Понедельник, 9 декабря 2019

Профессия

Звездным был уходящий год для механизатора ОАО «Журавлиное» Александра Барана

Звездным был уходящий год для механизатора ОАО «Журавлиное» Александра Барана

Профессия, Сельское хозяйство
Летам вёска прачынаецца рана. Разам з першымі пеўнямі бацькі былі ўжо на нагах і ішлі завіхацца па гаспадарцы. Бацька накіроўваўся на працу першы, бо працаваў механізатарам. Потым збіралася маці, якая шчыравала ў паляводстве. Маленькі Сашка заставаўся пад наглядам трох старэйшых сясцёр. Адразу за Клепачамі раскінула свае ўладанні вялікае балота, якому, здавалася, няма ні канца ні краю. Вясной і летам над ім вісела сіняя смуга. Такі малюнак і цяпер часта паўстае перад вачамі механізатара ААТ «Жураўлінае» Аляксандра Міхайлавіча Барана. У ДЗЯЦІНСТВЕ галоўным захапленнем хлопчыка была тэхніка. Ён цэлымі гадзінамі мог назіраць за тым, як пасля праходу трактара з плугам за ім цягнулася чорная палоска раллі. А якім шчасцем свяціліся вочы, калі бацька дазваляў пасядзець у кабіне трактара і прае
17 декабря – День белорусского кино

17 декабря – День белорусского кино

Актуально, Культура, Профессия
Чароўны прамень у поўнай цемры — і на белым экране пачынаюць рухацца людзі. Часта, седзячы ў зале кінатэатра, паглядаў на маленькае акенца, адкуль біў яркі прамень кінапраектара. Дзейства здавалася цудам, а той, хто яго ствараў,— сапраўдным чараўніком. Аказалася, што так у дзяцінстве думала і Жана Уладзіміраўна Зяйрук, кінамеханік кінатэатра «Спадарожнік».— Памятаю, як у Кобрыне, паблізу ад якога я жыла ў дзяцінстве, пабудавалі новы кінатэатр. І ў кожную вольную га-дзіну мы з сяброўкамі бегалі ў кіно. Пасля школы я вырашыла паступаць у Івацэвіцкае вучылішча, дзе тады рыхтавалі кінамеханікаў. Пасля заканчэння вучылішча выйшла замуж і прыехала ў Пружаны. — Мне здавалася, што гэта мужчынская спецыяльнасць, тут патрэбны чыста тэхнічны склад розуму. — Ведаеце, за сваю практыку мужчын-
Райотдел по чрезвычайным ситуациям организовал экскурсию в Минск для пружанских школьников

Райотдел по чрезвычайным ситуациям организовал экскурсию в Минск для пружанских школьников

Молодёжный клуб, Новости, Профессия
Цікавую экскурсію арганізавала кіраўніцтва райаддзела па надзвычайных сітуацыях для школьнікаў раёна, якія прымалі актыўны ўдзел у мерапрыемствах па лініі МНС. У цэнтры ўвагі апынуўся Мінскі камандна-інжынерны інстытут. Вучні старэйшых класаў наведалі казармы курсантаў, азнаёміліся з умовамі пражывання і вучобы, пабывалі ў музеі інстытута, папрацавалі з сучаснымі тэхнічнымі сродкамі навучання. Таксама паўдзельнічалі ў практычнай трэніроўцы па тушэнні віртуальнага пажару. Акрамя таго экскурсанты наведалі пажарную аварыйна-выратавальную часць, дзе паглядзелі, як неабходна рэагаваць на трывожны выклік. Шмат гісторый расказалі ім супрацоўнікі рэспубліканскага музея МНС. Нягледзячы на насычанасць экскурсійнай праграмы, арганізатары знайшлі час паказаць пружанскім школьнікам і славутасці
31 октября – День автомобилиста и дорожника

31 октября – День автомобилиста и дорожника

Актуально, Профессия
Без людзей, якія ў апошнюю нядзелю кастрычніка адзначаюць сваё прафесійнае свята — Дзень аўтамабіліста і дарожніка, — ужо не ўяўляецца сучаснае жыццё. Настолькі важнае месца транспартныя сродкі займаюць ў нашай паўсядзённасці. І да аўтадарожнай галіны, па сутнасці, мае дачыненне кожны чалавек: адны ездзяць на сваім аўто па дарогах, якія будуюцца і абслугоўваюцца адпаведнымі службамі, другія з’яўляюцца пасажырамі грамадскага аўтатранспарту... Камфартабельнымі паездкі жыхароў Пружаншчыны робіць філіял ААТ «Брэстаблаўтатранс» «Аўтапарк №11». Напярэдадні прафесійнага свята наша гутарка з яго дырэктарам  А.П.ВАКУЛЬЧЫКАМ. — Анатоль Пятровіч, з якімі вынікамі прадпрыемства ўвайшло ў апошні квартал года? — Сёлета аўтапарк дасягнуў нядрэнных вынікаў па ўсіх асноўных прагнозных паказчыках, як
Игорь Хамета снова выбран председателем общественного объединения «Белорусское товарищество инвалидов по зрению» в Пружанах

Игорь Хамета снова выбран председателем общественного объединения «Белорусское товарищество инвалидов по зрению» в Пружанах

Актуально, Здоровье, Профессия
Днямі ў раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства інвалідаў па зроку” прайшоў справаздачна-выбарны сход. Пры разглядзе пытання аб выбранні старшыні арганізацыі давер зноў быў аказаны Ігару Міхайлавічу Хамеце. І не дзіўна. Сёння  на ўліку ў арганізацыі 107 чалавек, кожны з якіх можа сказаць добрае слова ў адрас свайго кіраўніка. Гэты чалавек прымае ўдзел у жыцці ўсіх сваіх падапечных, а, здараецца,  дапамагае перажыць і трагедыі. Жыццё Сяргея Залогі раздзялілася на “да” і “пасля” аварыі, у выніку якой ён страціў зрок. Першым сябрам у жыцці “пасля” для маладога хлопца стаў Ігар Хамета. Менавіта дзякуючы яго намаганням сям’я Сяргея атрымала двухпакаёвую кватэру  з сацыяльнага фонду, якую выдзеліў райвыканкам. Дарэчы, Ігар Міхайлавіч не адзіны, хто дапамог Сяргею з’а
Мир увлечений: от витражей становится светлей.

Мир увлечений: от витражей становится светлей.

Культура, Профессия
У адной са старадаўніх кніг я прачытала, што калі чалавек глядзіць наперад, Бог здымае з яго далоні прадвызначаны пры нараджэнні лёс. І аддае жыццё ў яго асабістыя рукі: маўляў, будуй яго сам, як хочаш і можаш! Галоўнае ў гэтым выпадку — знайсці тую справу, якая будзе прыносіць табе задавальненне і дзеля якой ты гатовы працаваць нават бясплатна... Я ЎСПОМНІЛА пра гэта, калі сустрэлася з Людмілай Андросавай. Спачатку на рынку ў Пружанах, а потым — у яе ўтульнай кватэры ў шматпавярховым доме ў Новых Засімавічах. Найперш жанчына прыцягнула мяне сваім некалькі незвычайным для Пружан заняткам: ужо шмат гадоў яна займаецца вырабам ветражоў. Прайсці міма апраўленых у рамкі шклінак, падобных на рознакаляровыя «райскія» птушкі, было немагчыма. Побач спыніліся такія ж зацікаўленыя творчасцю жанч
Президент наградил наших земляков орденом и медалями

Президент наградил наших земляков орденом и медалями

Новости, Профессия
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 верасня 2010г. №474 за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм узнагароджаны: ордэнам “За службу Радзіме” ІІ ступені ПАЦЯЮК Юрый Міхайлавіч — намеснік камандзіра 181-й баявой верталётнай базы, палкоўнік; медалём “За працоўныя заслугі” ГРЫЦУК Зоя Мікалаеўна —прараб Пружанскага ўчастка ДУСБП “Бярозаўская СПМК-22”; КУБІК Аляксей Мікалаевіч — прараб ААТ “Брэстрэстаўрацыя”; ЛУК’ЯНЧУК Васіль Сцяпанавіч — начальнік ДУБП “Пружанская ПМК-21”; МЯЗГА Міхаіл Аркадзьевіч —газазваршчык Пружанскага ўчастка ДУСБП “Брэсцкая СПМК-9”.
20 сентября – День работников леса

20 сентября – День работников леса

Актуально, Профессия, Экология
У лясгасе працуюць 8 маладых спецыялістаў. У мэтах іх замацавання на прадпрыемстве распрацавана праграма паляпшэння жыллёвых умоў. Згодна з ёю плануецца як будаўніцтва жылля на сяле, так і капітальны рамонт бязгасных домікаў. Разлічана праграма да 2015 года. Цяпер чатыры студэнты навучаюцца ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце за кошт прад-прыемства. Праграма тычыцца таксама і іх, бо ўсе яны хутка будуць працаваць у лясгасе. Пасля заканчэння тэхналагічнага ўніверсітэта Аляксандр Казлоўскі быў накіраваны на работу ў Міхалінскае лясніцтва. Ужо чатыры месяцы як ён працуе тут памочнікам ляснічага. Людміла Макарэвіч задаволена: юнак адносіцца да даручанай справы сур’ёзна і адказна. Нядаўна яму выдалі для работы матацыкл. — Праца падабаецца?— спыталіся мы ў Аляксандра.
Пружанские пожарные провели учения со школьниками

Пружанские пожарные провели учения со школьниками

Актуально, Молодёжный клуб, Профессия
Традыцыйна над адной з аздараўленчых змен у дзіцячых лагерах шэфства бяруць супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях. Сёлета выбар выпаў на чацвёртую змену летніка на базе Рудніцкай школы. «Гарачая дзявятка» — так называўся атрад — аб’яднала дзяцей не толькі з Пружанскага, але і Бярозаўскага, Баранавіцкага раёнаў і Брэста. Спецыяльна для іх была распрацавана праграма мерапрыемстваў, накіраваная на прапаганду пажарнай бяспекі. На працягу ўсёй змены праводзіліся спаборніцтвы, конкурсы малюнкаў на зададзеную тэму. Перад дзецьмі з тлумачальнымі лекцыямі выступалі супрацоўнікі РАНС. Найбольш запамінальнымі для дзятвы сталі конкурс на апрананне баявога адзення, пажарная эстафета і начныя трэніроўкі. Дарэчы, у спаборніцтвах лепшымі сталі дзяўчынкі, аднак без падарункаў ад арганізат
Туристические тропы:  как учительница из Полонска детей в Крым возила

Туристические тропы: как учительница из Полонска детей в Крым возила

Актуально, Молодёжный клуб, Профессия, Спорт
Толькі лянівы не зведаў хаця б раз у сваім жыцці рамантыкі сапраўдных турыстычных паходаў. Ежа з водарам дымку, начлег у палатках, вячэрнія пася-дзелкі ля кастра пад перазвон гітарных струнаў... Што можа быць лепш? Што пакіне больш яскравыя ўспаміны? Безумоўна, заўзятыя прыхільнікі спартыўнага турызму застаюцца ў «плюсе»: яны могуць пабываць у гарах, на марскіх узбярэжжах, наведаць цікавыя месцы без дапамогі тураператараў і атрымаць пры гэтым намнога больш уражанняў і ўспамінаў. Асабіста я ў гэтым канчаткова пераканалася падчас сустрэчы з Надзеяй УЛАСКО, настаўніцай Поланскай базавай школы, турысткай са стажам. Невычэрпны свет вандровак Надзея Мікалаеўна адкрыла для сябе больш 20 гадоў таму, калі ў Ружанах з’явілася станцыя турызму. І яе першы дырэктар Аляксандр Васільевіч Баранаў
Ко дню строителя: ПМК-21

Ко дню строителя: ПМК-21

Актуально, Профессия
ПМК-21 — адно з буйнейшых у раёне будаўнічых прадпрыемстваў. І не толькі па колькасці работнікаў, але і па машынна-трактарным парку. Аднак тэхніка застаецца мёртвай без чалавечых рук. І, як зазначае дырэктар арганізацыі В.С.Лук’янчук, цяпер трэба ўсю ўвагу сканцэнтраваць на кадравым пытанні. — Сёлета мы яшчэ набываем дадатковых будаўнічых агрэгатаў на суму каля чатырох мільярдаў рублёў,— расказвае Васіль Сцяпанавіч.— Гэта вялікія капіталаўкладанні, і яны павінны прыносіць сваю карысць прадпрыемству. Таму нам неабходны людзі, якія здолеюць на такой тэхніцы працаваць. — Што зараз уяўляе калектыў ПМК-21? — За некалькі апошніх гадоў наш калектыў значна амаладзіўся. Так, пэўная рызыка ёсць, калі большасць работнікаў маюць невялікі стаж работы — звыш 100 чалавек працуюць у нас да аднаго
Спустя 30 лет  вернулись в юностью выпускники совхоза-техникума

Спустя 30 лет вернулись в юностью выпускники совхоза-техникума

Профессия, Сельское хозяйство
30-годдзе Маскоўскай Алімпіяды для выпускнікоў аддзялення механізацыі сельскай гаспадаркі Пружанскага саўгаса-тэхнікума (група 58) супала з 30-годдзем заканчэння імі навучальнай установы. ПРАХОЖЫЯ на вуліцы Маякоўскага 17 ліпеня сталі сведкамі неардынарных паводзін самавітых мужчын, якія  кідаліся адзін аднаму ў абдымкі. Не дзіўна: сярод іх былі і такія, хто не бачыўся на працягу ўсіх гэтых 30 гадоў.  Нямала намаганняў прыйшлося прыкласці запрошаным на сустрэчу былым выкладчыкам, каб у сталых мужчынах пазнаць тагачасных Ваню, Пецю, Дзіму... Экскурсія па навучальных аўдыторыях, кабінетах, лабараторыях, майстэрнях узмацніла настальгічныя пачуцці па далёкіх часах, якія кавалі з 15-гадовых вясковых хлапчукоў годных  мужчын, добрых спецыялістаў. Працягам сустрэчы стаў своеасаблівы «кругл
1 августа — День железнодорожника

1 августа — День железнодорожника

Актуально, Профессия
Міма чыгуначнага вакзала, натужліва пастукваючы коламі, праходзяць саставы. Жаночы голас аб’яўляе аб прыбыцці чарговага цягніка... Прыклад добрасумленных адносін да сваіх абавязкаў паказвае дзяжурная Марыя Арбузава (на здымку), якая працуе на станцыі больш як 30 гадоў. Абвесткі аб адпраўленні цягнікоў — гэта мізэр у моры ўсёй яе работы. Акрамя таго, дзяжурны па станцыі кіруе рухам паяздоў: пераводзіць стрэлкі, падае грузы, выцягвае паражнякі, распараджаецца пагрузкай і выгрузкай саставаў... — Нягледзячы на вялікі груз адказнасці, які ўскладаецца на мае плечы, я нават у свой першы рабочы дзень не адчувала боязі, — гаворыць Марыя Паўлаўна. Застаць намесніка начальніка станцыі Аранчыцы Валерыя Саўчука на месцы аказалася не так і проста: на чыгунцы ў кожнага спраў шмат. Хіба што толькі
Лучший продавец области работает в магазине «Полевой»

Лучший продавец области работает в магазине «Полевой»

Новости, Профессия
Чатыры гады назад работнікі магазіна «Палявы» занялі першае месца на абласным конкурсе «Лепшы па прафесіі», які штогод праводзіцца сярод прадаўцоў спажывецкай кааперацыі Брэстчыны. Некалькі гадоў паўтарыць гэтае дасягненне не ўдавалася, хаця пружанскія кандыдаты і траплялі ў прызавую тройку. Але нядаўна на аналагічным конкурсе (ён праводзіўся два тыдні таму) зноў названа лепшай па прафесіі сярод прадаўцоў харчовых тавараў прадавец магазіна «Палявы» Вольга Насытка (на здымку). За што і атрымала  адпаведны дыплом. Ален Сідарэнка.
Степан Адамчук встретил 80-летие за рычагами экскаватора

Степан Адамчук встретил 80-летие за рычагами экскаватора

Актуально, Профессия
Сцяпан Міхайлавіч Адамчук ¬— чалавек-легенда. У свае восемдзесят гадоў ён працягвае працаваць машыністам экскаватара ў ДУВП «Пружанскае ПМС» на старэнькім экскаватары-драглайне ЭО-4112. Пра гісторыю асушэння балот на Пружаншчыне дакладней за ўсіх можа расказаць менавіта Сцяпан Міхайлавіч. З непасрэдным удзелам меліяратара на месцы былых непраходных балот пракладзены прамыя стужкі каналаў. Экскаватаршчык і цяпер памятае ўсё да драбніц. Хутка споўніцца паўстагоддзя, як Адамчук каўшом экскаватара пачаў адлік кіламетражу сваіх каналаў у нашым раёне. А да гэтага ж была яшчэ праца на меліярацыйных аб’ектах Кобрынскага і Брэсцкага раёнаў. Агульны стаж работы Сцяпана Міхайлавіча налічвае 55 гадоў. Колькі за гэты час пракладзена каналаў, ён спецыяльна не падлічваў. «Глубанец», «Дзікі Нікар»,