэба аказваць даўрачэбную дапамогу, як дзейнічаць, каб выратаваць чалавека. Найбольш цікаўныя гледачы нават
9 августа — День строителя. Фоторепортаж из ПМК-21

9 августа — День строителя. Фоторепортаж из ПМК-21

Профессия
ПМК-21 — адно з буйнейшых у раёне будаўнічых прадпрыемстваў. І не толькі па колькасці работнікаў, але і па машынна-трактарным парку. Аднак тэхніка застаецца мёртвай без чалавечых рук. Як зазначае начальнік арганізацыі В.С.Лук’янчук, эфектыўнае вырашэнне кадравага пытання ў многім вызначае перспектывы будаўнічай галіны раёна. Сёлета адметнасць працы работнікаў ПМК-21 заключаецца ў тым, што больш даводзіцца працаваць па-за межамі раёна. Далёкія паездкі ўскладнілі працу, і вытрымліваюць напружаны рэжым не ўсе. Аднак, нягледзячы на пэўныя цяжкасці, нашы  будаўнікі выконваюць пастаўленыя задачы дастойна. Ды і аўтарытэт прадпрыемства абавязвае: аб’екты, на якіх можна паставіць шыльду «Пабудавана ПМК-21», вызначаюцца якасцю. У «скарбонцы» калектыву механізаванай калоны — узведзеныя па праграме л
2 августа — День железнодорожника. На станции «Оранчицы» новый начальник

2 августа — День железнодорожника. На станции «Оранчицы» новый начальник

Профессия
З пачатку бягучага года калектыў чыгуначнай станцыі Аранчыцы ўзначаліў П.М.Бабіч. Праўда, тут ён не навічок: менавіта ў Аранчыцах рабіў свае першыя працоўныя крокі. Потым былі накіраванні на іншыя станцыі практычна па ўсёй даўжыні чыгункі Брэст-Баранавічы. Як адзначае Павел Міхайлавіч, ён рады, што было наканавана вярнуцца і ўзначаліць адну з самых прыкметных станцый гэтага адрэзку чыгункі. Па-першае, вызначаецца станцыя Аранчыцы запатрабаванасцю ў пасажыраў. Таму тут пастаянна ўдасканальваецца сэрвіс. Напрыклад, можна ўжо набываць білеты з дапамогай пластыкавых картак. Вывучаецца магчымасць стварэння зоны бесправаднога доступу ў інтэрнэт. Па-другое, сам калектыў, які мае высокі прафесійны ўзровень, бездакорна адносіцца да сваіх абавязкаў. А выдатны падбор кадраў, калі поруч працуюць
Милиционер, спортсмен и хороший семьянин. Знакомьтесь — Андрей Жук

Милиционер, спортсмен и хороший семьянин. Знакомьтесь — Андрей Жук

Профессия
Малады і перспектыўны — вось які выгляд, на маю думку павінен мець беларускі міліцыянер, каб забяспечваць насельніцтву мірнае і спакойнае жыццё. Адным з такіх сапраўды ўзорных супрацоўнікаў Пружанскага РАУС з’яўляецца Андрэй Валер’евіч Жук, участковы інспектар. Старшы лейтэнант міліцыі з ахвотай пагадзіўся падзяліцца сакрэтамі сваёй справы. — Па праўдзе кажучы, я не марыў стаць міліцыянерам. Паступіў у БрДУ імя Пушкіна на факультэт фізічнага выхавання, які скончыў у 2010 годзе. Аднак яшчэ да таго, як пачаў вучыцца,  пастаянна ездзіў на турзлёты на Паперню, удзельнічаў у спаборніцтвах па валейболе і футболе за Пружанскі райаддзел міліцыі. І вось аднойчы мне прапанавалі службу ў міліцыі. І я пагадзіўся. Самае прыемнае, што гэта ніяк не перашкодзіла майму захапленню спортам. Прац