Четверг, 9 июля 2020

Профессия

27 марта — День работников бытового обслуживания населения и жилищно-коммунального хозяйства

27 марта — День работников бытового обслуживания населения и жилищно-коммунального хозяйства

Актуально, Профессия
Калектыў энергетычнай службы КУВП «Камунальнік» кожны дзень забяспечаны работай. — Увогуле, стараемся працаваць на папярэджанне аварыйных сітуацый, — гаворыць галоўны энергетык В.Б.Саўко. — Але, акрамя рамонту і абслугоўвання электраабсталявання, вулічнага асвятлення, брыгада выконвае мантажныя работы. Прычым не толькі на сваіх аб’ектах, але і па дагаворах падраду. Выконвалі, напрыклад, электрыфікацыю дзіцячага садка ў Лінове, замянялі кабелі пасля капітальнага рамонту дома №5 па вуліцы Чырвонаармейскай у Пружанах, падводзілі электрычнасць да станцыі абезжалезвання ў Белавусаўшчыне. Валерый Саўко працуе ў камунальнай галіне з 1994 года: тут яго працоўны шлях пачынаўся з пасады электраманцёра. Спецыяліст з дыпломам Беларускага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта зарэкамендаваў сябе з
ФАП в Белоусовщине признан лучшим в республике

ФАП в Белоусовщине признан лучшим в республике

Актуально, Новости, Профессия
Паўтара года старання хапіла маладой загадчыцы, каб ФАП пад яе кіраўніцтвам стаў лепшым у рэспубліцы. Запал маладога спецыяліста Ірыны Шчэрба вопытныя медыкі заўважылі адразу, як толькі яна прыйшла на працу ў Пружанскую ЦРБ. А нехта, гледзячы на гэтую актыўную і надзвычай старанную дзяўчыну, нават зазначыў: “Яна яшчэ сябе пакажа!”. Так і здарылася. Мінуў толькі год, як Белавусаўшчынскі ФАП пад кіраўніцтвам Ірыны Віктараўны быў прызнаны лепшым у вобласці, а неўзабаве — і ў рэспубліцы. — І ўсё ж, як удалося дасягнуць такога імгненнага прафесійнага ўзлёту? — Пасля заканчэння Слонімскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа, — расказвае Ірына, — на працу мяне размеркавалі на малую радзіму – Пружаншчыну. І амаль што адразу ўручылі ключы ад фельчарска-акушэрскага пункта ў в.Белавусаўшчын
Преподаватель ДШИ Инесса Головницкая об успехах и достижениях: «Нужно слушать и слышать»

Преподаватель ДШИ Инесса Головницкая об успехах и достижениях: «Нужно слушать и слышать»

Актуально, Профессия
Калі меркаваць па дасягненнях вучняў, настаўніца Пружанскай дзіцячай школы мастацтваў Інэса Васільеўна Галаўніцкая лічыцца адной з самых паспяховых. Хаця сама жанчына тлумачыць такую выніковасць проста — адданасцю музыцы ў цэлым і ігры на домры — у прыватнасці. — Але ж са сваёй музычнай перавагай Вы вызначыліся не адразу? — Сапраўды, спачатку, як і сяброўкі, я паступіла ў клас фартэпіяна. Аднак пасля году заняткаў вымушана была іх завяршыць па прычыне адсутнасці грошай у бацькоў на музычны інструмент. Пасля я вучылася ігры на акардэоне і зноў мела той жа вынік… Толькі калі мой выбар спыніўся на домры і мама даведалася, што гэты інструмент каштуе восем з паловай савецкіх рублёў, дала згоду на вучобу. Тады прэстыжна было вучыцца музыцы. З нашага, напрыклад, класа (а я вучылася ў СШ №2)
Доктор из Клепачей Ольга Шенюк: «Ищите интересную работу!»

Доктор из Клепачей Ольга Шенюк: «Ищите интересную работу!»

Актуально, Новости, Профессия
Пры выбары месца працы ўвага звяртаецца на прапануемую аплату, наяўнасць жылля, лепш, канешне, са зручнасцямі. Гэтыя і іншыя перавагі для Вольгі Аляксандраўны Шанюк маюць другаснае значэнне. Дзяўчына кажа, што з задавальненнем будзе працаваць у любым месцы, толькі б работа была разнастайнай і цікавай. Прафесійны выбар зрабіла па прыкладу маці, якая працуе ў Магілявецкай бальніцы. Пасля заканчэння медыцынскага ўніверсітэта трапіла на родную Пружаншчыну. — Спачатку сказалі, што працаваць буду ў Хараве, але потым накіравалі ў Клепачы,— расказвае загадчыца Кляпацкай амбулаторыі В.А.Шанюк. У аграгарадок малады спецыяліст прыехала з мужам, хаця той пакуль сумняваецца, што працаваць тут яму будзе цікава, і ездзіць на работу ў райцэнтр. Як расказвае Вольга Аляксандраўна, калі вучылася
4 марта — День милиции. К празднику мы подготовили интервью с новым начальником и фоторепортаж

4 марта — День милиции. К празднику мы подготовили интервью с новым начальником и фоторепортаж

Новости, Профессия
Напрыканцы мінулага года раённы аддзел унутраных спраў узначаліў палкоўнік А.В.ГУК, якому не трэба было знаёміцца з асаблівасцямі службы ў Пружанах, бо менавіта тут пачынаўся яго шлях у праваахоўныя органы. Але цяпер ён адказвае за работу не асобнага падраздзялення, а ўсёй пружанскай міліцыі. — Аляксандр Васільевіч, на Ваш погляд, ці можна назваць дзейнасць пружанскай міліцыі паспяховай у сэнсе абароны правоў і інтарэсаў грамадзян? У чым бачыце рэзервы для далейшага ўдасканалення? — Ацэньваючы вынікі за мінулы год, адзначу, што ў дзейнасці супрацоўнікаў праваахоўных органаў ёсць устойлівая станоўчая дынаміка. Мяркуйце самі: згодна з леташняй статыстыкай, колькасць крымінальных спраў і зарэгістраваных супрацьпраўных дзеянняў павялічылася, але, калі аналізаваць у разрэзе, то прырост да
Начальник райотдела Следственного комитета Наталья Гурская: «Фильмы о людях в погонах не соответствует действительности»

Начальник райотдела Следственного комитета Наталья Гурская: «Фильмы о людях в погонах не соответствует действительности»

Актуально, Профессия
Начальнік райаддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Н.У.Гурская  больш за чвэрць стагоддзя носіць форму. Неаднаразова яе службовая дзейнасць адзначалася рознымі ўзнагародамі, у тым ліку медалямі «За бездакорную службу» ІІІ і ІІ ступеняў. Сёлета Наталля Уладзіміраўна была ўзнагароджана нагрудным знакам выдатніка Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь «За заслугі», які ўручаецца старшынёй Камітэта супрацоўнікам за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, забеспячэнне законнасці і захаванне інтарэсаў грамадства і дзяржавы. І хаця сама начальнік райаддзела лічыць гэту ўзнагароду  заслугай усяго калектыву, зразумела, без прафесіянальных адносінаў да ўскладзеных на яе плечы абавязкаў гэтага не было б. — Памятаю свой пачатак работы ў органах расследавання, калі больш вопытны супрацоўнік па
Специальный репортаж ко Дню защитников Отечества с погранзаставы «Хвойники»

Специальный репортаж ко Дню защитников Отечества с погранзаставы «Хвойники»

Новости, Профессия
Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны мы пабывалі на заставе «Хвойнікі». Пра тое, як нала-джана ахова межаў нашай краіны, як праходзіць служба вайскоўцаў і многае іншае, у нашым рэпартажы. Дабрацца да пагранічнай заставы «Хвойнікі» не так проста. Ад цывільнага жыцця гэты рэжымны аб’ект аддзяляе не толькі плот з аднаго боку і пагранічная паласа з другога: застава размясцілася сярод векавых пушчанскіх дрэў — белавежскай запаведнай тэрыторыі, трапіць на якую можна толькі па пропуску. Апынуўшыся за шлагбаўмам у Белым Ляску, больш дзесяці кіламетраў едзем у глыб лесу, яшчэ некалькі кіламетраў — па разбітай вялікагрузнай тэхнікай бездаражы на пагранічным «УАЗіку». Ну, вось мы і на месцы! Дзён  адчыненых дзвярэй тут не бывае Застава непадалёку вёскі Хвойнік была створана напрыканцы 1960-х гад
Заместитель начальника МТК «Мурава»: «В деревне безработным может быть только ленивый»

Заместитель начальника МТК «Мурава»: «В деревне безработным может быть только ленивый»

Актуально, Профессия, Сельское хозяйство
Лёс чалавека напамінае мазаіку, кожны элемент  якой іграе адметную ролю для цэлага малюнка. Вызначальным момантам можа быць любы крок — ад паспяваемасці за школьнай партай да спазнення на цягнік або аўтобус. Для Васіля Дрыка такім вызначальным фактарам стала жыццё ў вёсцы, прыклад бацькоў, якія працавалі на зямлі. Таму пасля школы хлопец адразу вырашыў паступаць у Гродзенскі сельскагаспадарчы ўніверсітэт. Пасля яго заканчэння, як прызнаецца Васіль Васільевіч, быў такі перыяд, калі пашкадаваў аб выбары і нават думаў вучыцца новай прафесіі. — Так склалася, што разам з жонкай, з якой мы пазнаёміліся на студэнцкіх занятках, накіраваліся на працу на маю радзіму, на Кобрыншчыну,— успамінае Васіль Васільевіч.— Але там давялося адчуць на сабе, чаму моладзь неахвотна ідзе працаваць у сельс
Работа без ошибок. О своей профессии рассказал мастер по ремонту и обслуживанию высоковольтных линий  Александр Романовский

Работа без ошибок. О своей профессии рассказал мастер по ремонту и обслуживанию высоковольтных линий Александр Романовский

Актуально, Профессия
Мінулае лета выдалася для калектыву Пружанскіх электрасетак надзвычай напружаным: гарачае надвор’е і парывісты вецер перыядычна стваралі аварыйную пагрозу і дабаўлялі работы рамонтным брыгадам. Але энергетыкі справіліся з выклікамі прыроды годна, а за добрасумленнае выкананне сваіх абавязкаў шэраг супрацоўнікаў напрыканцы года былі адзначаны райвыканкамам і абласным кіраўніцтвам. У ліку лепшых названы і майстар па рамонце і абслугоўванні высакавольтных ліній А.М.Раманоўскі. — Аляксандр Мікалаевіч, з чаго пачаўся Ваш шлях у раённую энергетычную сістэму? — Пасля заканчэння школы паступіў у Пружанскі аграрна-тэхнічны каледж, потым — армія, пасля якой закончыў Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці інжынер-энергетык. І з 2005 года працую ў Пружанскіх электрасетках.
Петр Лиш: «Родина» — это моя родина»

Петр Лиш: «Родина» — это моя родина»

Актуально, Профессия, Сельское хозяйство
Пачатак бягучага года для дырэктара ААТ "Радзіма" П.М. Ліша знамянальны ўдвайне: у студзені ён адзначыць 25-гадовы юбілей кіраўніцтва гаспадаркай, а ў сакавіку -- сваё 65-годдзе. Нагода для размовы больш чым значная. — Пётр Міхайлавіч, Ваша працоўная біяграфія пачынае адлік таксама з працы ў калгасе “Радзіма”? — Я – мясцовы, з вёскі Масявічы. Пачынаў сваю працоўную дзейнасць у нашым калгасе брыгадзірам паляводчай брыгады. Адначасова завочна вучыўся у Смілавіцкім сельскагаспадарчым тэхнікуме. А затым была вучоба ў партшколе і партыйная работа. Сакратаром партарганізацыі саўгаса “Савецкі” быў з 1981 па 1987 год. Затым некалькі гадоў узначальваў Мокраўскі сельвыканкам, пакуль у 1991 годзе мяне не абралі старшынёй калгаса “Радзіма”. З той пары, сапраўды, неяк непрыкметна прайшло 25 гадо
Новогодняя ночь для пружанских пожарных

Новогодняя ночь для пружанских пожарных

Актуально, Профессия
Пяць гадзін раніцы першага студзеня 2016 года. Многія жыхары раёна бачаць дзясяты сон пасля навагодніх феерверкаў, звону бакалаў з шампанскім і песень «блакітных агеньчыкаў» па тэлевізары. — Дзяжурны райаддзела па надзвычайных сітуацыях слухае. — Хутчэй прыязджайце, у Новых Засімавічах гарыць пяціпавярховы дом... З такога трывожнага  выкліку пачаўся новы год для пажарнай змены пад кіраўніцтвам начальніка Міхаіла Уладзіміравіча Куксы. Праз некалькі мінут на месца здарэння выехалі некалькі падраздзяленняў, якія адразу прыступілі да тушэння пажару. У службе маладога начальніка змены такі выпадак быў упершыню, але ён не разгубіўся і пачаў расстаўляць падначаленых па асноўных кропках. — Першым чынам мы прыступілі да эвакуацыі людзей,— успамінае Міхаіл Уладзіміравіч.— Агонь разгул
Диспетчер должен реагировать оперативно. 19 января — День спасателя

Диспетчер должен реагировать оперативно. 19 января — День спасателя

Новости, Профессия
Пяць гадоў таму ў раёне быў створаны цэнтр аператыўнага кіравання, які звязаў усе экстраныя службы з адным трывожным нумарам «112». Як расказвае дыспетчар ЦАК В.М.Канавалік, раней атрыманая на «101» інфармацыя аб здарэнні таксама перадавалася па інстанцыях, але зараз гэта адбываецца больш аператыўна, дазваляючы эканоміць каштоўны час на рэагаванне. — Дзяжурны райаддзела міліцыі. На вуліцы Свабоды састарэлая жанчына не можа выйсці з кватэры з-за сапсаванага дзвярнога замка. — Накіроўваю падраздзяленне на аказанне дапамогі, яны прыбудуць праз некалькі мінут... — Знаходзімся на месцы, чалавек дэблакіраваны, медыцынская дапамога не патрабуецца. — Адбой трывогі, вяртайцеся на базу. Падобных выклікаў за змену, якая доўжыцца 24 гадзіны, дыспетчару даводзіцца рэгістраваць паўсотні н
70 лет исполнилось 210 авиационному полигону Военно-воздушных сил и войск противовоздушной обороны

70 лет исполнилось 210 авиационному полигону Военно-воздушных сил и войск противовоздушной обороны

Актуально, Профессия, Ружанские мотивы
Учора 70-годдзе з дня свайго ўтварэння адзначыў 210 авіяцыйны палігон Ваенна-Паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны, які знаходзіцца побач з г.п.Ружаны. Пра дзень сённяшні вайсковай часці расказвае начальнік палігона падпалкоўнік В.А.Жамайдук. — Размешчаны на тэрыторыі адразу трох раёнаў: Пружанскага, Івацэвіцкага і Бярозаўскага, — удакладняе Валянцін Аляксандравіч, — палігон па-ранейшаму адказна вырашае сваё галоўнае прызначэнне. Тут удасканальваюць свой баявы ўзровень падраздзяленні Ваенна-Паветраных сіл і войскаў СПА, асвойваюцца новыя віды баявога прымянення авіяцыйных комплексаў, праводзяцца вучэнні. Практычна кожны тыдзень на нашым палігоне беларускія авіятары свае тэарэтычныя веды замацоўваюць на практыцы. — Вядома, няпроста сказаць пра змяненні, якія ад
Около 12 тысяч водителей подготовил бывший инструктор ДОСААФ Константин Позняк

Около 12 тысяч водителей подготовил бывший инструктор ДОСААФ Константин Позняк

Профессия
Канстанціна Пазняка ведае не адно пакаленне пружанцаў: выкладчык аўтасправы выхаваў цэлую пляяду як прафесійных вадзіцеляў, так і звычайных аўтааматараў. Перш чым расказаць, калі ўзяла адлік яго настаўніцкая дзейнасць, Канстанцін Максімавіч пачынае з самых першых старонак сваёй біяграфіі. — Нас, дзяцей, у бацькоў было пяцёра. Калі пачалася вайна, мы жылі на хутары непадалёку ад Сяльца, што ў Бярозаўскім раёне. Бацька дапамог лётчыку, які спусціўся на парашуце з падбітага самалёта, за што сам паплаціўся жыццём: «добрыя» людзі здалі яго, і эсэсаўцы вывезлі ў пружанскую турму. А неўзабаве тату расстралялі ў Слабадскім лесе. У мірны час падлетак Косцік марыў стаць вайскоўцам — абараняць Радзіму, тады маці аддала яго ў Варонежскае сувораўскае вучылішча. І невядома, як склаўся б лёс Кан
Инструктор по вождению ДОСААФ Дмитрий Болдин: «Самые старательные ученики — дамы»

Инструктор по вождению ДОСААФ Дмитрий Болдин: «Самые старательные ученики — дамы»

Актуально, Профессия
Прафесіяналізм майстроў аўташколы ацэньваецца не толькі вопытам і кваліфікацыяй. Так, важна, каб настаўнік меў патрэбны багаж ведаў, але самае галоўнае — каб ён мог даступна перадаць веды сваім вучням. І самы яскравы паказчык — працэнт паспяховага праходжання курсантамі іспытаў на атрыманне вадзіцельскага пасведчання. Напрыклад, такі, як у майстра вытворчага навучання кіраваннем механічнымі транспартнымі сродкамі раённай структуры ДТСААФ Д.В.Болдзіна: адзнаку «добра» на іспытах атрымліваюць як у тэорыі, так і на практыцы дзевяць з дзесяці навучэнцаў у кожнай яго групе. — Дзмітрый Віктаравіч, здаецца, інструктару галоўнае даць неабходны аб’ём ведаў, праверыць засваенне і... развітацца з курсантамі. — А ўявіце, што ваш вучань трапіў у аварыю, і добра, калі толькі пацярпеў аўтамабіль. К